Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён загаварыў першы. Пра што? Напэўна, пра захады сонца. І яны разам любаваліся імі, часцей пазіраючы ў вочы адно аднаму, чым на небасхіл. І штовечар два тыдні гэта заставалася адзінай і звычайнай прычынай для кароценькай размовы.

Потым яны асмялелі і, размаўляючы, прайшлі некалькі крокаў разам. Але вочы іх казалі ўжо безліч патаемных, запаветных, салодкіх слоў, рэха якіх чуецца ў пяшчоце, ва ўзрушаным позірку, слоў, ад якіх мацней б'ецца сэрца, таму што вочы лепш за прызнанне гавораць пра тое, што хаваецца ў душы.

Пасля ён узяў яе за руку і шапнуў тыя зразумелыя кожнай жанчыне словы, пра якія яна даўно здагадваецца, хоць і робіць выгляд, што не чуе іх.

Яны дамовіліся, што будуць любіць адно аднаго, але не пераступяць мяжы цнатлівасці і сяброўства.

Яна б так ніколі і не пайшла далей гэтых пяшчотных адносін, але ён, ён хацеў большага і штодня ўсё настойлівей прагнуў яе і патрабаваў саступіць.

Яна не саступала, адмаўляла яму, здавалася непахіснай.

Зрэшты, аднаго вечара яна быццам незнарок сказала:

— Мой муж паехаў у Марсель. Ён там прабудзе чатыры дні.

Жан дэ Кармелен укленчыў каля яе ног, молячы сёння ж у адзінаццаць вечара прыняць яго. Але яна і слухаць ні пра што не захацела і раззлаваная вярнулася дамоў.

Цэлы вечар камендант быў не ў гуморы. А на другі дзень ад самай раніцы ён у лютасці сноўдаўся па ўмацаваннях ад школы барабаншчыкаў да школы пехацінцаў і караў спагнаннямі афіцэраў і салдатаў, быццам кідаў каменнем у натоўп.

Але за снеданнем у канверце пад сурвэткай ён знайшоў тры словы: «Вечарам, у дзесяць». І без дай прычыны ён падарыў пяць франкаў афіцыянту.

Дзень здаваўся яму бясконцым. І ўвесь вольны час ён аддаў таму, каб добра адзецца і надушыцца парфумай.

Калі ён сядаў абедаць, яму перадалі другі канверт. У ім была тэлеграма: «Дарагая, справы скончаны. Вяртаюся цягніком дзевятай. — Парыс».

Камендант так вылаяўся, што афіцыянт выпусціў супніцу на паркет.

Што яму рабіць? Канечне, ён прагнуў яе, гэтым жа вечарам, любой цаной; і ён возьме яе. Ён гатовы на ўсё, ён пойдзе нават на тое, каб арыштаваць і пасадзіць мужа ў турму. Раптам вар'яцкая думка прабегла ў яго галаве. Ён папрасіў паперы і напісаў:

«Пані,

Клянуся Вам, што гэтым вечарам ён не вернецца, а я буду ў Вас а дзесятай там, дзе вы ведаеце. Нічога не бойцеся, я адказны за ўсё, зарукай — мая афіцэрская годнасць.

Жан дэ Кармелен».

Ён загадаў занесці ліст і спакойна давячэраў. А восьмай ён паклікаў свайго намесніка капітана Грыбуа і, качаючы між пальцаў скамечаную тэлеграму пана Парыса, сказаў:

— Капітан, я атрымаў вельмі дзіўную тэлеграму, зместу якой не магу перадаць нават вам. Вы неадкладна замкняце і паставіце варту на ўсе гарадскія брамы, каб ніводзін чалавек, я паўтараю, ніхто не ўвайшоў і не выйшаў да шостай раніцы. Накіруйце на вуліцы патрулі, жыхары павінны быць у сваіх дамах не пазней за дзевятую. Спозненых прыводзіць дахаты пад прымусам. Калі вашы людзі спаткаюць мяне сёначы, яны павінны адразу пайсці прэч, быццам не пазнаўшы мяне. Вам усё зразумела?

— Усё, мой камандзір.

— Назначаю вас адказным за спаўненне ўсіх маіх загадаў, дарагі капітане.

— Добра, мой камандзір.

— Ці не хочаце чарачку шартрэзу?

— З ахвотаю, мой камандзір.

Яны чокнуліся, выпілі залацістага лікёру, і капітан Грыбуа пайшоў.

III

Марсельскі цягнік прыбыў на вакзал роўна а дзевятай, высадзіў на перон двух пасажыраў і пайшоў далей — у Ніцу.

Адзін з іх, высокі і худы, быў пан Сарыб — алейнік, другі, маленькі і тоўсты — пан Парыс.

Узяўшы ў рукі сакваяжы, яны шпарка папраставалі ў горад, да якога было з кіламетр.

Але калі яны апынуліся перад партовай брамай, варта скрыжавала штыкі і загадала ім ісці адсюль.

Разгубленыя, збянтэжаныя, аслупянелыя ад здзіўлення, яны адышліся параіцца і, пашаптаўшыся, рахманыя вярнуліся, назваліся і хацелі пачаць перамовы.

Але ў салдатаў, мусіць, былі жорсткія загады, бо яны прыгразілі стрэліць, і ад перапуду, забыўшыся на свае занадта цяжкія рэчы, падарожнікі кінуліся наўцёкі.

Яны абмінулі ўмацаванні і апынуліся перад Канскай брамай. Яна таксама была зачыненая і ахоўвалася грозным пастом. Паны Сарыб і Парыс, людзі асцярожныя, не рызыкнулі ісці далей і вярнуліся пад вакзальны дах, бо начное блуканне вакол крэпасці было небяспечнае.

Сонны служка здзівіўся і дазволіў ім пераначаваць у зале пасажыраў.

У цемры яны леглі на абабітую зялёным аксамітам канапу, занадта напалоханыя, каб думаць пра сон. Ноч цягнулася бясконца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x