Я, відаць, спазніўся, бо за вокнамі ўжо грымелі галасы. Сустрэлі мяне горача і страсна.
- Бацюхны, свентыя пакутнічкі! - крычаў Дубатоўк. -З'явіўся-такі, з'явіўся, блудны сын. За стол яго, за стол. Антось, дзе ты там, лабідуда? Разгонную госцю. Прахлопалі, чэрці, нават не салютавалі яму, страмянной не паднеслі. У, ёлупы...
За сталом сядзела чалавек дзесяць, усё мужчыны. Знаёмыя мне былі толькі Свеціловіч, Алесь Варона і Стахоўскі. Амаль усе ўжо былі даволі п'яныя і разглядалі мяне чямусьці з павышанай цікаўнасцю. Стол ламаўся ад страў: відаць, Дубатоўк быў з мясцовых заможных шляхцюкоў. Заможнасць была, аднак, адносная. Есці і піць было тто, але пакоі, праз якія я ішоў, не вызначаліся багатым абсталявяннем. Сцены пабеленыя, акяніцы разьблёныя і ярка афарбаваныя, мэбля старая і не вельмі прыгожая, затое вельмі цяжкая. Старасвеччына глядзела з кожнага кута. У сталовяй, акрамя шырокага дубовага стала, табурэтаў, абцягнутых зялёнай шаўкавістай палаценкай, двух данцыгскіх крэслаў, абабітых пазалочаным саф'янам, ды трайнога люстэрка ў карычневай раме, якяя перадавала горад з царкоўнымі главамі, нічога не было. Страката апранутыя госці глядзелі на мяне.
- Што вы вочы ўтаропілі! - гаркнуў Дубатоўк. - Сталічнага чалавека не бачылі, мядзведзі, ці што? Ану, дапамажыце госцю, пакладзіце на яго блюда, тто вам па густу.
Валасатыя зяпы заўсміхаліся, лапы началі рухацца. Хутка на маім блюдзе ляжаў вялізны гусь з бруснічным варэннем, індыковая ножка з яблыкамі, салёныя грыбы, дзесятак калдуноў, а з усіх бакоў толькі і чутна было:
- А вось пампушкі з часнаком... А вось, пане, кавалак шыначкі дзікага япрука, наперчаны, агнём гарыць. Памяццю маді заклінаючы - вазьміце... А вось цудоўная... А вось незвычайны...
- Вось як у нас па-беларуску частуюць, - рагатаў гаспадар, пабачыўшы, што я зусім разгубіўся.
Перада мною вырасла гара. Я паспрабаваў пратэставаць, але выклікаў такі выбух абурэння (у аднаго з гасцей нават слёзы пацяклі; праўда, ён быў трохі нападпітку), што я здаўся.
Лабідуда Антось прынёс мне на падносе "разгонную" чарку. Я вельмі моцны на хмель чалавек, але тут я разгубіўся. У чарцы было не менш як на бутэльку нейкай жоўтай празрыстай вадкасці.
- Не магу.
- Як гэта не магу? Не можа толькі цнатлівая дзеўка, ды і тая хутка згаджаецца.
- Многа, пан Дубатоўк.
- Многа, калі тры жонкі ў хаце, ды і то не для кожнага... Э-э, хлопцы, нас не паважаюць. Прасіде шаноўнага госця.
- Не чыніце крыўды... Выпіце, - зараўлі госці мядзведжымі галасамі.
Давялося выпіць. Вадкасць апаліла ўсе мае вантробы, вогненныя кругі захадзілі ў галаве, але я стрымаўся, не скрывіўся.
- Мужчына! - пахваліў Дубатоўк.
- Што гэта? - праглынуўшы добры кавалак шынкі, спытаў
я.
- Го! Старку польскую ведаеш, гарэлку ведаеш, хахлацкі спатыкач таксама, а нашага "трыс дзівінірыс" не ведаеш. Гэта, браде, па-літоўску 1"тройчы дзевяць", гарэлка на дваццаці сямі травах. Мы яе сакрэт у літоўцаў выведалі стагоддзі таму. Зараз яе і самі літоўцы забылі, а мы яшчэ памятаем. Пі на здароўечка, пасля я цябе стаўным мёдам пачастую.
- А гэта што? - спытаў я, торкаючы відэльцам у нешта цёмнае на талерцы.
- Каханенькі ты мой, гэта ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце. Еш, браде, сілкуйся. Гэта страва для волатаў. Продкі нашы, зямля ім пухам, не дурныя былі. Еш, абавязкова іх еш.
А праз хвіліну, забыўшыся, што рэкамендаваў "губы", крычаў:
- Не, браце, ты ў мяне адсюль, не пакаштаваўшы халодных пірагоў з гусінай пячонкай, не пойдзеш. Антось, сюды!
Падышоў Антось з пірагамі. Я быў адмовіўся.
- Падай да госця ў ногі. Бі дурной галавою ў падлогу, прасі, бо госць нас крыўдзідь.
Праз хвіліну я быў таксама нападпітку. Вакол крычалі, спявалі, але я не забываў есці. Дубатоўк вісеў у мяне на плячы і дудніў нешта, што я не вельмі і слухаў. Пакой пачынаў разгойдвацца.
А-а вып'ем чарку,
А за ёй дру-гу-ю, -
роў нехта. І раптам я прыпомніў далёкі дом у яловым парку, бараду моху на дрэвах, камін, сумную постадь ля яго. Мне стала сумна. "Я п'яная свіння, - паўтараў я, - нельга раскашаваць, калі іншаму дрэнна". І так мне стала шкада яе, што я паспрабаваў заплакаць і... адразу зрабіўся цвярозым. Госці ўставалі з-за стала.
- Панове, - казаў Дубатоўк, - вы прагуляйцеся трошкі, трэба стол паднавідь.
Божа, гэта быў яшчэ толькі пачатак! А яны ж былі ўжо добра напітыя. Было восем гадзін вечара. Нічога. Яшчэ рана. Я ведаў, што, так раптоўна працверазеўшы, я больш не буду сёння п'яным, але ўсё ж вырашыў підь асцярожна, бо яшчэ ў балоце загразнеш - будзе тады штука.
Читать дальше