Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І раптам ён рэзка адсунуў крэсла, цяжка падняўся з месца і накіраваўся ў сад; ён адчуў, што супраць яго волі буйная сляза пацякла па шчацэ. Гэтага яна не павінна была бачыць.

Каратканогі стары доўга блукаў па садзе і ўвесь час глядзеў на возера. Яго вочы, затуманеныя ледзь стрымліваемымі слёзамі, усё ж не маглі не бачыць прыгажосці ландшафту: за серабрыстаю смугою ляжалі мяккія зялёныя хвалі ўзгоркаў, быццам заштрыхаваныя тонкімі чорнымі лініямі кіпарысаў, а за імі стромка ўздымаліся горы, строга, але без ганарлівасці пазіралі на прыгожае возера, як суровыя мужчыны глядзяць на гульню любімых дзяцей. Так ласкава і прыветліва прырода прымала ў абдымкі кожнага, заклікала яго быць добрым і шчаслівым, так чароўна ззяла вечная ўсмешка благаславёнага поўдня!

«Шчаслівы! — Стары няўцямна пакруціў пацяжэлаю галавою. — Будзеш тут шчаслівы. Адзін толькі раз я дазволіў сабе такую раскошу, толькі адзін раз захацеў адчуць, якое добрае жыццё ў тых, хто не ведае клопатаў... упершыню за пяцьдзесят гадоў, якія прайшлі ў падліках, вылічэннях, здзелках, дробным гандлі, я захацеў пацешыцца некалькімі светлымі днямі... адзін, адзін раз, перш чым мяне закапаюць... Божа мой, шэсцьдзесят пяць гадоў, у такім узросце адною нагою ўжо на тым свеце, і тут не памогуць ні грошы, ні дактары... Я хацеў толькі ўздыхнуць на поўныя грудзі, хоць раз падумаць пра сябе... Але нездарма нябожчык тата ўвесь час казаў: «Забавы не для нас, цягні ношку на гарбе да самай магілы...» Толькі ўчора яшчэ я думаў, што магу дазволіць сабе адпачыць... учора яшчэ я быў амаль шчаслівы, цешыўся з маёй прыгожай, вясёлай дачкі, радаваўся яе радасці... і вось ужо бог пакараў мяне, ужо ён усё адабраў... Цяпер канец... я болей не магу гаварыць з роднаю дачкою... не магу глядзець ёй у вочы, гэтак мне сорамна за яе... Увесь час я буду думаць адно — і дома, і ў канторы, і ноччу ў ложку: дзе яна цяпер, дзе яна была, што яна рабіла?.. Ніколі ўжо я не прыйду дадому спакойны. Раней, бывала, яна бяжыць мне насустрач, і сэрца радуецца, калі я бачу яе, маладую і прыгожую... А цяпер, варта ёй пацалаваць мяне, я буду думаць, каму належалі гэтыя вусны ўчора... Пастаянна трывожыцца, калі яе няма, і саромецца зірнуць ёй у вочы, калі яна са мною... Не, гэтак жыць нельга... гэтак жыць нельга...»

Стары хадзіў узад і ўперад, хістаўся і мармытаў сабе нешта пад нос, як п'яны. Позірк яго ўвесь час звяртаўся да возера, слёзы безупынна цяклі ў бараду. Ён зняў пенснэ і спыніўся на вузкай сцяжынцы, прыжмурыўшы мокрыя, блізарукія вочы; выгляд у яго быў такі дурнавата-смешны, што хлопчык-садоўнік, які праходзіў міма, здзіўлена застыў на месцы, потым гучна фыркнуў і насмешліва крыкнуў штосьці па-італійску. Гэта вывела старога са здранцвення, ён паспешна надзеў пенснэ і паплёўся ў глыбіню саду, каб дзе-небудзь там на лаўцы схавацца ад людзей.

Але не паспеў ён знайсці сабе месца, як яго ўспудзіў смех; ён пачуўся аднекуль злева... знаёмы смех, які цяпер разарваў яму сэрца. Музыкай гучаў ён яму цэлых дзевятнаццаць гадоў, гэты звонкі, гарэзлівы смех... дзеля яго ён правёў столькі начэй у вагоне трэцяга класа — валокся ў Познань, у Венгрыю, толькі каб прывезці што-небудзь, высыпаць перад імі крыху жоўтага перагною, на якім квітнела гэтая бесклапотная весялосць... толькі дзеля гэтага смеху ён жыў, дзеля яго давёў сябе да хваробы жоўці... толькі б ён пастаянна звінеў з любых вуснаў. А цяпер ён утыкаўся ў яго цела, як распаленая піла, гэты пракляты смех.

І ўсё ж, нягледзячы на ўнутранае супраціўленне, стары падышоў бліжэй. Яго дачка стаяла на тэніснай пляцоўцы, круціла ў аголенай руцэ ракетку, свабодным рухам падкідвала і лавіла яе. І кожны раз з ракеткай да блакітнага неба ўзлятаў гарэзлівы смех. Трое мужчын з захапленнем глядзелі на яе — граф Убальдзі ў слабкай спартыўнай кашулі, афіцэр у мундзіры, які гладка аблягаў яго, і мекленбургскі барон у бездакорных брыджах — тры рэзка акрэсленыя мужчынскія постаці, быццам статуі вакол гульца, які, як матылёк, пырхаў па пляцоўцы. Стары сам не мог адарвацца ад гэтай карціны. Божа мой, якая яна прыгожая ў белай кароткай сукенцы, як сонца залоціць яе светлыя валасы! І з якою асалодаю выпрабоўвала ў бегу і скачках сваю лёгкасць і спрыт гэтае юнае цела, ап'янёнае і ап'яняючае вольным рытмам рухаў! Вось яна гарэзліва падкідвае ў паветра белы мяч, потым другі і трэці; як грацыёзна выгінаецца яе стройны дзявочы стан; вось яна падскочыла, каб злавіць апошні мяч. Такою ён ніколі яе не бачыў: поўная гарэзлівага агню, яна была нібы белае імклівае полымя, ахутанае серабрыстым дымком смеху, нявінная багіня, якая нарадзілася з плюшчу паўднёвага саду, з мяккага блакіту люстранага возера; ніколі гэтае гнуткае, стройнае цела так вольна, так нястрымна не аддавалася гулліваму рытму рухаў. Не, ніколі не бачыў ён яе такою ў душным горадзе, у яго мураваных сценах, ніколі ні дома, ні на вуліцы так не звінеў яе голас, быццам адарваны ад усяго зямнога, — гэтак жаваранак спявае сваю вясёлую песню. Не, не, ніколі не была яна такая прыгожая! Стары не зводзіў з яе захопленага позірку. Ён усё забыў і толькі глядзеў на белае імклівае полымя. Ён мог бы бясконца стаяць, зачаравана ўбіраць у сябе яе абрысы, — але вось, высока падскочыўшы, яна спрытна злавіла апошні падкінуты мяч і, разгарачаная, цяжка дыхаючы, з пераможнаю ўсмешкаю прыціснула яго да грудзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x