• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Кніганошы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Кніганошы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Кніганошы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніганошы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Кніганошы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніганошы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніганошы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Бярыце сына, Туравец. Толькі я вас... асабіста... разумееце, асабіста прашу, кіньце гэтую справу. Я нікому не скажу, але вы кіньце. Бо другі раз так проста не абыдзецца. Другі раз вас могуць забіць. У сутычцы або нават проста расстраляць. Начальства ў гневе... Ну, абяцаеце?

Стары маўчаў.

- Ідзіце, - пасля паўзы сказаў Буткевіч. - Ідзіце, Бог з вамі.

...Тураўца сустрэлі ўсяго праз тры тыдні пасля гэтых падзей. Стары схібіў можа ўпершыню ў жыцці. А можа, гэта і не было хібаю. Можа яму проста стала цяжка цягаць па нетрах і зарасніках цяжкі кораб.

Ва ўсякім разе, ён ішоў амаль адкрытым месцам, рэдкімі хмызамі, што раслі над урвішчам. Гліністым і камяністым, высокім урвішчам над ракой.

Ішоў, не зважаючы на тое, што рабілася вакол. Цяжка перастаўляў вялікія пляскатыя ступакі. А лубяны кораб вісеў на спіне, на двух рамянях, грузны, абвіслы.

...Яго падпусцілі зусім блізка. Потым Вольке выйшаў з хмызоў.

- Здавайся, Корч, - сказаў ён. - Адхадзіў.

Стары кніганоша без боязі ўзняў вочы і раптам зрабіў некалькі хуткіх крокаў ад афіцэра, быццам самі ногі прымусілі яго ўцякаць. Потым спыніўся - магчыма, таму, што ўцякаць не было куды, бо за спіною абрывалася зямля, а магчыма, і проста з-за абыякавасці.

- Адхадзіў, - сказаў ён. - Твая праўда. Куды ж цяпер?

- Мая справа, - абарваў яго Вольке. - Можа ў турму. А можа мы і тут з табою... скончым. Папсуў ты нам крыві, сволач.

- Не пайду я ў турму, - спакойна сказаў кніганоша. - І кулі твае мне не трэба. Сабе зберажы.

Вольке і салдаты рушылі на яго. Але ён зрабіў некалькі крокаў, быццам разбягаючыся, і спыніўся над самым урвішчам. Ногі не слухаліся.

І тады ён, быццам прымушаючы сябе, голасна сказаў:

- Ну!!!

Вялікія, расплясканыя ступакі яго яшчэ стаялі на зямлі, а цела ўжо хілілася і хілілася...

А потым сарвалася ўніз.

Ён ударыўся аб валун, што выступаў са стромы. І рамяні, відаць, парваліся, бо далей цела і кораб падалі па сабе.

Кораб разваліўся.

Чалавек ужо нерухома ляжаў на прыбярэжным жвіры, а кнігі ўсё яшчэ падалі. Цяжкія турманамі куляліся па камянях, адхону, лёгкія галубамі ляцелі ў паветры.

І многія - лебедзямі плылі па вадзе.

...Цела старога, відаць, забралі нейкія сваякі. Ва ўсякім разе, калі малодшы афіцэр, дачуўшыся, прыбег на месца здарэння, трупа там ужо не было.

...Праз нейкі тыдзень Буткевіч, даведаўшыся ад местачковых баб, дзе жыве Гануся, прыйшоў у вёску Плавуцічы і знайшоў яе хату. Дзяўчына нідзе не паказвалася, а яму было ўжо цяжка, амаль немагчыма без яе. Бадай што, цяпер гэта была зусім не рамантычная гісторыя, а нешта больш складанае і больш балючае.

Пан прапаршчык падышоў да хаты, вельмі небагатай і безнадзейна шэрай ад старасці. Затравелая сцежка вяла да ганка.

Націснуў на клямку, але ў сенцах нікога не было. Ніхто як быццам нават не чуў, што ён ходзіць па двары.

Адчыніў дзверы ў хату і ўбачыў яе за дзіўным заняткам. Дзяўчына сядзела на падлозе босая і без хусткі. І ён бачыў цяпер яе бялявыя хвалістыя валасы. Яна сядзела і ўмацоўвала рамяні на новым лубяным корабе.

- Гануся, - толькі і мог сказаць.

Яна прыўзняла вочы. І ён убачыў у іх толькі халодную пагарду. Нават гневу не было ў гэтых вачах.

Паспрабаваў быў падысці.

- Адыдзі, - сказала яна. - Адыдзі і глянь на печ.

На печы Буткевіч убачыў дваіх дзяцей - хлопчыка год шасці і дзяўчынку год чатырох.

- Стрыечнікі, - сказала Гануся. - Сіроты... На тое, каб іх гадаваць... Эх вы, людзі!

- Я ж не ведаў...

- Ён не ведаў, - сказала яна. - Дык ведай: і татка... і брат... мае... Думаеш - не плакала, дык і не мае. Гонару многа яшчэ перад вамі плакаць. Нашы гэта ведаюць.

І жэстам, поўным прыроднага спрыту, закінула лёгкі кораб за плячо.

- Сіротамі не астануцца... Мне цяпер іх гадаваць.

Вусны яе задрыжалі.

- Ідзі адсюль. Духу каб твайго не было. - Яна горка ўсміхнулася. - Падумала была я, ды хутка раздумала. І дзякуй Богу. Ідзі, рабі сваю справу.

...Вечар быў страшны для Буткевіча. Не ведаючы, што рабіць, як пазбыцца неадчэпных думак, ён узяў кнігу «Апавяданняў на беларускай гаворцы» і пачаў гартаць. І тут яго чакаў яшчэ адзін удар.

Пачытаўшы з гадзіну, ён моўчкі пайшоў у пакой паручніка, які якраз сядзеў у крэсле і, пакурваючы, пакутаваў ад суму. Працягнуўшы яму кнігу, Буткевіч спытаў:

- Ну... Дык «чы добра мы зрабілі, пакінуўшы вунію»?

- Вы што, - спытаў Вольке, - блёкату наеліся?

- Ён даводзіць... ён даводзіць, што... добра. І вось у канцы... Мы не паглядзелі ў канцы. Тут надпіс: «Дазволена цэнзураю».

- Ну і што? - з неўразуменнем спытаў Вольке.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніганошы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніганошы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Кніганошы»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніганошы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.