Аляксей Дудараў - Кім

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Дудараў - Кім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П’еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях.

Кім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кім. А… адкуль яна? 3 якога горада?

Каралёў. Расанск… Ну? Чаго ты вачыма лыпаеш?

Кім. Першыя гады… я жыў у Расанскім Доме дзіцяці… Містыка…

Каралёў. Гэта не містыка!

Кім. А што?

Каралёў. Чартаўшчына! I гэта яшчэ не ўсё! Ты не ведаеш таго, што я не хачу, каб ты ведаў…

Кім. Даруйце… Я пайду…

Каралёў. Ну, а цяпер як на духу: сястра сапраўды хворая?

Кім. Хворая.

Каралёў. Нешта прыдумаем… Гэта яна цябе прыслала? Кім. Яна.

Каралёў. I як яе завуць?

Кім. Юля…

Каралёў. Юля?!

Клініка. Юляі Лена.

Лена. Слухай, мілая, ты паводзіш сябе, як сямікласніца!

Юля. Паклёп! Я паводжу сябе, як пяцікласніца!

Лена. Чым ты займалася?

Юля. У класікі гуляла з унучкай акуліста.

Лена. А на працэдуры я за цябе павінна хадзіць?

Юля (абдымае сяброўку) . Ленка-а-а…

Лена. Што Ленка?

Юля. Не бубні…

Лена. Я не бубню!

Юля. А што ты робіш?

Лена. Зайздрошчу. Хто выйграў?

Юля. Я.

Лена. Дзіцёнка пакрыўдзіла. Марш у сёмы кабінет! Бегаць за табой яшчэ трэба! Хуценька! Апаратура перагрэлася!

Юля. Бягу, бягу!

Выходзіць. З’яўляецца Каралёў.

Лена. Ігар Міхайлавіч! Якім ветрам?

Каралёў. У вашай клініцы гэтага… аддзялення няма?

Лена. Якога аддзялення?

Каралёў. Ну гэтага… дзе прыдуркаў лечаць.

Лена. Не-е, гэта ж за горадам… У нас толькі неўралогія. А што вы захварэлі?

Каралёў. Я нарадзіўся хворым.

Лена. Тады ўсё о’кэй. Вы ведаеце, калі чалавек пачынае выздараўліваць?

Каралёў. Ну?

Лена. 3 таго самага моманту, калі скажа сам сабе, што ён хворы.

Каралёў. А калі чалавек разумнець пачынае па тваёй логіцы? 3 таго самага моманту, калі прызнае сам сябе крэцднам?

Лена (смяецца) . Мабыць, так.

Каралёў (не смяецца) . Я — крэцін.

Лена. 3 выздараўленнем вас, Ігар Міхайлавіч!

Каралёў. Называй мяне проста Кім…

Лена. Чаму Кім?

Каралёў. Ведаеш, што такое абрэвіятура?

Лена. Не.

Каралёў. Двоечніца. Загалоўныя літары, якімі нешта ЦІ нехта называецца. СССР, КПСС, НКВД, ОПРЭСЭТЭ, ЁКАЛЭМЭНЭ…

Лена. А гэта што такое?

Каралёў. Не ведаю. I ведаеш, усё, што называецца абрэвіятурай, надзвычай нетрывалае. Усё распадаецца… I я распадаюся…

Лена. А чаму вы Кім?

Каралёў. Маё прозвішча Каралёў, завуць Ігар Міхайлавіч.

Лена. А-а-а…

Каралёў. Што тут смешнага?

Лена. У мяне ёсць знаёмы Кім.

Каралёў. Гэта міліцыянер твой?

Лена. Не-е, у яго іншая абрэвіятура (і раптам пачынае істэрычна рагатаць) . Ой, не магу!

Каралёў. Чаго гэта цябе разабрала?

Лена (рагоча) . Не магу…

Каралёў (пахмурна) . Хопіць рагатаць!

Лена. Чаго гэта вы?

Каралёў. Не магу без злосці глядзець на тых, хто смяецца!

Лена. Я вас слухаю. Зноў аналіз крыві трэба зрабіць?

Каралёў. Яі без аналізу ведаю: кроў мая сапсаваная ўшчэнт…

Лена. Што за песімізм!

Каралёў. Значыць так: у вобмарак не падаць і ніякіх пытанняў не задаваць. О’кэй?

Лена. Ес, сэр!

Каралёў дастае з кішэні пачкі грошай… Адну, другую, трэцюю… Пяць.

Каралёў. Пяцьдзясят тысяч. Тут у вас лечыцца…

Лена. Божа…

Каралёў. Ты абяцала ў вобмарак не падаць!

Лена (заплакала) . Ігар Міхайлавіч, мілы… Вы ведаеце…

Каралёў. Ведаю! Вось перадай ёй запіску… Толькі сама не чытай…

Лена. Ды за каго вы мяне…

Каралёў. Усё! Ніякіх пытанняў. Ты абяцала.

Лена. Можна я вас пацалую?

Каралёў. Не хачу.

Лена. Чаму?

Каралёў. Ты з міліцыянерамі цалуешся.

Выходзіць.

Лена (перакладае пачкі, потым закрывав іх газетай і шэпча, прыціскаючы запіску да грудзей) . Госпадзі, Святы Божа! У першы раз звяртаюся да цябе… Дзякуй Табе, дзякуй Табе… дзякуй.

З’яўляецца Кім.

Кім. Ба-а! Грэшніца ўзносіць малітвы… Чароўная АЛена, праз якую грэкі разбабахалі Трою, зрабілася Марыяй Магдалінай!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Кім»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Елена 16 января 2023 в 22:13
Мне очень понравилась, само произведение, герои все, особенно Ким и Королев. Отдельное спасибо за счастливый конец. Люблю когда люди счастливы, в жизни этого очень не хватает. Спасибо АВТОРУ, ВСЕГО ДОБРОГО, ТВОРЧЕСКИХ УСПЕХОВ.
x