Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба яшчэ адзначыць, што падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам з’яўляецца і ідэалагічным і сацыяльным. Па-першае, абодва рухі выкарыстоўваюць эвалюцыйную схему. Рэфармісты лічаць, што чалавек знаходзіць сваю сапраўдную сутнасць у разуменні боскага прызначэння і яго мэтаў у гісторыі. Гэтаксама і нацыяналізм прадугледжвае няспынную барацьбу за нацыянальную аўтаномію і самавызначэнне, за абуджэнне сапраўднай супольнасці і салідарнасці. Згодна з прапанаванай намі тэорыяй стадый, можна аб’яднаць выказаныя погляды адносна рэфармацыі і нацыяналізму, калі ў разуменне боскага прызначэння чалавека дадаць нацыянальнае ўсведамленне ў гэтым прызначэнні.

3.4.3. Абгрунтаванне нацыянальнай ідэі ў хрысціянстве

Яшчэ Іаган Готфрыд Гердер гаварыў, што нацыянальная разнастайнасць — частка Божай задумы і ставіць абмежаванага дзікуна вышэй за адукаванага касмапаліта.

Думкі Гердера знайшлі дастойны працяг у працах рускіх рэлігійных філосафаў канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзяў (М. Бярдзяеў, У. Салаўёў, К. Лявонцьеў, І.Ільін, М. Кляпенін і іншыя). Яны выпрацавалі канцэпцыю філасофскага абгрунтавання нацыянальнай ідэі і нацыяналізму ў хрысціянстве.

Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кожны народ мае нацыянальны iнстынкт, якi дадзены яму ад прыроды, а дакладней, ад Бога. I. Iльiн пiсаў, што «нацыянальная асаблiвасць па-свойму ўяўляе Дух Божы i праслаўляе Госпада. таму думка патушыць гэтую разнастайнасць (што спрабавалi зрабiць бальшавiкi — А.А .), можа нарадзiцца толькi ў духоўна мёртвай, хворай душы». Менавiта такая задумка ёсць спараджэнне душы злой i зайздроснай — усё роўна цi iмкнецца гэтая хiмера вайной падмяць пад сябе ўсе народы (нямецкi нацыянал-сацыялiзм) цi растварыць усе нацыянальныя культуры ў бясколернасцi i адсутнасцi разнастайнасцi (мондыялiзм, савецкi камунiзм). Адзначу, што i першае i другое не ўласцiва беларускай ментальнасцi. Беларускі народ, хаця і не меў працяглы час як нацыя нейкай вызначальнай назвы (русiны-лiцвiны-тутэйшыя-беларусы), тым не менш меў свой твар: iмкненне да незалежнасцi, да захавання сваiх традыцый, сваёй рэлiгii i iншых атрыбутаў таго, што мы азначылi як нацыяналiзм. У сувязi з тым вельмi дарэчы прывесцi трапныя словы не ўсiм вядомага цяпер хрысцiянскага фiлосафа Н. А. Кляпенiна: «Национализм это дар, данный целому народу и поэтому связывающий его, несмотря на индивидуальные различия людей, в единое целое. Как для отдельного человека правильный христианский путь заключается в развитии своего дара, так и для народа в развитии общего, всенародного дара. Целый народ более сложное явление, чем отдельный человек. Поэтому и его дар более сложен и служение этому дару труднее. Но сущность служения остаётся одинаково оправданной».

З сутнасці сказанага, падкрэслю — сапраўдны нацыяналiзм не супярэчыць усяленскасцi. Наадварот, шлях да ўсяленскага кладзецца толькi праз нацыянальнае. Касмапалiтызм — пазiцыя тых людзей, што лiчаць сябе па-за нацыяй — на самай справе магчымы толькi ў iндывiдуальным развiццi кожнай нацыi. А што ёсць хрысцiянства? Хрысцiянства — гэта любоў, якая пашыраецца да ўсiх людзей, зблiжае iх; яно ўключае ўсю паўнату ўсяленскай любовi. Самае каштоўнае ў хрысцiянстве тое, што яно сцвярджае iндывiдуальнасць асобы. А нацыяналiзм — гэта iдывiдуальнасць цэлага народа i любоў да гэтай iндывiдуальнасцi. Такiм чынам, калi мы звяртаемся да нацыяналiзму, то яго сутнасць благаслаўляецца менавiта рэлiгiяй — сутнасць як любоў да iндывiдуальнасцi вышэйшага ўзроўню (па маёй класiфiкацыi). Як i звычайная любоў да бацькоў, да сям’i, да сяброў, нацыяналiзм ёсць пэўная ступень раскрыцця ўсяленскай любовi. Нацыяналiзм — асобы дар дадзены Богам цэламу народу, i ён — гэты дар — укладзены ў кожнага чалавека свайго народа i таму сцвярджаецца хрысцiянствам — вось у чым рэлiгiйная сутнасць нацыяналiзму.

Са сказанага вынiкае, што iндывiдуальнасць непарыўна звязанай са сваiм народам. Кожны чалавек можа выявiць асабiсты Божы Дар і быць асаблiвай праявай Божай Праўды. У гэтым i заключаецца рэлiгiйнае апраўданне нацыяналiзму.

Яшчэ раз падкрэсім i тое, што нацыяналiзм ёсць пэўная ступень (першы ўзровень) раскрыцця агульнай, усяленскай любовi. Як толькi мы адкiнем любую з iерархiчных ступеняў любовi, мы адразу адчуем непаўнацэннасць жыцця. Таму нацыяналiзм ужо ад нараджэння натуральна ўласцiвы кожнаму чалавеку. Іншая справа, што ў пэўных гiстарычных абставiнах пад уздзеянням розных грамадскiх табу гэтыя ўласцiвасцi могуць не раскрывацца цi, нават, падаўляцца. Але гэта ўжо пытаннi iншага кшталту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x