Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нацыянал-бальшавізм вядомы ў Расіі, дзе гэтую ідэалогію вызнае Камуністычная партыя СССР (старшыня Ніна Андрэева).

Сегмент 9 . Кансерватызм і хрысціянская дэмакратыя. Гэтыя ідэалогіі вельмі блізкія. Касерватызм часта ўключае ў сябе асноўныя прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі, аднак ён мала дбае аб правах асобы чалавека. Дзяржавы: Беларусь (Кансерватыўна-хрысціянская партыя (КХП) — партыя БНФ).

Другі варыянт класіфікацыі ідэалогій

Цяпер намалюем схему, дзе ў якасці двух зменных фактараў узяты наступныя: вось Х — як і ў схеме 1 гэта ступень свабоды эканомікі, а вось Y — ступень успрыняцця нацыянальнай ідэі.

Функцыянальныя асаблівасці схемы 6 Папершае Самую цэнтрысцкую пазіцыю на - фото 4
Функцыянальныя асаблівасці схемы 6.

Па-першае . Самую цэнтрысцкую пазіцыю на плоскасці Х — Y (нацыянальная ідэя — эканоміка) займае ўжо не нацыяналізм, а сацыял-дэмакратыя. Нацыяналізм перамяшчаецца цалкам у верхнія два квадранты і пакрывае ўсе існуючыя ідэалогіі, акрамя лібералізму.

Па-другое. Лібералізм і кансерватызм ужо не маюць агульных пунктаў сутыкнення, бо знаходзяцца па розныя бакі восі Y (выпадае сегмент 7). Усе фігуры на перасячэннях авалаў (сегменты) нясуць той жа сэнс, што і на схеме 3.

Прыведзеная класіфікацыя ідэалогій, зразумела, не прэтэндуе на універсальнасць і скончанасць, але на сучасным гістарычным этапе дастаткова адэкватна алюстроўвае палітычную палітру, што добра відаць на прыведзеных схемах.

Раздзел ІІІ

Існуючыя формы еўрапейскага нацыяналізму

3.1. Асноўныя формы пострэвалюцыйнага нацыяналізму (пасля 1815 г.)

Нацыналізм мае шэраг адценняў і асобных тыпаў. Пітэр Сугар вылучае чатыры тыпы нацыяналізму, якія склаліся пасля 1815 г.: буржуазны, бюракратычны, папулісцкі (народны)і арыстакратычны.

3.1.1. Буржуазны нацыяналізм

Буржуазны нацыяналізм найбольш характэрны для краін Заходняй Еўропы. Гістарычна ў гэтых краінах фарміраванне нацыяналізму завяршылася яшчэ ў XVIII–XIX ст. Традыцыйны манархічны тып ладу гэтых дзяржаў саступіў месца рэспубліканскаму, ці канстытуцыйна-манархічнаму, і галоўнай сілай, рухавіком грамадства стала буржуазія. Першымі краінамі, дзе ўсталяваўся гэты тып нацыялізму былі Англія і Францыя. Сярод краін Усходняй Еўропы к другой палове ХІХ-га ст. толькі Чэхія мела сваю адносна моцную буржазію, хаця там прысутнічала і арыстакратыя. Кіруючая роля буржуазіі ў згаданых краінах азначае перавагу сярэдняга класа як над арыстакратыяй, так і над ніжэйшымі слаямі насельніцтва.

3.1.2. Арыстакратычны нацыяналізм

Арыстакратычны нацыяналізм. Польшча і Венгрыя ХІХ — ХХ ст. уяўляюць сабой прыклад таго, як арыстакратыя ўзяла на сябе місію кіравання эканомікай, рэгулявання аграрным сектарам і стварэннем сістэмы заканадаўства. Прычына такой з’явы ў тым, што ў гэтых краінах арыстакратыя была заможнай і мела палітычную, эканамічную і царкоўную манаполію. Арыстакратычны нацыяналізм у Польшчы і Венгрыі сфарміраваўся ў ХІХ ст. і праіснаваў да канца ІІ-й сусветнай вайны, пасля якой гэтыя краіны трапілі пад сферу савецкага ўплыву.

3.1.3. Бюракратычны нацыяналізм

Бюракратычны нацыяналізм узнікае там, дзе існуюць вялікія карпарацыі прадпрыемстваў з вялікім апаратам планавання. Калі гэтай бюракратычнай арганізацыяй з’яўляецца дзяржава, то бюракратызм уздымаецца на вельмі высокі ўзровень. Бюракратычная дзяржава забяспечвае грамадзянам роўныя правы і абавязкі, стабільнасць і парадак жыцця. Стварэнню краіны такога тыпу спрыяе навукова-тэхнічны прагрэс і, асабліва, рост сучасных кампутарных тэхналогій. Хаця бюракратычная дзяржава абыякавая да асобы, яна прываблівае сваіх грамадзян, фарміруючы іх нацыянальныя пачуцці праз дзяржаўную моц і дабрабыт народа. Бюракратычны нацыяналізм мае даўнія традыцыі ў такіх еўрапейскіх краінах як Англія і Францыя, а таксама ў ЗША. Ва Усходняй Еўропе ён меў месца ў ХІХ ст. ў Грэцыі і Румыніі. Пасля 1848 г. ліберальны рух у Румыніі прышоў у заняпад, а раздрабленне краіны прывяло да адзінства ў адным — жаданні нацыянальнага аб’яднання, якое паспяхова і завяршылася пасля 1859 г.

3.1.4. Папулісцкі нацыяналізм

Папулісцкі (народны) нацыяналізм, ці яшчэ, як гавораць, эгалітарны — ураўняльны нацыяналізм праяўляўся ў Сербіі і Балгарыі. Гэты тып нацыяналізму зыходзіць з ніжэйшага духавенства і вялікай колькасці сельскіх мас. Ва ўмовах Атаманскай імперыі, да якой належылі гэтыя краіны, ніжэйшыя пласты грамадства здолелі зберагчы родную мову і нацыянальныя традыцыі, Элементы эгалітарнага нацыяналізму прысутнічалі і ў Беларусі ХІХ ст., якая ўваходзіла ў склад Расійскай Імперыі. Як паказвае гістарычны вопыт, ён з’яўляецца, з аднаго боку, ніжэйшай формай нацыяналізму, але, з другога боку, нацыя абавязана яму сваёй захаванасцю і грунтуецца на ім як першай фазе свайго фарміравання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x