• Пожаловаться

Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-00957-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Штэфан Цвэйг Пякучая таямніца
  • Название:
    Пякучая таямніца
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00957-2
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Штэфан Цвэйг: другие книги автора


Кто написал Пякучая таямніца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ірэна, што з табою? — Яна павярнулася, хістаючыся, вочы яе смяяліся, яна ўся яшчэ была разгарачаная абдымкамі партнёра. І тут проста ў сэрца ёй ударыў халодны, жорсткі позірк мужа, які здзіўлена, неадрыўна глядзеў ёй у твар. Яна спалохалася: няўжо яна занадта дала сабе волі і нешта выдала сваімі шалёнымі паводзінамі?

— Што... што ты маеш на ўвазе, Фрыц? — пралепятала яна, разгубленая ад яго праніклівага позірку, які ўпіваўся ў яе ўсё глыбей і глыбей, так што яна адчувала яго цяпер у самым сэрцы. Ёй хацелася крычаць ад гэтага бязлітаснага ўсёпранікальнага позірку.

— Вельмі дзіўна, — пасля доўгага маўчання прамармытаў ён. У яго голасе чуваць было прыглушанае здзіўленне. Яна не асмелілася спытаць, што ён хоча гэтым сказаць, але па целе ў яе прабеглі дрыжыкі, калі ён адвярнуўся і не дадаў болей ні слова, а яна ўбачыла яго плечы, шырокія, моцныя, масіўныя, а над імі цвёрдую, быццам выкаваную з жалеза, патыліцу. Такая бывае ў забойцаў, падумала Ірэна і тут жа адмахнулася ад гэтай недарэчнай думкі. Толькі цяпер яна нібыта ўпершыню ўбачыла свайго мужа і з жахам зразумела, які ён моцны і небяспечны.

Зноў зайграла музыка. Нейкі пан падышоў да яе, яна машынальна абаперлася на яго руку. Але цяпер усё ў ёй зрабілася цяжкім, і вясёлая мелодыя не магла ўдыхнуць жыццё ў яе як быццам волавам налітыя ногі. Нейкі цяжар ціснуў ад сэрца да ног, і кожны крок выклікаў боль. Ёй прыйшлося папрасіць у кавалера прабачэння. Вяртаючыся на сваё месца, яна міжволі азірнулася, ці няма паблізу мужа, і ўся задрыжала: ён стаяў тут жа, за ёю, нібы чакаў яе, і зноў яго халодны позірк скрыжаваўся з яе позіркам. Што з ім? Што ён ужо ведае? Яна машынальна захінулася, быццам хацела абараніць ад яго голыя грудзі. Яго маўчанне было такое ж упартае, як і яго позірк.

— Можа, паедзем? — баязліва спыталася яна.

— Добра.

Голас гучаў жорстка і няласкава. Ён пайшоў паперад. І яна зноў убачыла масіўную, пагрозлівую патыліцу. На яе надзелі футру, але яе па-ранейшаму прабіралі дрыжыкі. Моўчкі яны ехалі побач — Ірэна баялася загаварыць. Невыразна адчувала яна новую небяспеку. Цяпер яна была абкружана з абодвух бакоў.

***

У гэтую ноч ёй сасніўся страшны сон. Нейкая невядомая музыка грымела ў высокай і светлай зале. Яна ўвайшла і апынулася сярод стракатага натоўпу. Раптам да яе праціснуўся нейкі малады чалавек, яна як быццам ведала яго, але не магла ўспомніць, хто ён. Ён узяў яе пад руку, і яны пайшлі танцаваць. Ёй было хораша і прыемна, хваля музыкі падняла яе і панесла над зямлёю. Так яны танцавалі ў мностве залаў, дзе высока пад столлю пазалочаныя люстры, нібы зоркі, ззялі агеньчыкамі свечак, а люстэркі на сценах вярталі Ірэне яе ўсмешку і перадавалі далей незлічонымі адлюстраваннямі. Усё імклівей рабіўся танец, усё гарачэй іграла музыка. Яна адчувала, што юнак усё шчыльней прыціскаецца да яе, пальцы яго глыбей упіваюцца ў яе голае плячо. Яна застагнала ад салодкага болю і, сустрэўшыся з ім позіркам, успомніла, хто ён. Гэта быў акцёр, якога яна абагаўляла здалёку, калі была яшчэ зусім дзяўчынкаю. Яна ўжо сабралася з захапленнем назваць яго імя, як ён заглушыў яе словы гарачым пацалункам. І вось гэтак, вусны да вуснаў, злітыя ў гарачых абдымках, імчаліся яны па залах, быццам іх нёс жыватворны вецер. Міма праляталі сцены; яна ўжо не бачыла над сабою столі, не адчувала ні часу, ні свайго вызваленага ад путаў цела. Раптам хтосьці дакрануўся да яе пляча. Яна спынілася, і тут жа сціхла музыка, патухлі агні, чорныя сцены абступілі яе, а партнёр знік. «Аддай мне яго, зладзейка!» — закрычала страшная незнаёмая так, што рэхам адклікнуліся сцены, і ўпілася ледзянымі пальцамі ёй у руку. Яна рванулася і сама пачула свой крык, шалёны, пранізлівы жахлівы крык; пачалася барацьба, незнаёмая брала верх, сарвала з яе жамчужныя каралі, а заадно і палову сукенкі; з-пад шматкоў тканіны выглянулі голыя плечы і грудзі. І раптам аднекуль зноў з'явіліся людзі, шум нарастаў, людзі збягаліся з усіх залаў і насмешліва глядзелі на яе, на паўголую, і на страшэннае стварэнне, якое вішчала на ўвесь голас: «Распусніца, гуляшчая! Адабрала яго ў мяне!» Яна не ведала, куды схавацца, куды глядзець, а морды, на якіх застыла ўхмылка, падступалі ўсё бліжэй, цікаўныя позіркі абмацвалі яе голае цела, і вось, калі памутнелы позірк у пошуках выратавання скіраваўся ўдалячынь, яна раптам убачыла ў цёмных дзвярах нерухомую постаць мужа, яго правая рука была за спінаю. Яна ўскрыкнула і кінулася бегчы ад яго цераз усе залы, прагны натоўп падаўся следам, а яна адчувала, што сукенка з'язджае ўсё ніжэй і ніжэй і хутка ўпадзе зусім. Раптам перад ёю расчыніліся дзверы, яна стрымгалоў кінулася ўніз па лесвіцы, спадзеючыся выратавацца, але ўнізе ўжо чакала гнюснае стварэнне, у запэцканай шарсцяной спадніцы, і цягнулася да яе ўчэпістымі кіпцюрамі. Ірэна кінулася ўбок і, не помнячы сябе, ірванулася наперад, тая следам, і гэтак яны бясконца беглі ў цемры па доўгіх, маўклівых вуліцах, а ліхтары з ухмылкаю нахіляліся да іх. Яна ўвесь час чула, як тупацяць за спінаю драўляныя чаравікі той жанчыны, але варта ёй было павярнуць за вугал, як тая самая жанчына выскоквала насустрач; яна вартавала за кожным вуглом, у кожным пад'ездзе справа і злева; яна была ўсюды, яна множылася з жахліваю хуткасцю, яе нельга было абагнаць, кожны раз яна аказвалася наперадзе, спрабавала схапіць Ірэну, у якой ужо падгіналіся калені. Вось нарэшце-такі яе дом, яна кінулася туды, расчыніла дзверы, але на парозе стаяў муж з нажом у руцэ і глядзеў на яе тым самым дапытлівым позіркам. «Дзе ты была?» — сурова спытаўся ён. «Нідзе», — пачула яна свой голас, а за спінаю ўжо гучаў пранізлівы рогат. «Я бачыла! Я бачыла!» — вішчала праследвальніца, яна раптам аказалася побач і рагатала як шалёная. Тут муж узмахнуў нажом. «Ратуйце! Ратуйце!» — закрычала Ірэна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Штэфан Цвайг
Томас Ман: Навелы
Навелы
Томас Ман
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.