У цэлым усе тры персанажы, валодаючы трыма сферамі быцця (вадой — хтанічнай сферай, зямлёй і паветрам), уяўляюць як бы тры іпастасі ваўкалацтва, пр ычым Усяслаў здольны трансфармаваць матэрыю і пераадольваць рэальную прастору, Ігар, як і кожны персанаж чародзейнай казкі, ажыццяўляе пераход з іншасвету ў рэальную прастору (мяжой з’ўляецца, як і ў фальклоры, рака), а Баян лунае ў створаным ім самім свеце фантазіі (сёння мы б сказалі — у віртуальнай прасторы). І так з таго часу адбываецца з усімі мастакамі.
У рэальнай гісторыі У сяслаў Полацкі церпіць паразу ад братоў Яраславічаў — сваіх родзічаў — на рацэ Нямізе. Апісанне бою на Нямізе можна аднесці да самых пранікнёна-паэтычных і ў той жа час глыбока трагічных мясцін «Слова». Метафары, ужытыя тут, звязаны з земляробчым цыклам работ: сеў-жніво, касьба, малацьба. У апісанні бою два метафарычных рада (бой як жніво-касьба і смерць як аддзяленне душы ад цела) зліваюцца ў адзіную вобразную сістэму. Уключэнне ў малюнак бою-пагібелі усіх земляробчых работ, якія маюць дачыненне да розных сезонаў, надаюць усёй карціне міфалагічную семантыку цыклічнасці. Цыклізм жа характарызуе усю сукупнасць ўяўленняў нашых продкаў пра жыццё-смерць-новае ўваскрэсенне.
У цэлым сімвалы ў паэтыцы «Слова» не толькі ўпрыгожваюць твор, але і ствараюць у чытача пэўнае ўражанне пра патаемны сэнс апісаных падзей. Пры гэтым міфалагічныя элементы складаюць у творы адзіную структуру. Асобныя міфалагізаваныя элементы не проста суіснуюць, а ўступаюць у шматлікія сувязі паміж сабою, своеасабліва трансфармуюцца, перакладваюцца ва ўсё новыя формы-малюнкі, ствараючы адзіную сетку, якая пакрывае увесь твор і падпарадкоўвае сабе логіку развіцця рэальных падзей. Міфалагічны падтэкст тут з’яўляецца тым фонам, на які праецыруецца змест твора ў цэлым і асобныя яго дробныя дэталі, што надаюць гэтаму зместу другі, метафарычны план. Больш складанага твора ў нашай літаратуры няма. Шкада, што традыцыі яго, хоць і выкарыстоўваліся шырока, але ў многім павярхоўна і яшчэ далёка не вычарпаны.
Сімвалізацыя рэчаіснасці дзеячамі эпохі Адраджэння
Развіццё нацыянальнай свядомасці беларускага народа, яго самабытнай культуры звязана з імёнамі эпахальнага маштабу — Ф. Скарынам і М.Гусоўскім. Абодва — выдатныя дзеячы эпохі Адраджэння на Беларусі.
Эпоха Адраджэння — ў поўным сэнсе слова сінтэтычная, бо аб’яднала адноўленую грэка-рымскую антычную культуру з хрысціянскай, якая развівалася на працягу ўсёй эпохі Сярэднявечча. У той жа час Адраджэнне — эпоха пераходная, звязаная з рэфармацыяй Царквы і з пераходам да новых грамадска-гаспадарчых адносін.
Прыйшоўшая з мінулага (з антычнасці0 традыцыя прынесла з сабою новы погляд на чалавека, на прыроду, на Бога. Зноў адрадзілася цікавасць да Прыроды, кожны куточак якой хаваў у сабе таямнічыя сілы і містычна прыхаваныя сэнсы. У адрозненне ад вучоных таго часу — схаластаў, што надавалі галоўнае значэнне эмпірычнаму і канкрэтнаму, гуманісты эпохі Адраджэння шукалі ў кожным канкрэтным факце нейкі архетыповы сэнс, выкарыстоўвалі міфы ў якасці сродку пранікнення ў патаемную сутнасць рэчаў. Класічную міфалогію пачалі разглядаць як самастойную тэалогію, як высакародную рэлігійную ісціну, вынайдзеную людзьмі, што жылі да Хрыста. У гуманістычным светапоглядзе ўсё існае абагаўлялася: чалавек, прырода, класічная спадчына.
На час жыцця Скарыны і Гусоўскага прыпадае як фарміраванне беларускай народнасці (у межах Вялікага княства Літоўскага), так і фенаменальныя з’явы ў сусветным маштабе: свае шэдэўры стварылі Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікельанджала; Калумбадкрыў Амерыку; Марцін Лютэрпаўстаў супраць каталіцкай царквы і распачаў Рэфармацыю, а вялікі паляк Мікалай Капернікраспрацаваў сваю геліяцэнтрычную сістэму і адкрыў пачатак навуковай рэвалюцыі.
Францыск Скарынаў сваёй асобе ўвасобіў і пераходнасць, і галоўным чынам сінтэтызм эпохі. Апошнія доследы беларускіх даследчыкаў (У.Агіевіч, С.Падокшын) паказалі глыбокую цікавасць Скарыны да эзатэрычных тэорый, надзвычай папулярных у тую эпоху. Больш за тое, Скарына належыў да рэлігійнага ордэна паўпераў (тампліераў) — храмоўнікаў, цесна звязаным з купецтвам і лекарствам. Афіцыйна ордэн тампліераў не існаваў, знішчаны французскім каралём Філіпам Прыгожым у 1307 г., але фактычна былі пакараны смерцю толькі ўладары ордэна, надзвычай магутнага і багатага ў ХІІІ ст., а радавыя яго члены рассяліліся па ўсёй Еўропе і аднавілі ордэн пад рознымі іншымі назвамі (напрыклад, ілюмінатаў); у ХУІІІ яго непасрэднымі пераемнікамі сталі масоны.
Читать дальше