Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цела такіх людзей памірае, але самі яны застаюцца жыць. І я клянуся вам, што ў ноч, якая настае пасля спынення іх сэрца, яны сапраўды страшныя.

Мы ціха размаўлялі пра яго, згадвалі словы, выразы, тыя арыгінальныя выслоўі, падобныя да промняў святла, кінутых у змрок непазнавальнага Жыцця.

— Мне здаецца, што зараз ён пачне гаварыць, — сказаў сябар.

І з трывогай, амаль са страхам мы сталі ўзірацца ў гэты нерухомы твар, які не пераставаў смяяцца.

Нам зрабілася няёмка, мы адчулі нейкую прыгнечанасць, знямогу. Я прамармытаў:

— Не ведаю, што са мною, але мне кепска.

І тады мы пачулі, што ад мёртвага ішоў смурод.

Калега прапанаваў мне пайсці ў суседні пакой і пакінуць дзверы прачыненыя. Я згадзіўся.

Я ўзяў з начнога століка адну свечку, і мы селі ў дальнім канцы другога пакоя, так, каб быў відаць нябожчык у яркім святле другой свечкі.

Але ён усё роўна турбаваў нашыя думкі. Здавалася, што яго нематэрыяльная істота, вольная, усемагутная і ўладарная, аддзялілася ад цела і блукае вакол нас. Часам да нас даходзіў цяжкі, агідны пах цела, што распадаецца.

Раптам халадок страху працяў нас да касцей: з пакоя, дзе ляжаў нябожчык, пачуўся нейкі ціхі гук. Мы адразу паглядзелі на яго і ўбачылі... праўда, пане, мы абодва выразна ўбачылі, як нешта белае скокнула на ложак, упала на дыван і знікла пад фатэлем.

Не паспеўшы нават пра нешта падумаць, мы ўскочылі з месца, ашалелыя ад дурнога страху, гатовыя ўцячы. Пасля мы паглядзелі адзін на аднаго. Мы былі страшэнна бледныя. Сэрцы так біліся, што было відаць праз вопратку. Я спытаўся першы:

— Ты бачыў?..

— Бачыў.

— Можа, ён не памёр?

— Але ж ён ужо пачаў гніць.

— Што ж рабіць?

Мой сябар вымавіў, вагаючыся:

— Трэба пайсці паглядзець.

Я ўзяў свечку і ўвайшоў першы, абшукваючы позіркам увесь пакой, усе цёмныя куткі. Нічога больш не варушылася. Я падышоў да ложка і аслупянеў ад здзіўлення і жаху: Шапэнгаўэр ужо не смяяўся! Твар быў скручаны жудаснай грымасай, зубы сціснуліся, шчокі глыбока праваліліся. Я прашаптаў:

— Ён не памёр!

Але страшэнны смурод даходзіў да мяне, душыў мяне. Я стаяў нерухома, неадрыўна глядзеў на яго, аслупянелы, нібы ўбачыў здань.

Тады мой сябар узяў другую свечку і нахіліўся. Пасля, не сказаўшы ні слова, узяў мяне за руку. Я паглядзеў, куды ён паказваў, і ўбачыў на падлозе пад фатэлем побач з ложкам Шапэнгаўэраў зубны пратэз, белы на цёмным дыване, адкрыты, нібы гатовы ўкусіць.

Распад цела расціснуў сківіцы, і пратэз выпаў з рота.

У той дзень, пане, мне папраўдзе было страшна.

Сонца ўжо нізка апусцілася над зіхатлівым морам, і таму сухотны немец падняўся, развітаўся са мною і вярнуўся ў гатэль.

Пераклад : Сяргей Шупа

У моры

Анры Сэару

Надоечы ў газетах можна было прачытаць такія радкі:

Булёнь-сюр-Мэр, 22 студзеня. — Нам падаюць: «Насельніцтва нашых узбярэжных раёнаў, якое так папакутавала апошнія два гады, прыгнечана новым жахлівым няшчасцем. Пры ўваходзе ў гавань рыбацкае судна, якім кіраваў яго ўладальнік Жавэль, было адкінута на захад і раструшчана аб скалы каля хвалярэза дамбы.

Нягледзячы на намаганні ратавальнага судна і на выкінутыя канаты, чацвёра рыбакоў і юнга загінулі.

Непагадзь трывае. Небяспека новых стыхійных няшчасцяў застаецца».

Хто гэты судаўладальнік Жавэль? Ці не брат аднарукага?

Калі гэты небарака, які быў знесены хвалямі і, відаць, загінуў пад рэшткамі свайго разбітага на трэскі карабля, і ёсць той, пра каго я думаю, дык васемнаццаць гадоў таму ён быў сведка другой драмы, таксама простай і жахлівай, як і ўсе векапомныя трагедыі ў моры.

Жавэль-старэйшы быў тады ўладальнікам траўлера. Траўлер — гэта выдатнае судна, найлепшым чынам прыстасаванае для рыбацтва. Моцна збудаваны, так што яго не страшыць ніякая непагадзь, з пукатым сподам, ён гайдаецца на хвалях і заўсёды, як корак, застаецца на паверхні. Пад бясконцымі ўдарамі рэзкіх, салёных вятроў Ла-Манша ён нястомна працуе ў моры, на надзьмутых ветразях цягнучы збоку вялізную сетку, якая шкрабе дно акіяна, адрывае і валочыць за сабой усялякіх жывёлін, што паснулі сярод скал, пляскатых рыб, што папрытульваліся да жвіру, цяжкіх крабаў з крукастымі клюшнямі, гамараў з вострымі вусамі.

Калі дзьме не вельмі моцны вецер і спакайнеюць хвалі, судна пачынае ловы. Яго сетка, умацаваная на доўгай, абабітай бляхаю жардзіне, спускаецца на двух канатах, якія слізгочуць па калаўротах з абодвух канцоў судна. І траўлер, дрэйфуючы па волі ветру і плыні, цягне за сабой гэтую прыладу, якая пустошыць і вынішчае марскія нівы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x