• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Кніганошы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Кніганошы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Кніганошы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніганошы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Кніганошы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніганошы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніганошы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даносчыкаў не любілі. Даносчыку ніхто не асмеліўся б нават сказаць «добры дзень». Таму і кардоны і мытня ведалі ўсіх, хто ходзіць за мяжу, вельмі дакладна, але толькі па мянушках, не здагадваючыся нават, хто хаваецца за кожнай.

Корч быў самы славуты. Корч пераходзіў з кнігамі мяжу, магчыма, і трыста разоў. І за ўсе гэтыя разы ніхто з мытных нават ні разу не бачыў кніганошы на свае вочы. Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталоў. Мяркуючы па слядах, гэта быў волат. І, відаць, халера, узброены. Але гэты волат хадзіў кожны раз новай сцежкай. А іх было безліч.

Ні Вольке, ні Буткевіч не верылі надта балбатні Яўхіма Спісы. Мала што можа набалбатаць п'яны. Не ведалі яны і аб месцы, ідучы наўздагад.

І аднак усё здарылася менавіта ў гэтую ноч.

Сакрэт перайшоў начное балота. У цемры раз-пораз было чуваць трывожнае «ў-цю-цю-цю...» - качкі зляталіся на начлег. Бледна-жоўтая стужка ззяла на захадзе. І хацелася сесці ў схованку ля балота і паляваць на качак, а не на людзей: адчуваць, як бабухае дубальтоўка, як цела качкі мякка падае ў траву, а ў перапынках чутно, як, падманутая тваёй нерухомасцю, лётае ў цемры вакол схованкі вялізная здань вадзянога бугая.

Але так рабіць было нельга.

І яны мінулі балота і хмызы, забраліся ў самы гушчар, сеўшы наўздалёк ад сцежкі, якой хадзілі на вясковы выпас дзікі. Перад імі быў адхон, укрыты ялінамі, чорнаалешнікам і густой крушынай.

...Каля поўначы пачулі крокі. Людзей было двое. Але адзін з іх ішоў так ціха, што яго крокі пачулі, толькі прыслухоўваючыся да нязграбных крокаў другога. Гэты другі таксама ступаў асцярожна, цішэй, чым салдат, і ўсё ж часам пад яго нагою хрумсцелі лаўжы.

Ніхто так не шуміць у лесе, як чалавек.

- Ні з месца! - крыкнуў Вольке, калі крокі наблізіліся. - Страляю.

Тыя замерлі. І ўсё ж - па кроках аднаго з двух - праз хвіліну стала зразумела, што яны ўцякаюць. Крокаў другога не было чуваць, і салдаты падумалі нават, што ён стаіць на месцы.

Слуп агню прарэзаў апраметную цемру. Страляў паручнік. Потым грымнулі стрэлы салдат: чуваць было, як падалі, зрэзаныя кулямі, галінкі і лісты.

Паўз Буткевіча, ломячы галіны, ірвануўся ў цемру Вольке.

- Стой! Спаймаў! Трымайце яго, прапаршчык! А-а, вось ты!

Салдаты скупчыліся вакол паручніка. Нехта чыркаў сярнічкамі, запальваў ліхтар.

- На гук страляў, - перарывістым голасам сказаў Вольке. - Гэта той, што шумеў. Ды ганіцеся ж... Ды ганіцеся ж за другім... Хал-лера!

Але гнацца не было як. У навакольнай цемры нават свае далоні нельга было бачыць. Раз толькі, далёка недзе, шуснулі галіны, быццам нехта аступіўся.

У святле ліхтара ўсе заўважылі распасцёртага на сцежцы хлопца год семнаццаці. Трымаць яго не трэба было: паручнікава куля прабіла яму скронь і выйшла ў патыліцу. Ён так і ўпаў на спіну - адразу, прыціснуўшы целам вялікі лубяны кораб з кнігамі, быццам не хочучы аддаваць яго ў чужыя рукі.

- Гасі ліхтар, - сказаў Вольке. - Перастраляюць, як сабак.

- Наўрад ці ў іх была зброя, - сказаў Буткевіч. - Гэта ж кніганошы.

- Усё адно.

Толькі калі адышліся далёка і зноў мінулі балота, Вольке з прыкрасцю крэкнуў:

- Не здагадаліся. А можа, забіты сваяк таму. Трэба было зрабіць засаду і чакаць. Зрабіць выгляд, што пайшлі, і чакаць. Вярнуўся б. Напэўна, гэта Корч быў.

Памаўчаў.

- Ён і ўцякаў, бо думаў: другі ўцякае таксама.

- Кіньце, - сказаў Буткевіч. - Што вы, крумкач?

- А што ж... Гэтак пацэліць у цемры - ого!.. А вы што, шкадуеце?

- Малады, - сказаў Буткевіч.

- Та-та-та. Кіньце! Усё адно прыйдуць па труп. Не пакінуць жа, трэба думаць, не пахаванага... Словам, лухта!

Забітага завезлі ў мястэчка і палажылі там на радно, у густую траву ля плота валаснога праўлення. Гэта было зроблена знарок, каб хлопца пазналі. Вольке пакінуў прапаршчыка ў мястэчку, а сам накіраваўся ў павет, далажыць.

Буткевіч быў вельмі раззлаваны. Паручнік зноў спіхнуў на яго самае непрыемнае. А глядзець на забітага было непрыемна. Малады, бялявы, валасы хвалістыя, на мёртвым твары - выраз здзіўлення. Вельмі было шкада хлопца. І потым, няхай нават крамола, але нашто было адразу страляць? Трэба было паспрабаваць злавіць яго жывога. Жывадзёр гэты Вольке, вось што! А цяпер - глядзі! Вартуе, праўда, салдат, але гэта ўсё адно.

...Малады бялявы хлопец ляжыць на радне ў густой траве.

Да вечара траву моцна вытапталі. Чутка аб тым, што забілі нейкага кніганошу, хутка разляцелася па навакольных вёсках. Людзі ішлі і ішлі. Некаторыя спыняліся ля мёртвага і доўга разглядалі твар, над якім пачыналі ўжо віцца мухі. Але варта было спытаць старшыні ў каго:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніганошы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніганошы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Кніганошы»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніганошы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.