Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары скурчыўся, сядзеў моўчкі і з такою сілаю грыз цыгару, што карычневы сок афарбаваў зубы. «Вы маеце рацыю... маеце рацыю, — думаў ён. — Мне можна пляваць у твар... я толькі што паціснуў яму руку!.. усім тром. Я ж ведаю, што адзін з іх і ёсць той нягоднік... а я спакойна сяджу з ім за адным сталом... Я яго не забіў, я ветліва падаў яму руку... Яны маюць рацыю, цалкам і поўнасцю, калі смяюцца з мяне... І як яны размаўляюць пры мне, быццам мяне тут зусім няма!.. быццам я ўжо ляжу ў зямлі... І пры гэтым яны абедзве — і Эрна і яе маці — добра ведаюць, што я не разумею ні слова па-французску... абедзве гэта ведаюць, абедзве, і ніхто з іх не спытаецца ў мяне аб чым-небудзь хоць бы для прыліку, каб мне не выглядаць такім смешным, такім страшэнна смешным... Я для іх пустое месца... толькі непрыемны прыдатак, штосьці лішняе, што ім перашкаджае... чаго яны саромеюцца. І яны не выганяюць мяне толькі таму, што я зарабляю грошы, гэтыя брудныя, гнусныя грошы, якімі я іх сапсаваў... гэтыя грошы, над якімі вісіць боскі праклён... Хоць бы слова сказалі мне жонка, родная дачка... Толькі на гэтых разявакаў глядзяць яны, на гэтых прыбраных, выглянцаваных ёлупняў... і як яны рагочуць, ледзь не вішчаць, быццам іх лапаюць у цёмным месцы... А я... усё гэта я трываю... сяджу, слухаю, як яны смяюцца, нічога не разумею і ўсё-такі сяджу, замест таго каб стукнуць кулаком... пабіць іх гэтаю палкаю, разагнаць, перш чым яны пачнуць спароўвацца ў мяне на вачах... Усё гэта я дазваляю... сяджу і маўчу, як дурань... баязлівец... баязлівец...»

— Дазвольце, — сказаў на ламанай нямецкай мове італійскі афіцэр і пацягнуўся да запальнічкі.

Стары, разбуджаны з глыбокага роздуму, здрыгануўся і кінуў злосны позірк на афіцэра, які ні аб чым не здагадваўся. На момант шалёны гнеў авалодаў ім, і ён сутаргава сціснуў у кулаку палку. Але тут жа губы яго скрывіліся і расплыліся ў бяссэнсавай усмешцы:

— О, я дазваляю, — сказаў ён рэзкім, зрывістым голасам. — Канечне, я дазваляю, хе-хе... усё дазваляю... усё, што хочаце... хе-хе... усё дазваляю... усё, што ў мяне ёсць, да вашых паслуг... са мною можна сабе ўсё дазволіць...

Афіцэр здзіўлена паглядзеў на яго. Ён дрэнна ведаў нямецкую мову і не ўсё зразумеў. Але крывая, няўцямная ўсмешка старога збянтэжыла яго. Немец міжволі падаўся наперад, абедзве жанчыны збялелі — як палатно — на момант усталявалася мёртвая цішыня, як у кароткі прамежак паміж маланкаю і грукатам грому.

Але злосная ўсмешка тут жа знікла з твару старога, палка выслізнула з рук, ён скурчыўся, як пабіты сабака, і збянтэжана кашлянуў, спалоханы сваёю смеласцю. Эрна паспешна паспрабавала ўзнавіць размову, каб зменшыць узніклую няёмкасць, нямецкі барон адказаў з наўмысным ажыўленнем, і праз некалькі хвілін ужо зноў бесклапотна цёк на момант затрыманы паток слоў.

Стары абыякава сядзеў сярод гэтых балбатуноў, цалкам паглыблены ў сябе, — можна было падумаць, што ён спіць. Важкая палка выслізнула з рук і матлялася паміж ног. Усё ніжэй апускалася схіленая на руку галава. Але цяпер ужо ніхто не звяртаў на яго ўвагі: над яго тужлівым маўчаннем гучна плёскаліся хвалі слоў, час ад часу ўскіпала пена смеху ад гуллівага жарту, а ён нерухома ляжаў на дне, у бясконцым змроку сораму і болю.

Хтосьці весела прапанаваў пайсці ў гасціную. Мужчыны адразу ўсталі, Эрна паспешна пайшла следам, крыху павольней паднялася маці. Ніхто не палічыў патрэбным звярнуцца з асобым запрашэннем да паглыбленага ў дрымоту старога. Толькі адчуўшы раптоўна вакол сябе пустату, ён прачнуўся — гэтак прачынаецца сярод ночы чалавек, калі з яго саслізне коўдра і халоднае паветра дакранецца да голага цела. Ён міжволі абвёў позіркам апусцелыя крэслы, але з гасцінай, дзе стаяў раяль, ужо чуліся рэзкія, грубыя гукі джазу, смех і падбадзёрлівыя воклічы. Пачалі танцаваць. Так, танцаваць, без канца танцаваць — гэта яны ўмеюць! Зноў і зноў будуць гарачыць кроў, бессаромна прыціскацца адно да аднаго — пакуль не настане час пажынаць плады. Танцуюць, лодыры, вісусы, вечарам, ноччу і сярод белага дня — гэтым яны і спакушаюць жанчын.

Ён зноў са злосцю схапіў палку і падаўся ўслед за імі. У дзвярах ён спыніўся. Барон сядзеў за раялем напаўпаварота, каб бачыць танцораў, брынкаў на памяць і наўгад амерыканскую модную песеньку. Эрна танцавала з афіцэрам, а даўганогі граф Убальдзі не без цяжкасці вёў сваю нязграбную поўную даму. Але стары глядзеў толькі на Эрну і яе кавалера. Як лёгка і лісліва гэты ветрагон паклаў рукі на яе кволыя плечы — быццам яна цалкам належала яму! Як яна падавалася да яго ўсім целам, як яны ліплі адно да аднаго ў яго на вачах і ледзь стрымлівалі дрэнна схаваную страсць! Так, гэта ён, ён — кожны рух выдаваў іх блізкасць, якая ўжо пранікла ў кроў. Так, гэта ён, ён — і ніхто другі, ён чытаў гэта ў яе прыплюшчаных вачах, у якіх зіхотка адлюстроўваўся ўспамін аб больш поўнай асалодзе — вось ён, злодзей, які ноччу палымяна дакранаўся да ўсяго, што цяпер ледзь схавана пад лёгкай хісткай на ветры сукенкай. Вось злодзей, які ўкраў у яго дзіця... яго дзіця! Стары міжволі зрабіў крок наперад, каб вырваць яе з яго рук. Але яна не заўважыла бацькі. Усёй істотай аддавалася яна рытму танца, падпарадкоўвалася ледзьве ўлоўнаму руху рукі спакусніка, якая яе вяла; адкінуўшы галаву, яна самазабыўна неслася ў віхуры музыкі, якая захапляла яе, не адчувала ні прасторы, ні часу, не заўважала старога, які дрыжаў як у ліхаманцы, задыхаўся і не зводзіў з яе запаленага гнеўнага позірку. Яна адчувала толькі сябе, толькі сваё юнае цела, паслухмяна падпарадкоўвалася траскучаму перарывістаму імкліваму рытму. Яна адчувала толькі сябе, ды яшчэ блізкасць гарачага мужчынскага дыхання, дужую руку, якая абдымала яе, і яна думала цяпер толькі, каб не паддацца спакусе кінуцца насустрач жаданню, аддацца яго ўладарнай сіле. І ўсё гэта пакутліва абвостраным чуццём угадваў стары; кожны раз, калі яна адлятала ад яго ў кругавароце танца, яму здавалася, што яна знікае навекі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x