Самастойнай і пануючай Беларусь была і ў Вялікім княстве Літоўскім, якое найперш было беларускай дзяржавай, і мужна адстойвала сваю незалежнасць не толькі да 1569 г., але і пасля. Канчаткова Беларусь страціла сваю незалежнасць толькі ў канцы XVIII ст. М. Ермаловіч фактамі даводзіць, што, хоць войны прыносілі Беларусі найвялікшыя страты, — не яны былі галоўнай прычынай яе заняпаду: «Многія еўрапейскія дзяржавы не менш цярпелі ад войнаў, але, нягледзячы на гэта, дасягнулі побач з найвялікшым эканамічным развіццём не меншага палітычнага і культурнага росту. Гэта з'явілася вынікам таго, што яны былі незалежным! краінамі, самі вырашалі свой лес, самі па свайму гледжанню і патрэбах будавалі сваю культуру. Але ўсяго гэтага бьша пазбаўлена Беларусь».
Вялікім рэвалюцыйным адкрыццём Беларусі стала паўстанне 1863 г., правадыром якога быў Кастусь Каліноўскі. Значэнне Кастуся Каліноўскага як нацыянальнага героя Беларусі найперш і заключалася ў тым, што ён вывеў свой народ з цемры нацыянальнай невядомасці і гэтым самым паказаў свету новую карціну — сваю родную Беларусь. У Беларусі народ меў слаўную тысячагадовую гісторыю. Ён жыў у цэнтры Еўропы. Але акружаныя з усіх бакоў і здушаныя бязлітаснымі ворагамі, якія рабавалі іх багацці, аплёўвалі іх культуру і абкрадалі іх мінулае, беларусы да Кастуся Каліноўскага былі малавядомым народам. Яго ідэалам была дэмакратычная Беларусь.
М. Ермаловіч піша, што ў Кастусю Каліноўскім «як бы абудзілася даўно драмаўшая энергія нашых славутых продкаў» — мужных палачанаў. Пасля легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея Кастусь Каліноўскі быў самым выдатным правадыром на Беларусі. Ён глыбока разумеў, што беларускаму народу як самаму забітаму, самаму заняволенаму ў Расійскай імперыі больш, чым якому іншаму, патрэбна была незалежнасць. Кастусь Каліноўскі быў першым, хто пачаў будаваць самастойную Беларускую рэспубліку. Ужо з-пад шыбеніцы вялікі сын напомніў свайму народу, што «як дзень з ноччу не сходзіць разам, так і навука праўдзіва не йдзе разам з няволяй маскоўскай. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе… тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе».
Кат узвёў Кастуся Каліноўскага на эшафот. Гісторыя паставіла яго на высокі п'едэстал нацыянальнага героя Беларусі.
У часы, калі Беларусь была забраным краем царскай Расіі, рука расійскіх самадзержцаў душыла беларусаў рознымі спосабамі: турмой і пятлёй, катаргай і цемрай. Спрабавала яна прыкончыць беларусаў і «культурай чорнаю разюшаных баяр». Патопам разлілася яна па нашай зямлі пасля бурнага 1863 г. Усё ж, нягледзячы на гэта, Беларусь хоць і павольна, але няўхільна выбіралася з цемры нацыянальнага нябыту на светлую дарогу нацыянальнага адраджэння. I наша праўдзівая навука зрывала покрыва хлусні, накінутае ворагамі на нашу выдатную мінуўшчыну, збірала нашы песні і прыказкі, легенды і казкі і паказвала іх непаўторнае хараство, даследавала нашу чароўную мову і даказвала яе самабытнасць. Менавіта з часу развіцця сапраўднай аб'ектыўнай навукі пра Беларусь (а гэты час, як сведчыць М. Ермаловіч, прыпадае на 80-90-я гг. XIX ст.) пачынаецца бурны рост нацыянальнага руху. I ён хутка набраў такую сілу, што выдатны беларускі этнограф М. Нікіфароўскі змог з упэўненасцю заявіць: «Калі нас дасюль не з'елі, то і зараз не з'ядуць».
Усведамленне ролі праўдзівай навукі ў духоўным адраджэнні беларускага народа было ўласціва і У. Караткевічу. Тое ж самае, што сцвярджаў вучоны-этнограф М. Нікіфароўскі, сцвердзіць і У. Караткевіч мовай мастацкага твора, пастаўленага на трывалы падмурак гістарычнай навукі. Караткевічаўскі герой Алесь Загорскі едзе вучыцца ў Пецярбург і робіць выбар на карысць філалогіі і гісторыі, а не натуралагічных навук з тым, каб вярнуць народу гісторыю і памяць пра свае вытокі. Вельмі надзённа гучаць сёння словы Алеся, што «лінгвістыка — гэта значна больш палітыка, чым усё натуразнаўства». Менавіта гісторыя і лінгвістыка сёння адстойваюць наша права «людзьмі звацца», звацца нацыяй і народам па імені «беларусы», і першы доказ таму, што мы ёсць, былі і будзем, — наша мова.
Сцяганосцы народа, верныя сыны Беларусі на ўвесь голас гавораць, што яна «не змарнела ў прымусе, што к волі прагаю гарыць» (М. Ермаловіч), што зло асабліва лютуе перад сваім канцом. З вераю і любоўю трэба ісці да Беларусі!
«Зямля — аснова ўсёй айчыне» (якуб колас)
…Трэба грунт мець пад нагамі.
Читать дальше