- Усё. Не магу больш. Даволі. Гэта ўсё. Дзякуй вам... за
ўсё.
Я паглядзеў на яе і пабачыў вочы, якія блішчалі ад нявыплаканых слёз.
Гэта было сапраўды ўсё. Яна пайшла ў свой пакой, а я ўсё глядзеў на маленькую фігурку ў старажытным убранні, якая ішла па зале, губляючыся ў цемры пад позіркамі продкаў са сцяны.
Я забыўся ў гэту ноч пагасідь свечку на століку ля акна і ляжаў у шырокім, як луг, ложку, ужо засынаючы, калі маю дрымоту перарвалі зноў крокі ў калідоры. Ведаючы, што зноў нікога не заўважу, калі выгляну, я ляжаў спакойна. Хутка крокі зніклі. Я пачаў быў зноў драмадь, калі раптам страпянуўся.
Праз шыбу глядзеў на мяне чалавечы твар.
Чалавек быў сапраўды вельмі маленькі (я бачыў яго амаль па пояс), у каптане з шырокім каўняром. Гэта быў чалавек і ўсё ж нечалавечая істота. Яе галоўка была сціснута з бакоў і ненатуральна выцягнута ў даўжыню, рэдкія доўгія валасы звісалі з яе. Але самым дзіўным быў твар Малога Чалавека. Ён быў амаль такі зялёны, як вопратка, рот вялікі і без вуснаў, нос маленькі, а ніжнія павекі былі непамерна вялікія, як у жабы. Я параўнаў яго з малпай, але хутчэй гэта быў твар сапраўднай жабы. І вочы, шырокія, цёмныя, глядзелі на мяне з тупой злосцю і яшчэ чымсьці незразумелым. Пасля з'явілася ненатуральна доўгая зеленаватая рука. Істота глуха застагнала, і гэта абудзіла мяне ад здранцвення. Я кінуўся да акна і заўважыў, што Малога Чалавека няма. Ён знік.
Я з трэскам адчыніў акно - халоднае паветра лінула ў пакой. Высунуўшы галаву, я глядзеў на ўсе бакі - нікога. Ён як выпарыўся. Скокнуць уніз ён не мог, у гэтым месцы пад двумя паверхамі быў яшчэ трэці (дом стаяў часткова на схіле), вокны справа і злева былі зачынены, ды і карніз быў такі вузкі, што па ім не прабегла б і мыш. Я зачыніў акно і задумаўся, упершыню ўзяўшы пад сумненне свае разумовыя здольнасці.
Што гэта было? Я не верыў ні ў Бога, ні ў здані, але жывым чалавекам гэтая істота быць не магла. Ды і скуль яна магла з'явідца, куды магла знікнуць? Дзе магла існавадь? Нешта нядобрае і таемнае было ў гэтым доме. Што гэта такое? Няўжо сапраўды здань? Ўсё маё выхаванне паўстала супрадь гэтага. А можа, я п'яны? Не, я амаль не піў. Ды і скуль з'явіліся б зноў тыя крокі, што зараз гучаць у калідоры? Ці гучалі яны тады, калі я бачыў твар гэтай пачвары ў акне.
Цікаўнасць мая дайшла да мяжы немагчымага. Не, я не паеду адсюль заўтра, як думаў, я павінен разгададь усё гэта. Жанчына, якая падаравала мне сёння яшчэ адзін добры ўспамін, вар'яцее тут ад жаху, тут робідца нешта несумяшчальнае з законамі натуры, а я паеду? Але хто дапаможа мне? Хто? Хто дапаможа мне ў пошуках? І прыпомніліся мне словы Свеціловіча: "Прыпаўзу да яе ног і памру". Так, з ім я і павінен сустрэцца. Мы спаймаем гэтую поскудзь, а калі не - я паверу ў існаванне зялёных зданяў і анелаў божых.
Праз дзень я падыходзіў да дома Дубатоўка. Я не жадаў ісці, але гаспадыня сказала: "Ідзіде, я загадваю. Мне не будзе тут страшна".
І я пайшоў. Пайсці мне давялося зусім у другі бок ад дома, па паўднёвы ўсход. Зарослая травою алея, паабапал якой стаяў змрочны, як лес, парк, давяла мяне да агароджы. У адным месцы тут не было прэнта (гэта была таямніца Надзеі Яноўскай, якую яна мне выкрыла), і можна было пралезці. Гэта было добра, бо мне не давялося, такім чынам, ісці на поўнач, па той алеі, па якой я прыехаў, абмінадь увесь парк і толькі тады ісці да дома Дубатоўка. А так я пралез праз агароджу і выбраўся па роўнае месца. Злева і наўпрост ад мяне былі бязмежныя верасовыя пусткі з рэдкімі купамі дрэў, справа нейкія зарасці, за імі поўная, як вока, рэчка, потым балотны скарлючаны лес, а пасля, відадь, сапраўдная і безнадзейная дрыгва. Недзе вельмі далёка віднеліся за верасовымі пусткамі верхавіны дрэў, відадь, абсада дома Дубатоўка.
Я павольна ішоў пусткаю, толькі часам трапляючы на ттосьці падобняе да сцежкі. I хоць асенняе поле было змрочным і непрытульным, хоць двойчы над маёй галавою пралятаў вялізны крук - мне было тут лёгка пасля Балотных Ялін. Тут было ўсё звычайным: імхі на купінях балотцаў, сухі верас пяміж імі, мышка-малютка, якая цягнула з высокага бадзяку белы пух, відаць, у сваё гняздо, гатуючыся на зіму.
Я падышоў да дома Дубатоўка толькі ў прысмерку, калі вокны яго былі ярка асветлены. Гэта быў самы звычайны шляхецкі дом. Старажытнай пябудовы, прысадзісты, з вельмі маленькімі акенцямі, ён быў крыты гонтай, чыста пабелены, меў ганак з чатырма калонямі. Правінцыяльны архітэктар не ведаў, відаць, вядомага сакрэту, і таму калоны здаваліся трохі пукатымі ўсярэдзіне, як бачонкі. Акружала дом старая абсада з жоўтых, амаль ужо абляпаных агромністых ліп. За домям вялікі перавяжна фруктовы сад, за ім - хустка ўзаранай зямлі.
Читать дальше