М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вайна — экстрэмальная сітуацыя, сітуацыя ўлады «чумы». I супрацьстаяць ёй, паводле сцверджання французскага пісьменніка А. Камю, можна, толькі калі «добра рабіць сваю справу». А. Камю, стварыўшы ў рамане «Чума» алгарытм паводзін людзей у час чумы, папярэдзіў усіх, што «мікроб чумы ніколі не памірае, ніколі не знікае, што ён можа дзесяцігодцзямі спаць дзе-небудзь у завітушках мэблі ці ў стосе бялізны, што ён цярпліва чакае свайго часу ў спальні, у падвале, у валісках, у насоўках і паперах і што, магчыма, прыйдзе на гора і павучанне людзям такі дзень, калі чума разбудзіць пацукоў і пашле іх скалець на вуліцы шчаслівага горада». А. Камю завяршыў свой раман заклікам да пільнасці.

Людзям, якім наканавана жыць «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», гэта значыць тут і цяпер, жыць на перавале стагодцзяў і тысячагоддзяў, таксама выпала нялёгкая доля. Верылася, што перамога над фашызмам у самай жудаснай з усіх войнаў вырашыць калі і не ўсё, дык многае і ўсё зменіць да лепшага. Чалавек як аўтар свайго выбару, свайго праекта быцця не будзе больш стаяць перад «сцяной абсурду», не будзе выпрабоўвацца вынішчальнай сілай абставін. А пад гнётам гэтых абставін, як зазначае В. Быкаў, «адзін чалавек гнецца, другі ломіцца, трэці становіцца, магчыма, яшчэ больш загартаваным». I ў кожнага свой запас трываласці, свой болевы парог.

Аднак жыццё паказала, што перамога над фашызмам не з'яўляецца перамогай над злом у чалавеку. Яркае сведчаннетаму аповесць.

В. Быкава «Пакахай мяне, салдацік». Яна, як і ўсе быкаўскія творы, — пра выбар. Аднак не пра выбар, зроблены людзьмі ў памежнай сітуацыі, не на парозе смерці, перад якой не многія здольны ўратаваць сваю душу. Аповесць пра выбар, які зрабілі нелюдзі («хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты») «на парозе міру», на парозе шчасця, перамогі святла над цемрай… Гэтая трагедыя з'яўляецца кульмінацыяй аповесці, яе самым болевым акордам, узятым з вялікай эмацыянальнай сілай. Гібель Франі і яе гаспадароў Шарфаў ашаломіла лейтэнанта Зміцера Барэйку. Радасць свята перамогі ператварылася для яго ў «чорнае свята бяды».

I выбар нелюдзямі злачынства на парозе міру, і «аўтарства» злачынства сведчаць, што ўлада чумы не адступіла, што «зачумленыя», як называе нелюдзяў А. Камю, працягваюць свае злачынствы. А. Камю катэгарычны ў сваім сцверджанні: «Усё, што чалавек здольны выйграць у ігры з чумой і з жыццём, — гэта веды і памяць». Чалавек, які жыве «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», павінен ведаць, што ўлада чумы не скончылася, што ў новай схватцы з ёй чалавек можа і прайграць партыю. Чалавек павінен помніць, што самы страшны мікроб чумы — бездухоўнасць у розных яе праявах.

Веды і памяць дапамогуць чалавеку ўсвядоміць, што трэба быць пільным, што «трэба добра рабіць сваю справу», каб мікроб чумы не спустошыў нашы душы. Іначай само наша існаванне тут і цяпер, «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», стане праблематычным.

У пошуках згубленага скарбу

Дзе йдзем і дзе капцы канцовыя,
Дзе ходу нашага мяжа?

У. Жылка.

Вядомы французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жан Поль Сартр у філасофскім творы «Што такое літаратура?» палемізуе са сваімі апанентамі і пераканаўча разбівае іх довады, быццам для мастака галоўнае — вызначыць свой стыль, а ідэя прыйдзе потым. «Але гэта памылка, — даводзіць Ж. П. Сартр, — ідэя так і не з'явілася». Ён лічыць, што вызначальныя ў літаратурным сюжэце — адкрытыя праблемы і пісьменніцкая канцэпцыя.

Даследаванне сучаснасці патрабуе ад творцаў менавіта гэтых пастулатаў, вызначальных у літаратурным сюжэце, бо ад іх наяўнасці і рэалізацыі залежыць выніковасць працы мастака.

Можна пагадзіцца з тым, што праца пісьменніка — гэта «подзвіг Сізіфа», што самы таленавіты твор не здольны змяніць свет ці перарабіць хоць бы аднаго асобнага чалавека. Але і тады ад творцы, як сцвярджае Ж. П. Сартр, патрабуюцца такія дзеянні, у выніку якіх «ніхто не змог бы спаслацца на няведанне свету, апраўдацца асабістай невінаватасцю перад ім».

Летапісцы сучаснасці, канстатуючы розныя выявы бездухоўнасці, даследуюць яе вытокі, б'юць у набат, б'юць трывогу, заклікаюць спыніцца, адумацца, папярэджваюць пра вялікую небяспеку, што падсцерагае нас усіх, калі не адумаемся. Ужо адны толькі назвы твораў найноўшай беларускай літаратуры, прысвечаных праблемам сучаснасці, гавораць самі за сябе: «Труба» (В. Быкаў), «Год дэмана» (Г. Марчук), «Сатанінскі тур», «Падзенне» (I. Шамякін), «Грабавыя» (С. Патаранскі), «Гон» (А. Кірвель), «Крыж» (А. Варановіч), «Пралік Валанцэвіча» (В. Какорыч), «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» (У. Дамашкевіч), «Ноч перад нядзеляй» (З. Прыгодзіч), «Божачка, ратуй!» (М. Райчонак), публіцыстычнае даследаванне «Чаму крача воран» (Стах Дзедзіч) і шмат іншых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x