На нашу думку, хаця нацыяналізм на Беларусі не сфарміраваўся як дзяржаўная ідэалогія, як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такім у недалёкім будучым.
Такім чынам, нацыяналізм — гэта ёмкае па змястоўнасці паняцце. Формы праяў яго вельмі розныя. Тыпалагізацыя нацыяналізму магчыма па самым розным асаблівасцям. Існуюць дастаткова вызначаныя метадалагічныя прыёмы для вылучэння тыпалагічных форм нацыяналізму ў еўрапейскім кантэксце. Крытэрыямі такой тыпалагізацыі могуць служыць і палітычныя каштоўнасці, культура і палягаючыя на іх палітычныя арыентыры вялікіх сацыяльных груп грамадзян той, ці іншай краіны.
3.4. Хрысціянскі нацыяналізм
Вышэй мы паказалі, што нацыяналізм знаходзіць сваё абгрунтаванне ў хрысціянстве. У залежнасці ад канфесіі змянеецца і тып нацыяналізму. Мы разгледзім цяпер як ў суадносіцца нацыяналізм з аноўнымі хрысціянскімі канфесіямі: праваслаўем, каталіцызмам і пратэстанцтвам.
3.4.1. Нацыяналізм і артадаксальныя хрысціянскія рэлігіі
Артадаксальнымі хрысціянскімі веравызнаннямі я буду называваць такія канфесіі, пачатак якіх вядзецца ад апостальскіх часоў. Гэта — праваслаўе і каталіцызм. Адзначу: у грэчаскай мове артадаксальны азначае праваслаўны, у англійскай мове тэрмін orthodox churchслужыць для абазначэння толькі праваслаўнай Царквы. Вышэй ўжо гаварылася аб асэнсаванні нацыяналізму ў хрысціянстве. Пры аргументацыі мы выкарыстоўвалі спасылкі на праваслаўных аўтараў, але можна сцвярджаць, што і ў каталіцызме нацыяналізм знаходзіць сваё абгрунтаванне. Гэта бачна на прыкладах дзяржаў, дзе маюцца моцныя каталіцкія традыцыі — Італіі, Іспаніі, Францыі і іншых. Кожная з гэтых дзяржаў характарызуецца і моцнымі нацыянальнымі адзнакамі. Характэрна, што нацыянальныя традыцыі пачалі ўхваляцца католікамі, як адказ на пратэстанцкі раскол у царкве і вядуць свой пачатак недзе з Венскага Сабора 1311–1312 гг. На Пізанскім саборы 1409 года адзінства каталіцкай царквы было дасягнута менавіта паводле нацыянальнага фактара. Канчаткова пазбавіўшыся схізмы і вылучыўшы з сябе непакорных пратэстантаў, каталіцызм канчаткова аформіўся як саборны рух. Яшчэ раней у Візантыі ўтварылася і саборная праваслаўная Царква. Пад саборнасцю, ці інакш яшчэ кажуць — кафалічнасцю, звычайна разумеецца ўсяленскасць Царквы, аб’яднанне хрысціян як у часе, так і ў прасторы. Саборнасць азначае таксама паўнату, цэльнасць Царквы, якая не патрабуе дапаўненняў. Менавіта гэтае апошняе азначэнне выкарыстоўваецца звычайна ў дачыненні да Хрыстовай Царквы. Аднак у шырокім значэнні, слова «саборнасць» выкарыстоўваецца не толькі ў адносінах да Царквы, абазначаючы еднасць у прасторы і ў часе і для іншых сутнасцей.
Саборнасць (кафалічнасць) Царквы бярэ свой пачатак яшчэ з апостальскіх часоў — у цэрквах таго часу існавала ўсё галоўнае, што адлюстроўвае сутнасць сапраўднай Хрыстовай Царквы. Сем усяленскіх сабораў распрацавалі і зацвердзілі дагматы саборнасці. Аднак сапраўднага размаху саборны рух як на Захадзе, так і на Усходзе дасягнуў недзе ў сярэднія вякі (Пізанскі і Базельскі Саборы ў католікаў, утварэнне незалежных Маскоўскай і Наваградскай мітраполій у ВКЛ).
Такім чынам, пасля 1054 года (года царкоўнага падзелу) і на Захадзе і на Усходзе ўтвараюцца незалежныя царкоўныя арганізмы, якім уласціва саборнасць. Агульнасць крыніц саборнасці адзначаў выдатны рускі філосаф ХІХ стагоддзя Уладзімір Салаўёў. Ён пісаў: «нет никокого принципиального и справедливого основания для антагонизма между папским единовластием и соборным началом Восточной Церкви. Правильная соборность, как адна из существенных форм церковного действия, не исключает никакого иного начала и никаким другим началом не исключается. В этом смысле соборность признавалась и представителями церковного единовластия — римским папом». У адрозненне ад свайго сучасніка М. Бярдзяева, У. Салаўёў не бачыць у нацыяналізме жыватворнага пачатку, пэўнай стадыі ўсяленскай хрысціянскай любові і лічыць яго адвольным паняццем, што зацвярджае нацыянальнае як процілегласць універсальнаму (касмапалітызму). Хаця ў адносінах да патрыятызму Салаўёў мяняе свае меркаванні на процілеглыя і сцвярджае, што сапраўдная ідэя патрыятызму выводзіцца з сутнасці хрысціянскага пачатку на падставе натуральнай любовіі маральнага абавязку да сваёй Бацькаўшчыны. Тут мы бачым амаль поўнае супадзенне з прапануемай намі канцэпцыяй (раздзел 1), калі замяніць слова «патрыятызм» у Салаўёва на «нацыяналізм» і лічыць патрыятызм вытворным ад апошняга. Зноў сутыкаемся з неадназначнасцю у фармуліроўках тэрмінаў.
Читать дальше