Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым я бязмэтна паехала ў маленькае французскае мястэчка, дзе нікога не ведала, бо мне не давала спакою неадчэпная думка, што кожны чалавек з першага позірку можа ўбачыць маю ганьбу, перамену ўва мне — настолькі адчувала я сябе зганьбаванаю і зняслаўленаю. Часам, калі я прачыналася раніцаю ў сваім ложку, мною авалодваў халодны жах, я баялася расплюшчыць вочы. Зноў прыходзіў успамін аб той ночы, калі я раптам прачнулася побач з чужым, паўголым чалавекам, і кожны раз, як і ў тую хвіліну, у мяне было адно жаданне — памерці.

Але, зрэшты, час мае вялікую сілу, а ў старасці душэўны пыл меншае. Адчуваецца блізкасць смерці, яе чорны цень падае на дарогу, усё здаецца не такім яркім і ўжо не закранае гэтак глыбока, і меншая небяспека падпільноўвае цябе. Паступова я адышла ад шоку, і калі шмат гадоў пазней мяне пазнаёмілі з маладым палякам, аташэ аўстрыйскага пасольства, я папыталася ў яго пра тую сям'ю; ён расказаў, што сын яго сваяка дзесяць гадоў таму назад застрэліўся ў Монтэ-Карла, — я нават не ўздрыгнула. Мне амаль не было балюча: можа, — чаго хаваць свой эгаізм? — я была нават радая, бо цяпер мне не трэба было баяцца, што я калі-небудзь з ім сустрэнуся, ніхто ўжо не мог сведчыць супраць мяне, акрамя ўласнай памяці. З таго часу я паспакайнела. Састарыцца — гэта як перастаць баяцца мінулага.

І цяпер вы зразумееце, чаму я раптам вырашыла загаварыць з вамі пра сябе, пра гэты выпадак з майго жыцця. Калі вы так горача абаранялі мадам Анрыэт і сцвярджалі, што дваццаць чатыры гадзіны могуць поўнасцю перайначыць лёс жанчыны, мне здалося, што гаворка ідзе пра мяне; я была вам удзячная, бо ўпершыню адчула сябе як бы апраўданаю. І я падумала: хоць раз выкажу, што на душы, — можа, тады здымецца праклён з маіх успамінаў і я змагу заўтра ж пайсці туды, пераступіць парог той самай залы, дзе калісьці мяне падпільноўваў лёс, і не адчуваць нянавісці ні да яго, ні да сябе самой. Тады камень зваліцца з маёй душы, ляжа ўсім сваім цяжарам на мінулае, і яно ўжо ніколі не ўваскрэсне. Добра, што я змагла ўсё гэта вам расказаць, цяпер мне лёгка і крыху радасна... Дзякуй вам за гэта.

Сказаўшы гэтыя словы, місіс К. устала з месца, і я адчуў, што расказ скончаны. Крыху збянтэжаны, я шукаў і не знаходзіў падыходзячых слоў. Мусіць, яна зразумела гэта і хуценька сказала:

— Не, прашу вас, не трэба... я не хацела б, каб вы адказвалі або гаварылі што-небудзь... Дзякуй вам за тое, што вы мяне выслухалі, і жадаю вам шчаслівай дарогі.

Яна працягнула мне на развітанне руку. Міжволі я падняў вочы, і любым, прыгожым здаўся мне твар гэтай старой жанчыны, якая прыветліва і трошкі збянтэжана глядзела на мяне. Ці то водбліск мінулага згубнага пачуцця, ці то збянтэжанасць заліла чырванню яе твар да самых каранёў сівых валасоў, — зусім як маладая дзяўчына стаяла яна перада мною, усхваляваная ўспамінамі, і саромелася свайго прызнання. Мною міжволі авалодала ўзрушэнне, я хацеў выказаць ёй сваю павагу, але штосьці сціснула мне горла. Тады я нізка схіліўся і пачціва пацалаваў яе ў пабляклую руку, якая лёгенька дрыжала, як асенні ліст.

Скон аднаго сэрца

Каб нанесці сэрцу сакрушальны ўдар, лёсу не заўсёды трэба біць моцна і з размаху; выклікаць пагібель якой-небудзь нязначнай прычынаю — вось да чаго імкнецца яго неўтаймаваная творчая сваволя. На нашай няўцямнай чалавечай мове мы называем гэты першы лёгенькі дотык зачэпкаю і здзіўлена параўноўваем яе малюсенькія памеры з магутным уздзеяннем, якое часта выяўляецца пазней; але як хвароба ўзнікае раней, чым яна праяўляецца, так і чалавечы лёс пачынаецца не тады, калі ён робіцца прыкметнаю з'яваю. Лёс даўно праяўляецца дзесьці ў нашай глыбіні, у нашай крыві, перш чым дакрануцца да душы зверху. Самапазнанне раўназначна супраціўленню, і амаль заўсёды яно марнае.

Стары — яго звалі Заламансон, і ў сябе на радзіме ён меў званне тайнага камерцыі саветніка — прачнуўся аднаго разу ўночы ў гатэлі ў Гардоне [23] Зімні курорт на беразе возера Гарда ў Італіі. , дзе ён праводзіў велікоднае свята з сям'ёю, ад моцнага болю: нібы ціскамі здушвала жывот, дыханне ледзь вырывалася з грудзей.

Стары спалохаўся: яго часта непакоіла жоўць, не раз мучылі колікі, але ён, наперакор парадзе дактароў, не паехаў лячыцца ў Карлсбад, а згадзіўся дзеля сям'і паехаць на поўдзень. Баючыся небяспечнага прыступу, ён спалохана абмацаў свой вялізны жывот і, нягледзячы на пакутлівы боль, адразу ж адчуў палёгку: ціснула моцна толькі пад лыжачкай, відаць, з-за непрывычнай італійскай кухні, а можа, з-за лёгкага атручэння — яно часта бывала тут у турыстаў. Ён з палёгкаю ўздыхнуў і адняў дрыготкую руку, але боль не праходзіў і не даваў дыхаць. Тады стары са стогнам цяжка падняўся з ложка, каб прайсціся і зняць боль. І сапраўды: боль зменшыўся, ледзь толькі ён стаў на ногі, і, яшчэ болей, калі ён зрабіў некалькі крокаў. Але ў цёмным пакоі было цесна, акрамя таго, ён баяўся разбудзіць і дарэмна патрывожыць жонку, якая спала побач на другім ложку. Таму ён накінуў халат, уступіў у пантофлі на босую нагу і вобмацкам асцярожна пракраўся ў калідор, каб крыху прагуляцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x