- І ўсё ж гэта дрэнна, - сказаў адзін з шляхцюкоў. - Такая вытрымка, яна не ад чалавека.
Дубатоўк скалануў галавою:
- Сам вінен, свіння. Сам палез, п'яны дурань. Хто б яшчэ падумаў крычаць пра грошы, акрамя яго. Ты ж ведае ш, што ён да яе сватаўся і атрымаў гарбуза. Я ўпэўнены, што пан Андрэй значна больш забяспечаны чалавек, чым Яноўскія. У яго галава, праца і рукі, а ў апошняй жанчыны іхняга роду - маярат, на якім трэба сядзець, як сабаку на сене, здохнудь го ладам на скрыні з грашыма.
І звярнуўся да ўсіх:
- Панове, я спадзяюся на гонар усіх нас. Мне здаецца, аб тым, што здарылася, трэба маўчадь. Гэта не робідь гонару Вароне - д'ябал з ім, ён заслугоўвае катаргі, але гэта не робіць гонару і вам, і дзяўчыне, імя якой трапаў на п'яным языку гэты блазнюк... Ну, а мне і пагатоў. Адзіны, хто трымаў сябе як мужчына, гэта Беларэцкі, а ён, як сапраўдны мужчына, сціплы чалавек.
Усе згадзіліся. І госці, відаць, умелі трымадь язык за зубамі, бо па акрузе ніхто і словам не абмовіўся пасля аб гэтым здарэнні.
Калі я ішоў адтуль, Дубатоўк затрымаў мяне на ганку:
- Каня табе даць, Андрусь?
Я ўмею ездзіць, але хяцеў пряйсціся пехатою і ачуняць пасля ўсяго.
- Ну то глядзі.
Я пайшоў дадому верасоваю пусткаю. Была ўжо глыбокая ноч, месяца не было відяць за хмарамі, але нейкае няпэўняе, хварабліва-шэрае святло залівала пусткі. Часам уздрыгваў пад парывамі ветру сухі верас, часам панавала цішыня. Вялізныя стаячыя каменні трапляліся каля дарогі. Панурая гэта была дарога! Цені разрасталіся, перасякалі яе. Мне трохі хацелася спяць, і я жахнуўся ад адной думкі, што трэба ісці дарогяю, абміняць парк, крочыць каля Волатавай прорвы. Лепей было зноў пяйсці пусткаю і адшукаць патаемны лаз у агароджы.
Я збочыў з дарогі, ямаль адразу трапіў у нейкую твань, перяпэцкаў боты, пасля выбіўся на сухі верас, пасля зноў трапіў у гразь, упёрся ў доўгяе і вузкяе балота. Лаючы сябе за тое, тто зрабіў вялікі круг, я ўзяў налева, бліжэй да зараснікаў на беразе ракі (я памятаў, што там было суха, і да таго ж рака трохі асушае каля сябе вільготную мясцовасць), выбіўся хутка на тую самую сцежку, па якой ішоў да Дубатоўка, і, апынуўшыся ў палове вярсты ад яго хаты, пайшоў ля зараснікаў у напрамку Балотных Ялін. Парк ужо вымалёўваўся верхавінямі дрэў вярсты за паўтары наперадзе, калі нейкяе незразумеляе пачуццё спыніла мяне. Ці пачуцці мае, абвостраныя ў гэты вечар гарэлкай і небяспекаю, ці нейкяе незразумеляе шостае пачуццё выразна сказалі мне, тто я не адзін на раўніне. Што было гэта, другое, я не ведаў, але быў упэўнены, тто яно ятчэ далёка. Я прыспешыў крокі, хутка абмінуў той язык дрыгвяністага месца, у які ўлез нядаўна і які перагароджваў мне тлях. Атрымалася так, тто я стаяў амаль ля зараснікаў, проста перада мною ў вярсце быў парк Балотных Ялін, дрыгвяністая лагчына метраў у дзесяць шырынёй аддзяляла мяне ад таго месца, дзе знаходзіўся сорак хвілін таму, дзе сунуўся ў твань (я згубіў гэтыя хвіліны, каб зрабіць круг). За лагчынаю ляжалі пусткі, роўна асветленыя ўсё тым самым няпэўным святлом, а за імі - дарога. Калі павярнуцца назад, то далёка ў правым баку мігцеў апошні агеньчык у хаце Дубатоўка, мірны і ружовы, а ў левым баку, таксама далёка, за пусткамі віднеліся разложыстыя і агромністыя верхавіны Яноўскай пушчы. Але яна была вельмі-вельмі далёка, на мяжы пустак і балот.
Я стаяў і слухаў, хоць нейкяе неспакойняе пачуццё і казала мне, тто яно зараз бліжэй. Я ж не мог паверыць у прадчуванні: павінна была быць нейкая рэальная прычына для гэтага душэўнага стану. Я не мог нічога бачыць: лёгкі туман укрываў раўніну. Я нічога не чуў. Што ж гэта магло быць, адкуль гэты сігнал? Я лёг на зямлю, прыціснуў да яе вуха і праз палову хвіліны адчуў нейкае раўнамернае страсенне зямлі. Не скажу, што я вельмі смелы чалавек, інстынкт самазахавання ў мяне, можа, нават больш моцны, ніж у іншых, але я заўжды быў вельмі дапытлівы. Я вырашыў чакадь і хутка быў узнагароджаны.
З боку пушчы па пустках рухалася нейкая цёмная маса, даволі вялікая і рухавая. Я доўгі час не мог здагададца, што гэта такое. Пасля я пачуў дробны і роўны пошчак капытоў. Шамадеў верас. Пасля ўсё знікла, маса, відаць, спусцілася ў нейкую лагчыну, а калі з'явілася зноў - пошчак змоўк. Яна імчалася бязгучна, быццам плыла ў паветры, рабілася ўсё бліжэй і бліжэй. Пасля зрабілася большай, відадь, звярнула і замест галавы паказала мне бок. Яшчэ хвіліна, і я аж надаўся наперад. У хвалях слабага празрыстага туману ясна вымалёўваліся сілуэты коннікаў, якія імчалі шалёным намётам, аж конскія грывы веялі на ветры. Я пачаў лічыць іх і налічыў двадцадь. Дваццаць першы скакаў наперадзе. Я яшчэ сумняваўся, калі вецер прынёс аднекуль далёкі водгук паляўнічага рога. Халодны сухі мароз прайшоў па маёй спіне.
Читать дальше