• Пожаловаться

Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-00957-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Штэфан Цвэйг Пякучая таямніца
  • Название:
    Пякучая таямніца
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00957-2
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Штэфан Цвэйг: другие книги автора


Кто написал Пякучая таямніца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ўжо цэлых паўгадзіны чакаю вас тут, фраў Вагнер.

Ірэна здрыганулася, пачуўшы сваё прозвішча. Значыцца, гэтая асоба ведае і яе адрас, і яе прозвішча. Цяпер усё прапала, цяпер яна цалкам залежыць ад яе.

— Так, фраў Вагнер, я вас чакаю цэлых паўгадзіны, — дакорліва і пагрозліва паўтарыла жанчына.

— Што... што ж вам трэба ад мяне?

— Самі ведаеце, фраў Вагнер. — Ірэна зноў уздрыгнула, пачуўшы сваё прозвішча. — Выдатна ведаеце, чаму я прыйшла.

— Я болей ні разу з ім не бачылася і ніколі болей не пабачуся... Толькі пакіньце мяне ў спакоі... Ніколі болей...

Жанчына спакойна пачакала, пакуль у Ірэны ад хвалявання не абарваўся голас. А потым рэзка кінула ёй, быццам падначаленай:

— Перастаньце хлусіць! Я за вамі ішла да самай кандытарскай, — і, убачыўшы, што Ірэна адхіснулася, насмешліва дадала: — Рабіць жа мне няма чаго. Са службы мяне звольнілі, кажуць, час настаў цяжкі, работы мала. Ну, чаму ж не выкарыстаць вольны час... І нам ахвота пагуляць — чым мы горшыя за прыстойных дам.

Гэта было сказана з халоднаю злосцю, якая ўкалола Ірэну ў самае сэрца. Яна адчувала сябе безабароннай перад такою яўнаю, вульгарнаю подласцю, а ў галаве мутнела ад страху, што гэтае стварэнне зараз зноў закрычыць на ўвесь голас або міма пройдзе муж, і тады ўсё будзе скончана. Паспешна намацала яна ў муфце сярэбраную сумачку і выграбла адтуль усе грошы, якія ёй папаліся ў рукі.

Але нахабна працягнутая рука не апусцілася пакорна, ледзь намацаўшы грошы, як той раз, а застыла ў паветры, быццам растапыраная кіпцюрастая лапа.

— Давайце заадно і сумачку, а то каб мне грошай не згубіць! — з ціхім вантробным смехам выціснулі пагардліва паднятыя губы.

Ірэна паглядзела жанчыне ў вочы, але адразу адвяла позірк убок. Нахабная насмешка была нясцерпная. Агіда, нібы пякучы боль, пранізала яе. Толькі б хутчэй, хутчэй пайсці, толькі б не бачыць гэтага твару! Яна адвярнулася, паспешна сунула вымагальніцы каштоўную сумачку і, гнаная страхам, узляцела наверх па лесвіцы.

Мужа яшчэ не было дома; Ірэна ўпала на канапу і доўга ляжала нерухома, быццам аглушаная абухом. Толькі калі ў пярэднім пакоі пачуўся мужаў голас, яна з вялікім намаганнем устала і машынальна, з пустою галавою паплялася ў суседні пакой.

***

Цяпер у доме ўсталяваўся страх і не адступаў ні на крок. У доўгія, нічым не занятыя гадзіны, калі падрабязнасці жахлівай сустрэчы адна за другою паўставалі ў памяці, яна зусім ясна разумела безвыходнасць свайго становішча. Гэтае стварэнне, невядома якім чынам, даведалася і яе адрас, і прозвішча, і, раз першыя спробы шантажу аказаліся такімі ўдачнымі, яна, бясспрэчна, нічым не пагрэбуе, каб толькі як мага болей выціснуць са сваёй дасведчанасці. Год за годам будзе яна вісець над яе жыццём, нібы кашмар, які не скінеш нават самым адчайным намаганнем, бо, нягледзячы на свае і на мужавы сродкі, фраў Ірэна не магла б без ведама мужа сабраць дастаткова вялікай сумы, каб раз і назаўжды адкупіцца ад гэтай асобы. Дый, акрамя таго, яна ведала з выпадковых расказаў мужа і са спраў, якія ён вёў, што любыя дагаворы і пагадненні з такімі адпетымі махлярамі нічога не вартыя. У лепшым выпадку ёй удасца на месяц, можа, на два адцягнуць бяду, а там нетрывалы будынак яе сямейнага шчасця немінуча збурыцца, а калі яна пацягне за сабою ў бяздонне і мучыцельку — радасці ёй ад гэтага будзе мала.

З жахліваю выразнасцю бачыла яна, што бяда немінучая, што выйсця няма. Але як... як менавіта гэта адбудзецца? З раніцы да вечара вырашала яна фатальнае пытанне. Надыдзе дзень, калі мужу прынясуць ліст; яна ясна ўяўляла сабе, як ён увойдзе ў пакой, бледны, нахмураны, схопіць яе за руку, пачне распытваць... Але потым... што адбудзецца потым? Што ён зробіць? На гэтым яе фантазія вычэрпвалася — усё танула ў змрочнай блытаніне жахлівага страху. Яна не магла дадумаць сваіх думак да канца, ад самых неверагодных здагадак у яе кружылася галава. За гэтыя бясконцыя гадзіны пакутлівага роздуму яна з жахліваю выразнасцю зразумела толькі адно: што вельмі дрэнна ведае свайго мужа і таму не можа ўгадаць наперад, што ён зробіць, што ён вырашыць. Яна выйшла за яго замуж па жаданні бацькоў, але не супраціўлялася, бо адчувала да яго сімпатыю і не расчаравалася ў ім за гэтыя гады; яна пражыла з мужам побач восем шчаслівых, мірна мерных гадоў, нарадзіла яму дзяцей, у іх быў агульны дом, незлічоная колькасць гадзін фізічнай блізкасці; і толькі цяпер, калі яна спрабавала ўявіць сабе, што ён зробіць, яна зразумела, якім чужым і незнаёмым застаўся ён для яе. Толькі цяпер яна стала перабіраць усё іх жыццё, намагалася па асобных учынках разгадаць ягоны характар. У сваім страху яна нясмела чаплялася за кожны нязначны ўспамін, спадзявалася знайсці ключ да запаветных тайнікоў яго сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.