Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На Паўднёвы вакзал, — паспешна выціснула яна з сябе, і раптам у яе прамільгнула думка, што гэтая асоба можа кінуцца за ёю ўслед. — Хутчэй, давайце хутчэй.

Толькі па дарозе яна зразумела, як узрушыла яе гэтая сустрэча. Яна адчула холад сваіх рук, якія павіслі, быццам нежывыя, і раптам пачала дрыжаць, нібы ў ліхаманцы. Да горла падступіла горыч, і разам з млосцю ў ёй паднялася нястрымная, сляпая злосць, ад якой выварочвалася ўсё ўнутры. Ёй хацелася крычаць, малаціць кулакамі, пазбавіцца ад жаху гэтага ўспаміну, які засеў у яе ў мозгу, нібы стрэмка, забыцца пра брыдкую морду з нахабнаю ўхмылкаю, пра смурод вульгарнасці, які ішоў ад непрыемнага дыхання незнаёмай, распусны рот, які з нянавісцю выплёўваў ёй проста ў твар грубыя словы, пагрозліва занесены над ёю чырвоны кулак. Усё мацней рабілася млоснасць, усё вышэй падступала да горла, а тут яшчэ машыну ад хуткай язды кідала ва ўсе бакі. Яна хацела ўжо сказаць шафёру, каб ён ехаў павольней, але ў час схамянулася, што ў яе не будзе чым заплаціць яму — бо яна аддала вымагальніцы ўсе буйныя грошы. Яна паспяшалася спыніць машыну і яшчэ раз здзівіла шафёра, выйшаўшы на паўдарозе. На шчасце, грошай ёй хапіла. Але затое яна апынулася ў зусім незнаёмым раёне, сярод мітусні занятых людзей, кожны позірк, кожнае слова якіх прычынялі ёй фізічны боль. Пры гэтым ногі ў яе былі ватныя ад страху і не хацелі ісці, але яна разумела, што трэба папасці дадому, сабрала ўсю сваю волю і з неймаверным напружаннем цягнулася з вуліцы на вуліцу, быццам прабіралася па балоце ці па глыбокім снезе. Нарэшце яна дабралася дадому і з ліхаманкавай паспешнасцю падалася наверх па лесвіцы, але адразу ж стрымала сябе, каб яе хваляванне не выглядала падазроным.

Толькі пасля таго як пакаёўка зняла з яе паліто і яна пачула з суседняга пакоя голас сына, які гуляў з малодшаю сястрычкаю, а супакоены позірк убачыў навокал усё сваё, роднае і надзейнае, да яе вярнулася вонкавае самавалоданне, між тым як аднекуль з глыбіні яшчэ накочваліся трывожныя хвалі і балюча біліся ў цяжкіх грудзях. Яна зняла вуаль, вялізным намаганнем прымусіла сябе надаць твару бесклапотны выгляд і ўвайшла ў сталовую, дзе муж сядзеў за накрытым да вячэры сталом і чытаў газету.

— Позна, позна, мілая Ірэна, — ласкава пажурыў ён жонку, устаў і пацалаваў яе ў шчаку, што міжволі выклікала ў яе шчымлівае пачуццё сораму.

Яны селі за стол, і муж абыякавым тонам, не падымаючы вачэй ад газеты, спытаўся:

— Дзе ты была гэтак доўга?

— У... у Амеліі... ёй трэба было сёе-тое купіць... і я пайшла з ёю, — сказала яна з запінкаю і тут жа ўзлавалася на сябе за тое, што не падрыхтавалася адказваць і гэтак няўмела зманіла. Звычайна яна загадзя вынаходзіла старанна прадуманую хлусню, здольную вытрымаць любую праверку, але сёння ад страху ўсё забыла і вымушана была ўжыць такую бездапаможную імправізацыю. А што, пранеслася ў яе галаве, калі муж, як у той п'есе, якую яны нядаўна глядзелі ў тэатры, надумае пазваніць па тэлефоне і праверыць?..

— Што з табою?.. Ты нейкая вельмі ўжо ўзбуджаная... І чаму ты не здымеш капелюша? — спытаўся муж.

Ужо другі раз яна сёння збянтэжылася! Яна здрыганулася і паспешна ўстала з-за стала, пайшла ў свой пакой, каб зняць капялюш, і доўга глядзела ў люстра, пакуль яе неспакойны позірк не стаў зноў цвёрды і ўпэўнены. Толькі пасля гэтага яна вярнулася ў сталовую.

Пакаёўка падала вячэру, і вечар прайшоў як звычайна, бадай, толькі больш маўкліва, меней ажыўлена, чым звычайна; вялая, нудная размова раз-пораз перапынялася. Яе думкі ўвесь час вярталіся да падзей гэтага дня, але кожны раз, калі даходзілі да грознай хвіліны сустрэчы з вымагальніцай, спалохана адступалі; тады яна ўзнімала вочы, каб адчуць сябе ў бяспецы, сярод любых рэчаў, звязаных з дарагімі ўспамінамі, ласкава дакраналася да іх і патроху супакойвалася. А насценны гадзіннік спакойна ішоў у цішыні сваім стальным крокам і непрыкметна надаваў і яе сэрцу раўнамерны, бесклапотна-ўпэўнены рытм.

***

На раніцу, калі муж падаўся да сябе ў канцылярыю, а дзеці пайшлі гуляць і яна нарэшце-такі засталася сам-насам з сабою, учарашняя сустрэча пры яркім ранішнім святле стала здавацца ёй меней страшнаю. Перш за ўсё фраў Ірэна разважыла, што вуаль у яе вельмі густы і вымагальніца ніяк не магла разгледзець яе твар, а значыцца, ні ў якім выпадку другі раз не пазнае яе. Спакойна прадумала яна, як засцерагчы сябе ад небяспекі ў будучым. Яна нізашто болей не пойдзе на кватэру да палюбоўніка — такім чынам магчымасць новага нападу адпадзе сама сабою. Застаецца толькі пагроза выпадковай сустрэчы, таксама наўрад ці магчымая, бо яна ўцякла на таксі, і, значыцца, тая асоба не магла высачыць яе. Ні яе прозвішча, ні яе адрас вымагальніцы не вядомыя, а па агульным невыразным абліччы цяжка ўпэўнена пазнаць чалавека. Але і да такога надзвычайнага выпадку фраў Ірэна была падрыхтаваная. Пазбавіўшыся ад ціскоў страху, няцяжка будзе, вырашыла яна, трымаць сябе спакойна, ад усяго адракацца, непарушна сцвярджаць, што гэта памылка; бо даказаць, што яна была ў палюбоўніка, нельга інакш, як застаць яе на месцы злачынства, — значыцца, у выпадку чаго можна прыцягнуць гэтую асобу да адказнасці за шантаж. Нездарма фраў Ірэна была жонка аднаго з самых вядомых сталічных адвакатаў; з яго размоў з калегамі яна засвоіла, што шантажу трэба класці канец адразу ж, захоўваючы поўную вытрымку, бо самае нязначнае хістанне, самы нязначны прызнак трывогі з боку ахвяры даюць у рукі праціўніку лішні козыр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x