• Пожаловаться

М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-428-878-1, издательство: Кніжны дом, категория: Языкознание / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

М. І. Верціхоўская Array Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

М. І. Верціхоўская Array: другие книги автора


Кто написал Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зразумела, што ні друкаваць свае творы на сваёй зямлі, ні выяўляць свой светапогляд і сваю грамадзянскую пазіцыю беларускія аўтары не мелі магчымасці. У пачатку стагоддзя толькі ў фальклоры ды яшчэ ў творчасці філаматаў і філарэтаў (членаў тайных студэнцкіх таварыстваў і аб'яднанняў) жыў невынішчальны нацыянальны дух. Трагічным быў іх лёс: арышты, ссылкі, турмы. Кожны з іх заслугоўвае ўдзячнай памяці нашчадкаў за сваю высакародную чалавечую ахвярнасць. Большасць з іх пісалі па-польску. А вось Ян Чачот ад захаплення беларускай народнай паэзіяй перайшоў да творчасці на мове свайго народа ў той «жорсткі» век. Яму — наша асаблівая ўдзячнасць і пашана.

«Знаць Чачота ўсе павінны…» — пісаў Ф. Багушэвіч. Зборнічак народных песняў 1846 г. выдання ў запісах Яна Чачота — «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі на славянска-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраннямі над гэтай мовай» (такая поўная назва зборніка) — літаральна ашаломіў Ф. Багушэвіча. Асабліва ўразіла яго прадмова да песняў: што ні слова — то нібыта пра яго ці нават зварот да яго. Ян Чачот, разважаючы пра будучыню беларускай мовы, гаворыць пра неабходнасць укладання граматыкі і слоўнікаў: «Той, хто ўзяў бы сабе гэты клопат, заслужыў бы ўдзячнасць не толькі цяперашняга пакалення, але і больш пэўную ў будучым».

I слова Чачота пачулі: многія, вельмі многія сцяганосцы нацыі «ўзялі сабе гэты клопат». Найвышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца XIX — пачатку XX ст., своеасаблівай энцыклапедыяй беларусазнаўства з'яўляецца трохтомная праца Яўхіма Фёдаравіча Карскага «Беларусы». У ёй навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як народа са сваёй арыгінальнай і багатай культурай, мовай, традыцыямі, вуснай народнай творчасцю. Асноўнае месца ў навуковай спадчыне беларускага мовазнаўцылексікографа, фалькларыста, этнографа Івана Іванавіча Насовіча займае тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы» (1870), у які ўключана больш за трыццаць тысяч слоў, запісаных у Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях. Зборнікі «Беларускія народныя песні» П. В. Шэйна і «Нарысы Віцебскай Беларусі», «Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі…» М. Я. Нікіфароўскага і многія іншыя працы беларускіх захавальнікаў вечнасці і сейбітаў вечнага — неацэнны ўклад у падмурак духоўнасці беларускага народа. Словам і справай, прыкладам уласнага жыцця, палкам прысвечанага слугаванню Айчыне і народу, беларускія сцяганосцы клікалі яго за сабой. I даводзілі, што без збераа жэння «скарбу вечнага, скарбу душы», якім з'яўляецца мова, немагчыма заняць «свой пачэсны пасад між народамі». I «людзьмі звацца» немагчыма таксама. Свет не прызнае нас толькі праз адно гэтае адступніцтва ад свайго роднага. Наўрад ці апраўдае нас тое, што народ, які жыў у становішчы перманентнага генацыду, іншым быць не можа. Гэта падобна да таго, як быкаўскі герой аповесці «Знак бяды» са скрухай зазначае, што «гора нікога не робіць лепшым».

I ўсё ж у нашай трагічнай гісторыі былі і прасветлыя хвіліны, якімі быццам сам лёс пасылае нам і дакор, папрок, і знак устаць і ісці да Беларусі. З надзеяй абудзіць нашу нацыянальную годнасць П. Панчанка нагадвае нам, што «Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава», што «вучыў царанят у Маскве Сімяон з пасівелага Полацка». А хіба не з'яўляецца напамінам усім нам, каб мы не гнулі плеч ніколі, той факт, што гісторыя расійскага тэатра XVII ст. прадстаўлена толькі імем «вядомага палітычнага дзеяча і драматурга Сімяона Полацкага», як тое засведчана ў расійскіх энцыклапедычных даведніках.

Сівая мінуўшчына нагадвае нам і пра асабліва спрыяльны для Беларусі перыяд, калі яна, паводле вобразнага выразу Ф. Багушэвіча, была ў магутнай дзяржаве, «як зерне ў гарэху», калі ў гэтай дзяржаве яе «златам» было «багацце духоўнае». I юрыдычная думка Беларусі ў XVI ст., як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Еўропе ўзроўню. Ніводная з тагачасных краін не мела такога дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Трэці Статут канчаткова замацаваў беларускую мову ў якасці афіцыйнай, дзяржаўнай мовы Вялікага княства Літоўскага. Можна зразумець гонар Льва Сапегі, які ўрачыстымі словамі пісаў у прадмове да Статута ВКЛ: «Не чыёй якой мовай, але сваёй уласнай правы пісаныя маем і кожны раз пры неабходнасці для адпору ўсялякай крыўды ведаць можам». Праца над Статутам і яго выданне ў Віленскай друкарні Мамонічаў — вялікая заслуга Льва Сапегі перад нашай культурай і народам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кастусь Цвірка: Сцежка дадому
Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Анатолий Кудравец: Сочинение на вольную тему
Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.