Секунданты выйтлі і пакінулі нас двух у пакоі. Пасля дзверы зачыніліся. Мы апынуліся ў поўняй цемры. Хутка прагучаў голас адняго з секундантаў Вароны:
- Пачынайце.
Я зрабіў левай нагою два "крокі" ўбок і пасля асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Дзіўна, але ўсялякае хваляванне знікла, я дзейнічаў як аўтамат, але так разумна і хутка, як ніколі не здолеў бы зрабіць гэта пад кантролем мозгу. Не слыхам, а хутчэй скурай я адчуваў прысутнасць Вароны ў пакоі, там, ля другой сцяны.
Мы маўчалі. Зараз справа залежала шмат у чым ад таго, хто будзе больш вытрыманы. Палец мой так і імкнуўся хутчэй націснуць спуск.
Успышка азарыла пакой. Не вытрымаў Варона. Куля візганула недзе ў левым баку ад мяне, цокнулася ў сцяну. Я мог бы стрэліць у той момант так верна, як пры дзённым святле. Але я не стрэліў, толькі памацаў рукою тое месца, куды яна ўдарыла. А потым застаўся на тым самым месцы.
Варона, відаць, не мог нават і падумаць, тто я другі раз ужыў той самы прыём. Я чуў яго ўсхваляваняе сіплае дыхянне.
Другі стрэл пулгака Вароны аддаўся ў пакоі. I зноў я не страляў. Але стаяць больш на месцы не было маіх сіл, тым больт тто я чуў: Варона пачаў красціся ля сцяны, а пасля, здаецца, у мой бок.
Нервы мае не вытрымалі, я асцярожна пачаў кудысьці ісці. А цемра глядзела на мяне тысячамі пісталетных дулаў. Дула магло быць у любой кропцы, я мог налезці на яго проста жыватом, тым больт тто згубіў ворага і нават не мог сказаць, дзе дзверы ў пакоі і дзе якая сцяна.
Я спыніўся, каб прыслухацца да таемнага інстынкту. I вось у той момант, калі я спыніўся, нетта прымусіла мяне з грукатам кінуцца сцягном на падло гу.
Стрэл прагучаў проста нада мною, нават валасы на маёй галаве варухнуліся.
А ў мяне яшчэ былі тры кулі. На хвіліну варухнулася дзікая радасць, але я прыпомніў кволую чалавечую шыю і апусціў пулгак.
- Што там такое? - прагучаў голас за дзвярыма. - Страляў хтосьці адзін. Што там, забіла каго, ці што? Страляйце хутчэй, хопіць вам кулагу варыць.
І тады я ўзняў руку з пулгакам, адвёў яе ў бок ад таго месца, дзе быў у момант трэцяга стрэлу Варона, і надіснуў спуск. Трэба ж было мне выпусціць хоць адну кулю.
У адказ, зусім нечакана для мяне, раздаўся жаласны стогн і гук ад падзення чалавечага цела.
- Хутчэй сюды! - крыкнуў я. - Хутчэй! Дапамажыце! Я, здаецца, забіў яго.
Жоўтая, асляпляючая паласа святла наўскос упала на падлогу. Калі людзі ўвайшлі ў пакой, я пабачыў Варону, які ляжаў дагары тварам, выцягнуты і нерухомы. Я кінуўся да яго, прыўзняў яго галаву. Рукі мае натрапілі на нешта цёплае і ліпучае. Твар Вароны яшчэ больш пажаўцеў.
Я не вытрымаў больш, я схапіў яго за шчокі, прыпаў тварам:
- Варона! Варона! Прачніся! Прачніся ж!
Дубатоўк, змрочны і суровы, выплыў аднекуль, бы з туману. Ён завіхаўся ля ляжачага, пасля зірнуў мне ў вочы і зарагатаў. Мне здалося, што я звар'яцеў. Я ўстаў і, ашалелы, амаль непрытомны, выцягнуў з кішэні другі пулгак. Мне здавалася вельмі простым узяць яго, паднесці да скроні і...
- Не жадаю, не жадаю я больш!
- Ну чаго ты, хлопча, чаго, любенькі, - пачуў я голас Дубатоўка. - Гэта ж не ты яго абразіў, ён нас з табою хацеў зганьбіць. Нічога, за табою яшчэ два стрэлы. Бач ты, як цябе курчыць! Гэта ўсё з непрывычкі, ад чыстых рук ды сумленнага сэрца. Ну... ну... ты ж не забіў яго, не. Ён толькі аглушаны, як бугай на бойні. Бач, як ты яго лоўка. Адстрэліў кавалак вуха ды яшчэ і на галаве скуру ўспароў. Нічога, паляжыць тыдзень, адлежыцца.
- Не трэба мне вашых двух стрэлаў! Не жадаю! - крычаў я, як дзіцёнак, і ледзь не тупаў нагамі. - Дарую яму гэтыя два стрэлы!
Варону падхапілі мой секундант і яшчэ нейкі шляхціц, у якога ўвесь твар складаўся з вялізнага кірпатага носа і няголенай барады. Яны панеслі яго кудысьці.
- Хай бярэ сабе гэтыя два стрэлы!
Толькі тут я зразумеў, які гэта жах забіць чалавека! Лепей, напэўна, здохнудь самому. І не тое каб я быў такім ужо святым. Зусім іншая справа, калі такое здарыцца ў сутычцы, у бітве, у запале. А тут цёмны пакой і чалавек, які хаваецца ад цябе, як пацук ад факстэр'ера. Я стрэліў з абодвух пулгакаў у сценку ля столі, кінуў іх на зямлю і пайшоў.
Калі я зайшоў у пакой, дзе адбылася свара, Варону паклалі ўжо ў адным з дяльніх пакояў пад нагляданнем сваякоў Дубатоўка, а кампанія зноў сядзела за сталом. Я хадеў ісці адразу ж - не пусцілі. Дубатоўк пасадзіў мяне поруч з сабою і сказаў:
- Нічога, хлопча. Гэта ад нерваў у цябе. Ён жывы, будзе здаровы - чаго яшчэ? І ён будзе цяпер ведаць, як насыкацца на сапраўдных людзей. На, выпі... Я скажу табе, што ты сапраўдны чалавек. Так д'ябальскі хітра і так мужна чакаць усіх трох стрэлаў - гэта мала хто мог зрабіць. І гэта добра, што ты высакародны, ты ж мог забіць яго дзвюма астатнімі кулямі - і не зрабіў гэтага. Мая хата зараз да апошняга крыжа ўдзячна табе.
Читать дальше