• Пожаловаться

Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-00957-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Штэфан Цвэйг Пякучая таямніца
  • Название:
    Пякучая таямніца
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00957-2
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Штэфан Цвэйг: другие книги автора


Кто написал Пякучая таямніца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але словамі ён не выдаваў сваіх затоеных думак; і цяпер, калі ён з кніжкаю сядзеў у крэсле, у яркім святле электрычнай лямпы, яна дапытліва ўглядалася ў яго. Як у чужы, імкнулася яна пранікнуць позіркам у мужаў твар і па гэтых знаёмых рысах, якія раптам сталі чужымі, даведацца пра яго характар, які не раскрыўся перад яе абыякавасцю за восем гадоў сумеснага жыцця. Лоб яго быў ясны і высакародны, быццам вылеплены магутным і дзейным розумам, затое рот сведчыў аб строгай непахіснасці. Усё ў яго мужных рысах дыхала энергіяй і сілай. Нечакана для сябе самой ёй раптам адкрылася прыгажосць гэтага валявога твару; здзіўленая, яна сузірала яго ўдумлівую засяроджанасць і выразна акрэсленую цвёрдасць. Але вочы, у якіх таілася галоўная разгадка, былі апушчаны ў кнігу і недаступныя назіранню. Ёй заставалася толькі дапытліва глядзець на мужаў профіль, быццам у яго смелых рысах увасаблялася слова памілавання або праклёну, на гэты незнаёмы профіль, які палохаў яе сваёю суровасцю і вабіў своеасабліваю прыгажосцю, упершыню ўбачанаю ёю ў яго энергічнай фігуры. Раптам яна зразумела, што глядзіць на мужа з задавальненнем і гордасцю. Тут ён падняў вочы, і яна паспешна адхіснулася ў цемру, каб не выклікаць падазрэння сваім гарачым, запытальным позіркам.

***

Тры дні яна не выходзіла на вуліцу і ўжо стала з трывогаю заўважаць, што другім у доме кідаецца ў вочы яе пастаянная прысутнасць, — звычайна яна рэдкі дзень доўга або неадлучна праседжвала ў сваіх пакоях.

Першыя заўважылі гэтую перамену дзеці, асабліва старэйшы хлопчык, які неўзабаве прастадушна выказаў здзіўленне, што мама цяпер многа бывае дома, а чэлядзь толькі шушукалася і дзялілася сваімі здагадкамі з гувернанткаю. Дарэмна спрабавала яна даводзіць, што яе прысутнасць неабходна па самых розных, большаю часткаю трапна прыдуманых прычынах, але куды б яна ні ўмешвалася, яна толькі парушала заведзены парадак, кожная яе спроба дапамагчы выклікала здзіўленне. Пры гэтым ёй не хапала такту не трымацца на пярэднім плане, а адасобіцца, засесці дзе-небудзь у пакоях за кніжку або работу; увесь час унутраная трывога, якая выяўлялася ў яе, як усякае моцнае перажыванне, у нервовым узбуджэнні, гнала яе з пакоя ў пакой. Пры кожным званку па тэлефоне ці ў дзверы яна ўздрыгвала, адчуваючы, што яе ціхамірнае існаванне можа раптам абарвацца і ператварыцца ў нішто; яна адразу падала духам, і ёй ужо здавалася, што жыццё яе незваротна загублена. Гэтыя тры дні, якія яна прасядзела ў сваіх пакоях, як у турме, здаліся ёй даўжэйшымі за восем гадоў замужжа.

Але на трэці дзень яна мусіла ўвечары выйсці з дома: яе і мужа даўно ўжо запрасілі ў госці, і адмовіць без дастаткова важкіх прычын было немагчыма. Дый трэба ж, нарэшце, каб не звар'яцець, зламаць гэты частакол страху, якім цяпер было абнесена яе жыццё. Ёй хацелася бачыць людзей, некалькі гадзін адпачыць ад сябе, перарваць самагубную адзіноту страху. І акрамя таго, дзе можа яна адчуваць сябе ў большай бяспецы ад нябачнага неадступнага праследавання, як не ў чужым доме сярод сяброў? Толькі на адно імгненне, тое кароткае імгненне, калі яна ўпершыню пасля непрыемнай сустрэчы ступіла на вуліцу, ёй стала страшна, што шантажыстка падпільноўвае яе дзесьці тут, паблізу. Яна міжволі ўчапілася ў мужаву руку, зажмурылася і прабегла некалькі крокаў па тратуары да аўтамабіля, які чакаў іх; але, калі яна сядзела ў машыне пад аховаю мужа і імчалася па бязлюдных у гэтую познюю гадзіну вуліцах, цяжар мала-памалу зваліўся з яе сэрца, і, падымаючыся па лесвіцы чужога дома, яна ўжо адчувала сябе ў бяспецы. На некалькі гадзін яна магла зноў стаць такой самай бесклапотнай і вясёлай, якой была шмат гадоў дагэтуль, і нават радавацца больш глыбокай, свядомай радасцю вязня, які вырваўся з турэмных муроў на сонечнае святло. Тут ёй не пагражала праследаванне, нянавісць не магла пранікнуць сюды, навокал былі людзі, якія любілі і паважалі яе, захапляліся ёю, багата адзетыя бесклапотныя людзі, акружаныя іскрыстым ружовым німбам легкадумнасці, і гэты карагод асалоды нарэшце-такі зноў самкнуўся вакол яе. Бо адразу пасля яе з'яўлення ў зале позіркі прысутных сказалі ёй, што яна прыгожая, і яна яшчэ болей пахарашэла ад даўно не зведанага пачуцця ўпэўненасці ў сабе.

З суседняй залы чуліся вабныя гукі музыкі і пранікалі ў яе разгарачаную кроў. Пачаліся танцы, і не паспела яна агледзецца, як апынулася ў гушчы натоўпу. Гэтак яна не танцавала ні разу ў жыцці. Бурны віхор зрабіў яе бязважкаю, рытм пранікаў у кожную частачку цела, акрыляў яго вогненным рухам. Як толькі музыка спынялася, Ірэна балюча адчувала цішыню, трывожны агеньчык прабягаў па яе напружаных мышцах, і, як у ванну, у ваду, якая халадзіла, супакойвала, калыхала, акунулася яна зноў у гэты кругаварот. Звычайна яна танцавала даволі пасрэдна, разважная стрыманасць рабіла яе рухі нязграбнымі, занадта асцярожнымі, але дурман радасці, якая вырвалася наверх, вызваліў яе ад унутранай скаванасці. Парваўся сталёвы абруч, у якім розум і сорам трымалі самыя буйныя пачуцці, і цяпер Ірэне здавалася, што яна ўпіваецца бяздумнаю асалодаю і растае ў ёй. Яна адчувала вакол сябе чыесьці рукі і плечы, якія то датыкаліся, то адыходзілі ад яе, словы, падобныя на ўздыхі, казытлівы смех, музыку, якая звінела ў крыві; усё цела напружылася, напружылася так, што ўжо дотык адзення пёк, як агнём, ёй чамусьці хацелася скінуць усю адзежу, каб голаю глыбей увабраць у сябе гэты дурман.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.