М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль — моцная, выключная, незвычайная асоба, на сіле і незвычайнасці якой пісьменнік неаднаразова акцэнтуе ўвагу чытача. Васіль рана асірацеў і ўжо падлеткам узяў на сябе клопат і адказнасць за ўсю сям'ю, узваліў такую ношу, якую не кожны мужчына адужае. Хлопец цярпліва нясе свой крыж, цвёрда засвоіўшы галоўны ўрок жыцця: цярпі, трывай, хочаш прысесці ад стомы — ідзі, а прысеў — устань і ідзі! Злучнасць пісьменніка са сваім героем настолькі моцная, што ў чытача страчваецца ўсведамленне: выяўленне пачуццяў Васіля ў час касьбы — гэта аўтарская характарыстыка ці ўнутраны маналог героя. Мележ — майстар дэталі. Дэталі ў партрэце Васіля таксама «працуюць» на яго выключнасць: «валасы неаднолькавыя: ззаду цёмныя, а спераду, як у рабога цяляці, і вочы не адзінакія… Адно, як вада светлае, другое, як жалудок».

У жыцці Васіля была вясна з камянямі на дарозе, якія «губяць сілы маладыя», было і «лета-песня, лета-свята», што перайначыла ўсё ў яго душы. Акрамя аднаго: не ўтаймавала неадольнага жадання «разжыцца новай доляй». А новую долю магла даць яму толькі ўласная зямля. Тое, што рабілася ў калгасах, было Васілю не па душы. Здаровы розум і жыццёвая мудрасць гаварылі яму (таму такі неспакой у душы, такі ўнутраны злом), што гэта дабром не кончыцца, што ў такіх калгасах гаспадаром быць нельга.

I. Мележ марыў напісаць пенталогію «Палескай хронікі», але планам яго не суджана было ажыццявіцца. Паводле задумы аўтара, Васіль Дзяцел павінен быў прыйсці да здзяйснення подзвігу ў гады вайны. I гэта не было б фантазіяй пісьменніка, а сведчаннем глыбокага псіхалагізму яго творчасці. Абараніць сваю зямлю, сваё гняздо, сваё каханне, сваё дзіця можа толькі той, хто моцна любіць і сваю зямлю, і блізкіх дарагіх людзей. Любіць так, як Васіль Дзяцел.

Так праз вобраз Васіля I. Мележ паказвае трагедыю нашага народа ў часы «карэннага пералому» і нагадвае пра тыя каштоўнасці, на якіх трымалася наша зямля, доўжылася жыццё. Ментальнасць чалавека і нацыі пад уплывам часу і падзей можа змяняцца: адны яе элементы слабеюць і нават знікаюць, другія ж — наадварот, з'яўляюцца. Трылогія Мележа запрашае нас спыніцца і азірнуцца, падумаць і ўзважыць: ці можна дапусціць знікненне тых каштоўнасцей, якія лічыліся нашымі продкамі першаснымі і святымі? Што будзе з намі, калі мы адрынем гэтыя каштоўнасці і святыні? I асабліва найважнейшую з іх — зямлю як «аснову ўсёй айчыне», як «промень волі і свабоды».

«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» (Янка Купала)

I вось толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу.

Янка Купала

У зборніку архіўных дакументаў «Перад крутым паваротам» (падзагаловак «Тэндэнцыі ў палітычным і духоўным жыцці Бел ару сі ў 1925–1928 гадах») адлюстравана вялікая і страшная трагедыя беларускага народа, і перадусім — беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Адзін з момантаў гэтай трагедыі датычыць творчага лесу Янкі Купалы — генія беларускай літаратуры.

16 лістапада 1926 г. Першы Беларускі драматычны тэатр (БДТІ, цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) паказаў прэм'еру — пастаноўку геніяльнай трагікамедыі Янкі Купалы «Тутэйшыя». Адразу ж пасля першага паказу спектакль быў зняты з рэпертуару і забаронены. Як піша ў каментарыі да адпаведнага дакумента Р. П. Платонаў, гэтая падзея (забарона) «мела надзвычайны характар, бо п'еса належала пяру класіка беларускай літаратуры, год назад уганараванага званнем народнага паэта БССР». 19 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі аддзела друку ЦК КП(б)Б з парадкам дня: абмеркаванне п'есы Янкі Купалы «Тутэйшыя».

Фактычна гэта быў дзікунскі, разбойніцкі суд над спектаклем, над п'есай і яе аўтарам. «Судцзі» вынеслі смяротны прыгавор, не ведаючы, што твор несмяротны. Загадчык агітацыйна-прапагандысцкага адцзела ЦК Абрамчук, як засведчана ў архіўным дакуменце, сказаў: «Я уверен, что автор желал подчеркнуть, что для Белоруссии якобы все „оккупанты“ равны — поляки и большевики Такая пьеса для нас неприемлема». I гэта правільна, ён не памыліўся: менавіта гэта Купала і паказаў, хоць галоўнай мастацкай задачай было падаць вобраз і раскрыць псіхалогію аднаго з «тутэйшых» — Міюты Зносака. Член калегіі Сярбята (пазней ён сам уваліўся ў яму, якую капалі для Беларусі і яе паэтаў) сказаў: «Пьеса произвела на меня ужасное впечатление, как пьеса контрреволюционная».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Канстанцін Бандарук - Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Канстанцін Бандарук
Анатолий Кудравец - Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Анатолий Кудравец
Ніл Гілевіч - Выбар
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x