М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У згаданай ужо аповесці А. Варановіча «Крыж» ёсць устаўная прытча пра двух пілігрымаў, якія ішлі па нялёгкай дарозе жыцця і неслі кожны свой крыж. Першы нёс крыж цярпліва, а другі, каб лягчэй было ісці, адпілаваў частку крыжовага канца — і ісці стала намнога лягчэй. Але калі падышл! да прорвы, то першы паклаў цераз яе свой крыж і па ім перайшоў, як па кладцы. Другому ж не хапіла якраз адпілаванага кавалка…

Сувымяраючы долю віны дарогі і непамерна цяжкага крыжа з доляй віны пілігрыма, што падкараціў свой крыж, неабходна помніць, аднак, пра бездань, якая наперадзе. Толькі яна з выключнай дакладнасцю вызначае долю віны і дарогі, і пілігрыма. Паводле сцверджання А. Камю, функцыя пісьменніка ў тым, каб папярэдзіць пілігрыма, што яго чакае, калі падкараціць свой крыж. В. Быкаў выбраў для гэтай мэты прыём: самааналіз зрынутага ў прорву. Прыёмам самааналізу героя раскрываецца ўнутраная механіка і, калі можна так сказаць, логіка падзення. Пісьменнік фіксуе пэўныя моманты падзення (а ў апавяданні — загону ў трубу). I тое, да прыкладу, што Валера даволі легка, без унутранага пратэсту згадзіўся стаць даносчыкам, спадзеючыся атрымаць лепшае размеркаванне на працу, наўрад ці можна аднесці да віны абставін. З гэтага ўсё і пачалося. А затым з памагатага ён паступова рабіўся «нявольнікам камуністычнай сістэмы».

Канцэпцыя пісьменніка Быкава ў вырашэнні праблемы віны і трагедыі будзе відавочней, калі згадаць ранейшыя яго творы.

Філасофскае асэнсаванне ступені адказнасці чалавека за тое, што адбываецца, праблема віны і бяды прысутнічае ва ўсіх без выключэння творах В. Быкава. Да прыкладу, мноства пытанняў не даюць спакою галоўнаму герою аповесці «Аблава» на яго пакутніцкім шляху да свайго Нядолішча. Але самым балючым пытаннем для Хведара Роўбы ў час яго лёту ў роднае гняздо было — хто вінаваты? «Божа літасцівы, чаму я такі няшчасны?..», «Чаму ён стаў тут для ўсіх страхотным чужаком, хто ў тым вінаваты? Можа, толькі ён сам, адзін? Ці яшчэ нехта іншы? А можа, і ніхто? Але як жа тады ўсё гэта стала магчымым?»

Многімі прычынамі вытлумачвае сваю трагедыю Хведар: і неразуменнем таго, што адбывалася ў свеце і ў яго Нядолішчы; і празмернай даверлівасцю (спрадвечнае наша «можа, так і трэба?»); і тым, што ім «завалодаў панічны страх»; і ўсведамленнем свайго поўнага бяссілля супрацьстаяць «сцяне абсурду» — жудаснай машыне таталітарызму. Апошняе цалкам вызначала выбар быкаўскага героя ў памежных сітуацыях, якіх у жыцці Хведара было мноства. I перш за ўсё звязаных з узаемаадносінамі з сынам.

Супрацьстаяць «чуме» Хведар, безумоўна, не мог, але ратаваць душу свайго «зачумленага» сына быў абавязаны. Вынішчэнне душы Міколкі адбывалася на вачах Хведара, і ён выдатна разумеў увесь жах гэтага вынішчэння, але нават не спрабаваў гэтаму працівіцца. Хведар суцяшаў сябе надзеямі, што сын падрасце і паразумнее. Калі ж сын падрос і яшчэ больш развар'яваўся, замахнуўся на святое і з маўклівай згоды бацькі (а маўчанне і ёсць згода) знішчыў святое, то Хведар зноў суцешыў сябе тым, «што недзе там, у Маскве ці Мінску, сядзяць разумныя людзі, адукаваныя, справядлівыя, і калі яны вырашылі, што без Бога народу лепей, то, пэўна, так і трэба. Чаму лепей — ён зразумець не мог…»

I вось тут ужо быкаўскі герой не да канца шчыры нават перад самім сабой. Ён выдатна ведаў, як не павінна быць, але, каб зняць з сябе адказнасць за спрычыненае, ішоў далей у сваіх меркаваннях: «а можа, так і трэба». Паміж гэтымі «так быць не павінна» і «а можа, так і трэба» заўсёды ёсць маленькая шчыліна, дастатковая, аднак, каб праціснуць у яе самаапраўданне. А ад яго да спрадвечнага нашага «за што?» зусім блізка.

Усё жыццё Хведар імкнуўся жыць па хрысціянскіх запаведзях (ідэальны герой для ідэальных абставін), але напрыканцы парушыў іх. Ды яшчэ як парушыў! Быкаўскі герой Ткачук з аповесці «Абеліск» сцвярджае, што «смерць — гэта абсалютны доказ». Тэзіс сінанімічны сартраўскаму «існаванне папярэднічае сутнасці». У самым канцы свайго пакутніцкага шляху Хведар быў пастаўлены перад жахлівым выбарам — паміж смерцю і… смерцю. Сустрэча з родным сынам для Хведара — верная смерць: «Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам? I сын вымушаны будзе яго караць? Божа, нашто ты стварыў тады белы свет!.. Шчаслівая яго маці, што не бачыць гэтага. I не чуе». I ў сітуацыі, калі жыць далей немагчыма, Хведар выбірае смерць. Але якую! Тую, якая, паводле хрысціянскай веры, з'яўляецца, як і святатацтва, нявер'е, самым страшным грахом. Хведар усумніўся ў велічы і мудрасці Творцы, які зрабіў гэты свет такім жорсткім, і пазбавіў сябе жыцця. Хведар усведамляе жахлівасць свайго намеру: «Божа, ніколі ў яго не было і думкі забіць сябе, заўсёды ён апантана змагаўся за жыццё. А тут вось вымушаны…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x