• Пожаловаться

М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-428-878-1, издательство: Кніжны дом, категория: Языкознание / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

М. І. Верціхоўская Array Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

М. І. Верціхоўская Array: другие книги автора


Кто написал Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніл Гілевіч узвышаецца над абставінамі і пагардай да іх, і любоўю да таго, у імя чаго зноў і зноў паднімае цяжкі камень на верх гары: «Над усім гэтым і ва ўсім гэтым — любоў да роднага слова, гонар за яго высокія прыродныя вартасці, радасць ад карыстання ім, боль за яго прыніжэнне… горыч за здраду яму саміх жа беларусаў, і — непахісная вера, што яму, вялікаму і магутнаму роднаму слову, жыць вечна…Толькі ў святле гэтай высакароднай ідэі, гэтай благаславёнай мэты бачу апраўданым усё, што я зрабіў і раблю як літаратар і навуковец, як грамадзянін і сын Беларусі».

Некаторыя айчынныя сцяганосцы, папярэдне вельмі многа зрабіўшы дзеля абуджэння і вяртання народа да памяці, клічуць за сабой не ўсіх, а толькі тых, хто ўжо прачнуўся і здольны слухаць. М. Ермаловіч наказвае таму, хто прачнуўся (адна з гутарак так і называецца): «Абудзіўся сам — абуджай іншых да свядомага нацыянальнага жыцця. Калі ты хоць аднаго чалавека далучыш да патрыятычнай работы — зробіш вялікую справу… Ніколі не выракайся роднай мовы, тым болей жывучы на радзіме. Заўсёды вусна і пісьмова ўжывай яе…»

Як мудра і проста: «заўсёды… ужывай яе»! Сапраўды, становішча мовы сёння на той мяжы, калі ўратаваць яе ўжо не здольны не толькі самыя таленавітыя фальклорныя ансамблі, але нават шэдэўры В. Быкава. Не ўратавалі ж лацінскую мову шэдэўры, створаныя на ёй, мёртвая сёння лацінская мова, як і многія іншыя. Уратаваць нашу родную мову здольны сёння толькі тыя, што прачнуліся. I нават без барацьбы, канфрантацый, стогнаў і енкаў — без ахвяр. Толькі адным — гаварыць і пісаць на ёй — і яна будзе жыць! А разам з ёй — і мы. Узвысіцца над абставінамі можна толькі тады, калі ўстаць і ісці. Страх быць асмяяным і прыніжаным — не больш чым самаапраўданне, за якое чакае немінучая расплата. Капітуляцыя перад абставінамі ды яшчэ імкненне скласці з сябе віну за спрычыненае рана ці позна прывядуць да «сцяны абсурду», перад якой зноў прагучыць наша і такое ўласцівае нашай ментальнасці «за што?».

Лейтэнант Іваноўскі з аповесці В. Быкава «Дажыць да світання» ўпэўнены, што на вайне, дзе, здавалася б, усё залежыць ад волі сляпога выпадку, чалавеку «ні на хвіліну нельга выпускаць з рук тугіх павадоў абставін, пры любых, самых немагчымых умовах трэба старацца кіраваць імі». Гэтая філасофія цалкам прымальная і для мірнага жыцця, калі ў ім руйнуецца нешта святое і каштоўнае. Адчаем, енкамі ды слязамі справе не дапаможаш. Пагадзіўшыся з тым, што «наш лес бы кат з рукой забойнай», час пашукаць таго, што можна было б кату супрацьпаставіць. Марна разлічваць, што калі кату лізнуць руку, то ён пасля гэтага будзе біць слабей. На самай справе ўсё будзе наадварот.

Вядома, каб «заўсёды вусна і пісьмова ўжываць яе», мову, таксама патрабуюцца пэўная стойкасць і праца душы. Але, як сказана ў Евангеллі, «той, хто працуе, варты ўзнагароды за працу сваю». У Пасланнях да Карынфянаў святы апостал Павел пісаў: «…мы ў адчайных абставінах, але не адчайваемся», бо «хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае».

«Мудрыя ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве пачціваму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду» (Леў Сапега)

Чалавек стварэнне боскае і нараджаецца свабодным.

В. Быкаў

У гісторыі заўсёды і непазбежна наступае такі час, калі таго, хто асмельваецца сказаць, што двойчы два — чатыры, караюць смерцю. I пытанне не ў тым, каб ведаць, якую кару ці якую ўзнагароду пацягне за сабой гэтае разважанне. Праблема ў тым, каб ведаць, складаюдь ці не двойчы два чатыры.

А. Камю

Свет паразумеўся на яснай, як «двойчы два — чатыры», ісціне, што найвялікшай для кожнай нацыі каштоўнасцю з'яўляецца воля і незалежнасць. Яны — самая першая ўмова годнага жыцця і росквіту дзяржавы.

Падканцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега ў прадмове да Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. пісаў, што прыстойнаму, пачціваму чалавеку «няволя павінна быць такой агіднай, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць павінен. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасць, але і жыцця… не шкадуюць», каб не трапіць пад жорсткую ўладу ворага. Гэтая бясспрэчная ісціна — правіла для ўсяго свету. Аднак у кожным правіле ёсць выключэнні.

М. Ермаловіч са скрухай і абурэннем піша, што стала хадзячаю думка, быццам Беларусь ніколі не была і не можа быць самастойнаю, што яна абавязкова павінна быць часткай іншых дзяржаў і, само сабой зразумела, займаць у іх падначаленае месца. Такое забыццё «дзедавай славы» даследчык даўніны лічыць вялікай ганьбай. I як вынік гэтай ганьбы яшчэ большая ганьба — засмечванне нашай свядомасці, бесперашкоднае пашырэнне ў нас такога ідэйнага пустазелля, якое ў кожнай самавітай дзяржаве лічыцца абразлівым і нават злачынным.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кастусь Цвірка: Сцежка дадому
Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Анатолий Кудравец: Сочинение на вольную тему
Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.