Фігуры пранумераваныя лічбамі 1 — 11 адпавядаюць асноўным палітычным ідэалогіям сучаснасці.
Пад нумерам 1 намалёваны эліпс (авал), які азначае самую цэнтрысцкую (бо яна па цэнтры як восі Х, так і восі Y) ідэалогію — нацыяналізм. Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з усімі іншымі ідэалогііямі (акрамя лібералізму) — сегменты 8, 10, 11. (Адносна паняцця ліберальны нацыяналізм мы будзем гаварыць асобна, бо ён не укладваецца у гэтую схему).
Нумар 2 — камуністычная ідэалогія: аўтарытарны рэждым, планавая эканоміка. Дзяржавы — носьбіты ідэалогіі: СССР (да развалу), Куба, Карэя, Кітай (змешаная эканоміка).
Нумар 3 — кансерватызм: рынкавая эканоміка, прыхільнасць да нацыянальнай ідэі, традыцыяналізм. Дзяржавы, дзе прытрымліваюцца кансерватызму (у дужках носьбіты згаданай ідэалогіі): Англія (Кансерватыўная партыя), Германія (Хрысціянскія дэмакраты), Аўстрыя (Народная партыя), Грэцыя (Новая дэмакратыя), Швецыя (Саюз Памяркоўных), Іспанія (Народны Альянс).
Нумар 4 — хрысціянская дэмакратыя (х.-д.). Ідэалогія блізкая і да кансерватызму і да нацыяналізму і, нават, сацыял-дэмакратыі. Прыклад дзяржавы з моцнымі хрысціянска-дэмакратычнымі традыцыямі: Германія (ХДЗ — Хрысціянска-дэмакратычны звяз), Бельгія (Хрысціянская народная партыя (фламандцы) і Сацыяльна-хрысціянская партыя, якая гуртуе франкафонаў), Галандыя (Хрысціянска-дэмакратычны заклік)
Нумар 5 — лібералізм. Займае самую правую і самую ніжнюю нішу на схеме. Агульных пунктаў сутыкнення з іншымі, акрамя даволі сумніцельнага ўтварэння — ліберальнага кансерватызму. Дзяржавы: ЗША (Дэмакратычная партыя), Германія (Свабодныя дэмакраты), Расія (Саюз правых сіл), Беларусь (Аб’яднаная грамадзянская партыя).
Нумар 6 — сацыял-дэмакратыя (с.-д.). На малюнку адлюстраваны два існуючыя накірункі сацыял-дэмакратыі. Першы (лічба І) бярэ пачатак ад К. Маркса і Ф. Энгельса, ён даў пачатак камуністычнай ідэалогіі і камуністычным партыям. У наш час многія камуністычныя партыі былога СССР і Усходняй Еўропы пераўтвараюцца ў партыі, якія вызнаюць менавіта гэтую разнавіднасць сацыял-дэмакратыі ( дэмакратычны сацыялізм). Дзяржавы: Польшча (Сацыялістычная рабочая партыя), Літва (Дэмакратычная рабочая партыя), Балгарыя (Сацыялістычная партыя).
Другая плынь сацыял-дэмакратыі (лічба ІІ) адлюстроўвае права-цэнтрысцкуюпазіцыю. Творцамі гэтай ідэалогіі былі Отта Бауэр, Хельмут Коль, Тоні Блэр. У адрозненне ад с.-д. — І, с. — д — ІІ дапускае прыватную уласнасць, рынкавую эканоміку, хаця і лічыць неабходным разумнае дзяржаўнае кіраванне эканомікай. Дзяржавы: Англія (лейбарысты), Швецыя (Сацыял-дэмакратычная партыя), Германія (Сацыял-дэмакратычная партыя), Беларусь (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) і іншыя.
Фігуры абазначаныя нумарамі 1–6 адпавядаюць на 2-х мернай плоскасці усім іншым асноўным сучасным ідэалогіям. Фашызм, а разам з ім расізм і шавінізм не маюць адпаведніка на плоскасці, бо гэта хутчэй не ідэалогіі, а філасофія настрою, моды і культа гвалту, вайны.
Фігуры пад нумарамі 7 — 11 утварыліся на перасячэннях асноўных фігур (1–6) і адлюстроўваюць камбініраваныя ідэалогіі, большасць з якіх разглядалася ў гэтым раздзеле.
Сегмент 7 — ліберальны кансерватызм. Канцэпцыя яго разглядалася ў раздзеле 3.2, дзе быў пастаўлены пад сумненне такі альянс. Але мы маем гістарычныя прэцэдэнты ў асобе П. Струве (Расійская імперыя), і, таксама, некалькі сучасных палітычных партый, што падтрымліваюць магчымасць ліберальнага кансерватызму, напрыклад, Кансерватыўная партыя ў Англіі.
Сегмент 8 — сацыял-дэмакратыя(с.-д.) ў спалучэнні з хрысціянскай-дэмакратыяй(х.-д.). У сацыяльным плане х.-д. — кі і с.-д. — кі вельмі блізкія паміж сабой. Больш розняцца гэтыя ідэалогіі ў адносінах да Бога, бо с.-д. пачыналася як атэістычная тэорыя. Але яшчэ ў ХІХ ст. існавалі людзі, што імкнуліся аб’яднаць гэтыя дактрыны (гл. С. Булгакаў. Хрысціянскі сацыялізм).
Сегмент 11 . Адпавядае ідэалогіі, якая утрымлівае адначасова ідэі нацыяналізму, кансерватызмуі хрысціянскай дэмакратыі. На такіх пазіцыях стаіць шэраг партый у постсавецкіх рэспубліках. Гэта: Нацыянальна-дэмакратычная партыя Грузіі, Беларускі народны фронт (абедзве плыні), Ліга Свабоды (Літва), Беларуская нвцыянальная партыя (БНП) і іншыя.
Сегмент 10 . Нацыяналізму спалучэнні з камуністычнай ідэалогіяй. Такі альянс мае адмысловую назву — нацыянал-камунізм, а таксама існуе яго асобная форма — нацыянал-бальшавізм. Існуе ў Кітаі, Карэі, Кубе. З постсавецкіх краін ідэі нацыянал-камунізму блізкія шэрагу палітыкаў Украіны, Расіі, сярэднеазіяцкіх рэспублік. У Францыі нацыянал-камунізм мае назву — галізм (Дэ Голь).
Читать дальше