Карп выступаў у тэатрах Курска, Кішынёва. Пера да мною – “Дзённік” Тараса Шаўчэнкі (Масква, 1954 г.). У адным з запісаў (ад 20 ліпеня 1854 года) Кабзар успамінае: “Ильин день. Ильинская ярмарка в Ромни, – теперь, кажется, в Полтаве. В 1845 году я случайно видел это знаменитое торжище…” I далей: “Тогда же я в первый раз видел гениального артиста Соленика в роли Чупруна (“Мос кальчаривник”), он показался мне естественнее и изящнее неподражаемого Щепкина…” Што цікава, у каментарыях да дзённікавых запісаў Тараса Шаўчэнкі пра Саленіка гаворыцца наступнае: “…выдатны украінскі акцёр-комік, вы ступаў пераважна ў Харкаве”. Такі вось “украінскі” майстар сцэны нарадзіўся ў Лепелі.
3 Лепелынчыны – археолаг і краязнаўца Міхаіл Францавіч Кусцінскі (нарадзіўся 28 верасня 1829 года). Сваё жыццё ён прысвяціў даследаванню роднай старонкі. Сабраў багатую калекцыю каменных, бронзавых, жалезных, гліняных прадметаў даўніны. Бальшыня гэтага збору патрапіла ў музеі Беларусь Расіі, Польшчы. Матэрыялы раскопак фатаграфаваў. Стварыў археалагічную карту Лепельскага павета. Захаваліся публікацыі М. Кусцінскага ў перыядычным друку: “Заметка аб знаходках у Віцебскай губерні ў курганах са спаленнем”, “Вопыт археалагічных даследаванняў у Лепельскім павеце Віцебскай губерні”, “3 заметак аб курганах Лепельскага павета”.
Увогуле Лепельшчыне пашчасціла на даследчыкаў.
Поруч з кнігай Дз. Даўгялы варта назваць і нарыс Івана Гарбачэўскага “Лепельскі павет Віцебскай губерні” (1895 год). Адным жа з першых збіральнікаў памятак пра гісторыю і культуру рэгіёна быў Рыгор Кладніцкі. Ён доўгі час жыў на Лепельшчыне. I ў 1850 годзе адправіўу Пецярбург, у Рускае геаграфічнае таварыства работу “Этнаграфічныя звесткі аб жыхарах Лепельскага павета”. Рыгор Кладніцкі быў і адным з аўтараў зборніка “Быт беларускіх сялян” (Пецярбург, 1854). У 1843 годзе ў Лепель выкладчыкам гісторыі і геаграфіі дваранскага вучылішча прыехаў Адам Юцэвіч. Тут ён працаваў над кнігай “Литовские песни в переводе Людовика из Покова”, жыццяпісамі славутых вучоных. Памёр Адам-Людовік Дзяменцьевіч Юцэвіч 12 сакавіка 1846 года. Пахаваны на старых лепельскіх могілках.
Традыцыі тых гісторыкаў і краязнаўцаў прадаўжаюць іх наступнікі. Яркая асоба – Анатоль Ханяк. Краязнаўствам захапіўся ў 1953 годзе, калі маладога педагога прызначылі дырэктарам Лепельскай сямігодкі. Пазней у Лепельскай школе-інтэрнаце стварыў краязнаўчы музей, дзе было ня мала арыгінальных матэрыялаў пра помнік гідратэхнічнага будаўніцтва XVIII—XIX стагоддзяў – Бярэзінскую водную сістэму. Доўгі час вывучаў жыццё, дзейнасць “беларускага Мічурына”, лепельскага селекцыянера Язэпа Мароза. Некаторы час Анатоль Сямёнавіч працаваў дырэктарам раённага музея. Геаграфічнае краязнаўства Лепельшчыны, сучасны экалагічны стан рэк і азёркрая – кола зацікаўленняў Уладзіміра Шушкевіча. Пра Ілью Януша мы ўжо згадвалі. Настаўнік гісторыі, ён некаторы час працаваў у Лепельскім краязнаўчым музеі. Шмат сіл і намаганняў прыклаў, рыхтую чы артыкулы для гісторыка-дакументальнай хронікі Лепельскага раёна “Памяць”.
Лепелынчына – слаўны край. гэта ж, пэўна, пра сваю родную старонку сказаў вядомы беларускі паэт, ураджэнец лепельскай вёскі Дзямешкава Анатоль Вярцінскі:
Мы жывём, каб вяртацца
час ад часу туды,
дзе мінула юнацтва,
дзе маленства сляды.
Мы жывём, каб вяртацца.
I лепшага шляху няма.
Сапраўды, мы жывём, каб вяртацца. І ў нашай багатай на гісторыю краіне столькі куточкаў, каб вяртацца дадому ўсім сынам і дочкам, куды б іх лёс ні заносіў.
…Асобы, важкія па справах і здзяйсненнях сваіх
Яшчэ на пачатку 1980-х у мяне склалася некаторае сяброўства з лідскай раённай газетай. Жыў тады ў Львове. Па-украінску, зразумела, пісаць не мог, а душа прагнула роднага слова. Вось і пісаў абразкі, нейкія спробы ў жанры апавядання і дасылаў у тым ліку ў лідскую газету “Уперад”. Там працаваў у аддзеле пісьмаў, як аказалася, чулы і спагадлівы да мяне чалавек – паэт Уладзімір Васько. Нешта з дасланага было і надрукавана. А праз гады стасункі з Лідай, Лідчынай станавіліся ўсё мацнейшымі. Пачаў ліставацца з краязнаўцамі Аляксандрам Жалкоўскім, Анатолем Куляшом. Пасябраваў з паэтам і журналістам Станіславам Суднікам. Пра іх і пісаў, і часта сустракаўся з імі. Яшчэ адно лідскае знаёмства – з мастаком і скульптарам Рышардам Грушам. А ў сярэдзіне 1990-х з прафесарам Федаруком зрабіў краязнаўчую вандроўку па славутых сядзібах краю. Яшчэ пазней адкрыў для сябе Бярозаўку з яе гісторыяй шкларобства, пазнаёміўся там з многімі мастакамі шкляной справы. На шчасце, завод дзейнічае і цяпер, развіваецца, набывае новыя магутнасці.
Читать дальше