Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абыгрываючы сімволіку лічбаў, Сімяон піша пра З законы прыроды, 4 часткі дня, 4 поры года, 4 стыхіі, 4 эпохі (у тым ліку, пра Залаты век, калі «земля матерью была»), 5 пачуццяў, 7 свабодных навук, 8 цудаў свету, 12 месяцаў. Падобныя эмблематычныя вершы, надзвычай характэрныя для эпохі Барока, закладвалі трывалую алегарычную традыцыю ў беларускай літаратуры. Форма ўвогуле мела каласальнае значэнне для Полацкага як барачнага пісьменніка, бо менавіта форма, на яго думку, з’яўляецца адзіным бачным адбіткам Сусветнага Розуму. Адсюль арнаменталізм у апісаннях жывёл, рэальных і міфалагічных, птушак, гадаў, рыб, дрэў, травы, каштоўных камянёў. Часам арнаменталізм дасягае такой высокай ступені, што цэласнае ўяўленне пра з'’яву, прадмет драбніцца ў выкручастых звівах сюжэту. Нават па знешняму выгляду яго вершы — у форме крыжа, арла, зоркі, сэрца і пад.

Стыль барока як бы збіраў, «калекцыяніраваў» тэмы і сюжэты, імкнуўся да іх разнастайнаці, але не да глыбіні. Пейзаж у Полацкага ўжо прысутнічае і нават даволі багаты, але прыгладжаны, прыбраны, пазбаўлены адзнак часу і нацыянальнай прыналежнасці. І ўсё ж Сімяона можна лічыць прадаўжальнікам натурфіласофскай лініі ў беларускай літаратуры, якая ідзе ад М. Гусоўскага.

«Мир сей приукрашенный книга есть велика» — сцвярджаў Сімяон Полацкі. Пра разгадванне Кнігі Прыроды ў пачатку ХХ ст. загавораць на поўны голас пісьменнікі-класікі.

Міфалагічныя кампаненты ў беларуска-польскіх рамантыкаў

У ХІХ ст. пачынаецца перыяд Новай беларускай літаратуры, якая парывае з багаслоўскай традыцыяй (секулярызацыя) і насуперак ёй актыўна звяртаецца да міфалогіі, прычым не столькі да антычна-класічных яе формаў (звязаных у асноўным з травестыяй), колькі да элементаў так званай ніжэйшай міфалогіі, або народнай дэманалогіі. Але пры гэтым ў значнай ступені губляецца паэтычная фігуратыўнасць і эмацыянальнасць, характэрная для творчасці Кірылы Тураўскага і Сімяона Полацкага, пачынаюць пераважаць нейтральна-апісальныя элементы, хоць колькасць асвоеных міфалагічных матываў і вобразаў значна павялічваецца.

Надзвычай важны этап у асваенні міфалагічнай спадчыны — эпоха рамантызму, якая вядзе сваю гісторыю ад Енскай школы рамантыкаў (1796), а ў беларускай літаратуры ахапіла перыяд 20-40-х гадоў ХІХ ст. З рамантыкаў пачынаецца і ўласна літаратуразнаўства як спецыфічна навуковая галіна. Рамантыкі зрабілі ў эстэтыцы сапраўдны рэвалюцыйны пераварот, адмовіўшыся ад нарматыўнай паэтыкі Арыстоцеля,якая была асновай літаратуры на працягу больш чым 2000 гадоў, і звярнуліся да эстэтыкі Платона.Рэвалюцыя ў паэтыцы, у мастацкіх сродках была толькі часткаю таго культурнага перавароту, які аддзяліў антычную і сярэднявечную цывілізацыю ад цывілізацыі Новага часу.

Адно з важнейшых дасягненняў Новага часу — раздзяленне быцця на свет «фізічнай рэальнасці», з аднаго боку, і на асаблівы «свет чалавека», з другога боку. У гэтым былі і плюсы і мінусы. Да таго — у эпоху Антычнасці, Сярэднявечча — індывід разумеўся як арганічная частка Прыроды, Космасу, а сам Космас — як праяўленне нейкага транцэндэнтальнага пачатку, які забяспечвае свету адзінства і лад. Гэта адчуванне адзінства — каласальны плюс міфа-паэтычнага мыслення, якое працягвала дзейнічаць і ў Новы час. Але кожная вобласць патрабавала вывучэння і ў сваёй спецыфіцы. Яшчэ з ХУІІ ст. пачалося развіццё прыродазнаўчых навук, што ўсё больш драбніліся. Кожная навука мела свой прадмет вывучэння, і новая навука — літаратуразнаўства — таксама адчувала патрэбу ў вывучэнні таго грунту, на якім узрастала слоўная мастацкая творчасць. Рамантыкі першымі пачалі вывучаць і збіраць скарбы народнай культуры, шырока выкарыстоўваць міфы ў сваёй творчасці, яны ж зрабіліся і тэарэтыкамі літаратуры.

Сярод першых па часе школ, напрамкаў у літа ратуразнаўстве — міфалагічная — адна з самых магутных у ХІХ-ХХ стст. Ля яе вытокаў стаяць браты Я.і В. Грым, якія не толькі збіралі і апрацоўвалі народныя казкі, але былі і тэарэтыкамі літаратуры. У найбольш вядомай сваёй рабоце «Нямецкая міфалогія» Я. Грым ставіць пытанне пра вывучэнне міфалогіі і фальклору, гаворыць пра стасункі міфа, легенды, казкі, аб сувязі іх з рытуалам, сцвярджае адзінства індаеўрапейскіх моў і арыйскай міфалогіі. Славянская міфалогія, на думку аўтара, блізкая да германскай і скандынаўскай. Праўда, у славянскай значна менш паданняў пра карлаў, эльфаў, гномаў, чым у германскай, але затое пра волатаў — больш. «У цэлым славянская міфалогія намнога больш стыхійная і пачуццёвая, чым германская». І ён жа адзначае, што славянскія народныя паданні і казкі багацейшыя за нямецкія. Адным з першых сярод навукоўцаў Грым звярнуў увагу на тое, што Божая Маці замяніла сабою язычніцкіх багінь, а многія хрысціянскія святыя — язычніцкіх божышчаў другога і трэцяга рангаў, напрыклад, месца героя-змееборцы занялі святы Георгі і архангел Міхаіл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x