Баруны – радзіма гісторыка і грамадскага дзеяча, заход небеларускага падпольшчыка Мікалая Сямёнавіча Арэхвы. Біяграфія Ашмяншчыны ў часы гаспадарання палякаў – у яго кнізе “Справы і людзі КПЗБ”. Свая гісторыя, свае знакамітасці – і ў Гальшанаў, Жупранаў Гейстунаў, Кушлянаў ды іншых гісторыяй асвечаных мясцінак Ашмяншчыны. А яшчэ ж – Навасады, адкуль родам святар і паэт Андрэй Зязюля. Дзе ён толькі ні служыў ксяндзом – у Смілавічах, Сянно, Ракаве, Новым Свержані… А беларусам сябе ўсвядоміў у час вучобы ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу. Імя, між іншым, далёка не выпадковае не толькі ў гісторыі Ашмяншчыны, але і ў беларускай літаратуры. Вядомы беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан у артыкуле “Андрэй Зязюля: хрысціянская філасофія і асветніцкая дзейнасць” піша: “Афарыстычна паэтава любоў абазначана назваю зборніка вершаў – «3 род нага загона». Але тут – не хутаранская філасофія, як можа здацца нявопытнаму крытыку. Родны загон для паэта быў тою зоркаю, з вышыні якой ён хацеў абняць і пашкадаваць увесь Божы свет. Ашмяншчыне пашчасціла – у яе ёсць свае выказнікі вечнай любві да “роднага загона”…
Штораз па дарозе на Гомель, мінаючы Бабруйск, згадваю імёны многіх і многіх ураджэнцаў старажытнага паселішча, славу якога звычайна атаясамліваюць толькі з дзевятнаццатым-дваццатым стагоддзямі. Хаця, калі зрабіць грунтоўны гістарычны экскурс, славутасцяў у гэтым краі заўсёды хапала. I ў Бабруйску, і на Бабруйшчыне… Дарэчы, першае пісьмовае ўпамінанне пра Бабруйск (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) адносіцца да 1387 года. 3 1565 года горад – у Рэчыцкім павеце, цэнтр староства. Меў горад і Магдэбургскае права. У XIV—XVIII стагоддзях цэнтрам абароны горада з’яўляўся Бабруйскі замак. Уезд і выезд з го рада ажыццяўляўся праз чатыры брамы: Падольную – вяла да парома праз Бярэзіну і далей на Магілёў, Свіслацкую – у мястэчка Свіслач, Кісялёўскую – у паўднёва-заходняй частцы Бабруйска, Прудовую – да дарогі праз плаціну на Бабруйцы і да зарэчных агародаў, сенажацяў, прыналежных гараджанам.
Бабруйск. Гасцініца "Бярэзіна". 1918 г.
Цяпер не так і проста ідэнтыфікаваць тую мясцовасць з сучаснымі бабруйскімі забудовамі. А тут жа дзесьці некалі бегаў пісьменнік і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У 1824 годзе будучы літаратар і тэатральны дзеяч скончыў павятовае вучылішча ў Бабруйску. Таму і не выпадковым падаецца той факт, што Магілёўскаму абласному тэатру драмы і камедыі, які працуе ў Бабруйску, прысвоена імя Дуніна-Марцінкевіча. А ў 1997 годзе каля будынка тэатра быў устаноў лены бюст пісьменніка. У бабруйскай вёсачцы Сычкава пра аўтара неўміручай камічнай оперы “Ідылія” ды камедыі “Пінская шляхта” нагадвае мемарыяльная дошка. Чаму ў Сычкаве? Ды поруч жа, за колькі кіламетраў – радзіма “дудара беларускага”: колішні фальварак Панюшкавічы.
…Згадаўшы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у каторы раз падумаў пра тое, што Бабруйск, Бабруйшчына багатыя на літаратараў, мастакоў, акцёраў, дзеячаў культуры. Амаль што па памяці цытую невялікі ўрывачак з кнігі Ніны Барысаўны Ватацы “Шляхі”, з невялікага томіка, які важу з сабою ажно з далёкага ашхабадскага часу, з сярэдзіны 1980х… Тады кніжачку мне ў спякотны Каракумскі край даслала сама бібліёграф – з лаканічным і цёплым дарчым надпісам. Але ж – цытата пра бабруйчан: “У 1930 годзе я скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і пачала працаваць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. У той час яна яшчэ не насіла імя У I. Леніна. Тут я і су стрэлася з суседкай па Касцельнаму тупіку Юліяй Восіпаўнай Бібілай – першай загадчыцай аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР”.
У бібліятэцы Юлія Восіпаўна працавала з 1921 года. Да гэтага часу была супрацоўніцай Бабруйскай гарадской бібліятэкі, дзе арганізавала першы ў рэспубліцы аддзел краязнаўчай літаратуры. Калі стваралася першая буйная бібліятэка ў рэспубліцы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, дырэктар бібліятэкі I. Б. Сіманоўскі, сам бабруйчанін, запрасіў Бібілу на пасаду загадчыка аддзела. Прызнацца, мяне заўжды парывае запытаць у бабруйчан, а ці ёсць у горадзе вуліца Сіманоўскага ці вуліца Бібілы. Ведаю, што пакуль няма. А між тым, абодва яны – выключ нага таленту арганізатары бібліятэчнай справы, асобы, якія далі, падказалі кірунак дзейнасці многім наступнікам. I без іх кнігазнаўчай руплівасці, відаць, не адбылося б многіх адкрыццяў у гуманітарных навуках Беларусі.
Читать дальше