М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ўсё ж трагічнае ў творы наўрад ці абмяжоўваецца толькі канстатацыяй тутэйшасці і ўсяго таго, што спрычынілася з народам, які адмовіўся ад належнага яму імя і пакорліва дазваляе называць сябе проста тутэйшымі.

Трывожнае і трагічнае ў творы звязана з Купалавым усведамленнем наступстваў тутэйшасці. Словы «каб не было запозна» папераджальныя не толькі для тых, каго, падкарміўшы, можна павесці ў любы бок. Ды і наўрад ці такія апамятаюцца. Не паспеюць, як той Пакормны з байкі Ядвігіна Ш. (радаваўся, калі добра кармілі, а як «падвялі пад абух», то не паспеў апомніцца, чаму і за што). Трэба нешта рабіць, каб «запозна» не было для ўсіх. Здольнікі павінны быць больш дзейсныя, бо толькі абурацца «страўнікава-вантробнай» псіхалогіяй зносакаў, жыць там, дзе «сонца весялей свеціць» і дзе «людзі лепшыя», могуць многія. Але гэтага вельмі мала, каб наша спадчына, наш святы скарб «не збрыў дзе проч»…

«На паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым» (А. Куляшоў)

Мы з вамі дзеці адной гісторыі, аднолькавай сучаснасці і агульнай будучыні. Нас яднае агульны лёс.

У. Караткевіч.

Людзі могуць быць розныя — беспрынцыпныя і бяспамятныя, гісторыя ж жыве па сваіх законах і рупна робіць свой беспрыстрасны рэестр.

В. Быкаў.

У аповесці В. Быкава «Круглянскі мост» ёсць «закадравы» герой Ляховіч, з якім пісьменнік знаёміць нас прыёмам рэтраспекцыі, гэта значыць звароту ў мінулае. Брытвін, расказваючы Сцёпку пра Ляховіча, абураецца яго ўчынкамі, лічыць іх недарэчнымі, абсурднымі.

У першым выпадку Ляховіч парушыў загад, адмовіўшыся забіць паліцая, бо той «з дзіцем на ложку сядзеў, карміў, і гэты дурань не адважыўся ў яго кулю пусціць». Напарнік Ляховіча Сураў нават «адмовіўся больш з ім хадзіць» на заданні: «Дурань, кажа, або кантужаны». Другі раз, як лічыць Брытвін, «зноў канфуз выйшаў». Вяртаючыся з задання, партызаны наткнуліся на немцаў, калі тыя штурхалі буксуючую машыну. «Ну, хлопцы, вядома ж, узрадаваліся, кажуць: ударым! Ляховіч гэты — ён за старшага быў — агледзеўся, разважыў. „Не, — кажа, — нельга. Вёска блізка“. Маўляў, машыну знішчым — вёску з агнём пусцяць. Так і не даў каманды. А немцы выцягнулі машыну, селі і газанулі». А ўжо трэці выпадак і наогул не ўкладваецца ў свядомасці Брытвіна і такіх, як ён. «Не чалавек, а недарэка, яй-богу. А так, здаецца, і не дурны, з вышэйшай адукацыяй. А можа, усё праз гэту адукацыю? На вайне яна не патрэбна».

Ляховіч з Шусцікам трапілі, як вярталіся з задання, у палон. I вось там, у круглянскай паліцыі, Ляховіч «выкінуў фокус». Гэта ўжо наогул дзіва. «Самая бязглуздая дурасць», паводле ацэнкі Брытвіна. Калі іх схапілі, яны сказалі, што акружэнцы, хадзілі па вёсках, на хлеб зараблялі. А шэф паліцыі, стары немец, паставіўся да гэтага нястрога. Шусціка выцяў кіем і атрымаў вялікае задавальненне, гледзячы, як той прыніжаецца. Асабліва спадабалася немцу, калі на сваё пытанне, ці прызнае Шусцік уладу вялікага фюрэра нямецкага народа Адольфа Гітлера, атрымаў сцвярджальны халуйскі адказ: «Прызнаю, — кажа, — пан, як жа не прызнаць, калі ўвесь свет зваяваў». Тое ж пытанне немец задаў і Ляховічу, а той «маўчаў, маўчаў, а потым кажа: „Нажаль, я не магу гэтага прызнаць. Гэта не так“». Паліцай, які перакладаў адказ Ляховіча немцу, зашыпеў, дакладна сфармуляваўшы сутнасць выбару: «Не прызнаеш — памрэш сёння ж». — «Магчыма, — адказвае, — але памру чалавекам, а ты будзеш жыць скацінай». Шусціка адпусцілі, а Ляховіча павесілі. «Прыгожа, як у кіно, ды што толку… Ну, хіба не дурань?» — рэзюміраваў Брытвін.

Для такога мастака, як Васіль Быкаў, гэтых трох эпізодаў было б дастаткова, каб пабудаваць на іх уласцівую яго стылю вострасюжэтную аповесць, зрабіць свайго «закадравага» героя галоўным, тройчы выпрабаваўшы яго экстрэмальнымі сітуацыямі выбару, адна з якіх — памежная. Аднак менавіта «закадравасць» героя, успрыманне яго ўчынкаў іншымі ўжо пасля яго смерці садзейнічае рэалізацыі пісьменніцкай канцэпцыі і думкі пра непарыўную пераемнасць руху жыцця, пра галоўнае і марнае. Рэтраспекцыямі значна пашыраецца фабульны час і прастора, сцвярджаецца думка пра ўздзеянне прыкладу моцнай асобы на тых, хто будзе ў дарозе пасля яе і прадоўжыць яе справу. «Аўтарства» ўчынку Ляховіча працягвае сваё існаванне ў прасторы і часе незалежна ад меркаванняў брытвіных. Над судом людзей валадарыць Час — суд сумлення непадуладны Часу.

Сам таго не ўсведамляючы, Брытвін таксама прычыніўся да ўзвядзення абеліска Ляховічу, бо не брытвінскае меркаванне, а інфармацыя пра ўчынкі Ляховіча будзе вызначальнай у выбары Сцёпкі. I Сцёпка неўзабаве стане перад выбарам: кампрамісу з Брытвіным і як вынік кампрамісу — жыццё ці вернасць свайму сумленню, праўдзе, памяці цаною жыцця. «Нешта цвёрдае і дзіўна ўпэўненае ўжо авалодала ім і не ўступае» — так вызначыў пісьменнік стан свайго героя напярэдадні выбару. Сцёпку папярэджваюць, што задумаў ён нядобрае, што сам жа і пашкадуе, але ён ужо падрыхтаваўся, як і Ляховіч, зрабіць свой выбар. Сцёпка, як і другі быкаўскі герой, Сотнікаў з аднайменнай аповесці, ужо падняўся на такую духоўную вышыню, на якой кампраміс з Брытвіным, як і кампраміс Ляховіча з шэфам паліцыі, ужо немагчымы. Усялякай велічы сладарожнічае крайнасць, усялякай пасрэднасці — схільнасць да кампрамісаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.