Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў зарагаталі. Каніво прадаўжаў:

— Вось заедзем у кавярню Бурбо, ты дай яму чарачку, дык ён і не варухнецца болей, праўду табе кажу!

Але Бэлёму было ўжо проста не вытрываць. Ён падняў такі лямант, быццам з яго вымотвалі душу. Кюрэ змушаны быў падтрымліваць яго галаву. Пасажыры папрасілі Сезэра Арлавіля спыніцца каля першага ж стрэчнага жытла.

Ім аказалася прыдарожная ферма. Бэлёма завялі ў хату і паклалі на кухонны стол, каб яшчэ раз зрабіць прамыванне. Каніво настойліва раіў змяшаць ваду з гарэлкаю: звер нап'ецца і засне, а мо і ўвогуле аддасць канцы. Але кюрэ выбраў воцат.

На гэты раз сумесь улівалі па кроплі, каб яна трапіла як мага глыбей, і на некалькі хвілін пакінулі няведама кім заселены орган у спакоі.

Потым зноў прынеслі тазік, асілкі кюрэ і Каніво адным махам перавярнулі Бэлёма на другі бок, а настаўнік забарабаніў пальцамі па здаровым вуху пацыента, каб з хворага як мага хутчай вылілася ўся вадкасць.

Нават Сезэр Арлавіль не стрываў, з пугай у руках зайшоў у хату паглядзець на працэдуру.

І раптам на дне ў тазіку ўсе ўбачылі чорненькую, не буйнейшую за насенінку цыбулі кропачку. Кропачка варушылася. Гэта была блыха! Пасыпаліся ўражаныя воклічы, потым грымнуў смех. Блыха! Ну гэта ж трэба, такая здатненькая, міленькая блыха! Каніво ляпаў сабе па сцёгнах, Сезэр Арлавіль ляскаў пугай; рогат кюрэ быў падобны на рык асла, смех настаўніка нагадваў чханне, а кабеты ўсцешана заліваліся, быццам сакатлівыя куры.

Бэлём сядзеў на стале і, трымаючы тазік на калепях, уважліва і сур'ёзна, з задаволеным абурэннем разглядваў пераможанае стварэнне, якое вілося ў кроплі вады.

— Вось табе, падлюга! — буркнуў ён і плюнуў у тазік.

Ашалелы ад смеху фурман усё паўтараў як заведзены:

— Блыха, блыха! Ах ты, чортава блошка! Чортава блошка!

Калі ўсе трохі супакоіліся, ён гукнуў:

— Ну то што, паехалі? І так процьму часу змарнавалі.

Падарожнікі, усё яшчэ смеючыся, пакіравалі да экіпажа.

І тут Бэлём, які падышоў апошні, заявіў:

— А я не паеду далей, вяртаюся ў Крыкто. Цяпер мне ўжо няма чаго рабіць у Гаўры.

Фурман адказаў:

— Як сабе хочаш, але заплаці за месца!

— Заплачу, але толькі палову, я ж адно палову дарогі праехаў.

— Мусіш заплаціць цалкам, месца ж ты атрымаў да канца.

І распачалася спрэчка, якая неўзабаве ператварылася ў зацятую сварку: Бэлём прысягаў, што ён заплаціць толькі дваццаць су, Сезэр Арлавіль даказваў, што ён мусіць заплаціць усе сорак. Яны стаялі адзін перад адным і зацята лаяліся.

З дыліжанса вылез Каніво.

— Па-першае, сорак су ты павінен даць бацюшку, ясна? Па-другое, мусіш даць на чарку ўсім нам, тваім спадарожнікам, — на гэта, думаю, пяцьдзесят пять су будзе даволі. Ну і Сезэру плаці дваццаць су. Ты згодны, Выскаляка?

Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэліцца аж на тры франкі семдзесят пяць су, адказаў:

— Згода.

— Тады плаці.

— Я не дам ні капейкі! Па-першае, бацюшка — не доктар.

— Калі ты не расплацішся, дык я завалаку цябе ў карэту і завязу ў Гаўр.

Волат аберуч ухапіў Бэлёма і лёгка, як дзіця, падняў угору.

Бэлёму стала ясна, што супраціўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк і адлічыў грошы.

Пасля гэтага дыліжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, і прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылі на белай дарозе сінюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымі Бэлёмавымі нагамі.

Пераклад : Ніна Мацяш

Пані Парыс

I

Я сядзеў на моле ў маленькім порце Абернон, побач з хутарам Саліс, і глядзеў, як над Анцібамі заходзіць сонца.

Мястэчка, аточанае з усіх бакоў магутнымі крапаснымі мурамі, пабудаванымі п. дэ Вабанам, выдавалася ў мора якраз пасярэдзіне неагляднай Ніцкай затокі. Высокія марскія хвалі разбіваліся аб скалы і адхлыналі, аперазаўшы ўцёс шумавіннем. За ўмацаваннямі адзін за адным караскаліся ўгору цацачныя дамкі і дабіраліся аж да дзвюх вежаў, натапыраных у неба накшталт рагоў старажытнага шлема. І абрысы іх чарнелі на малочнай белізне Альпаў, уздымаліся перад бясконцай далёкай чарадой заснежаных гор, якая затуляла ўвесь далягляд.

Паміж белай пенай каля муроў і белым снегам на небакраі мястэчка, раскінутае ў шызай смузе прыгоркаў, стракацела пірамідай дамоў з рыжымі дахамі і з белымі фасадамі такіх розных адценняў, што яны здаваліся каляровымі ў промнях вячэрняга сонца.

Нават нябесны блакіт нібы збялеў, быццам па ім расплыўся снег; срэбныя хмаркі плылі над бледнымі вяршынямі, а па той бок затокі, каля вады, быццам белая нітка, нацягнутая паміж морам і гарамі, спачывала Ніца. Два шырокія трохкутнікі ветразяў, надзьмутыя пругкім брызам, ляцелі па хвалях. Я, зачараваны, глядзеў на ўсё гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x