Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Творчасць Кірылы Тураўскага

У другім духоўным цэнтры беларусаў — Тураве — праславіўся лепшы пісьменнік перыяду Старажытнай Русі, адзін з выдатнейшых пісьменнікаў усёй Еўропы эпохі Сярэднявечча — Кірыла Тураўскі.

Каб зразумець феномен «другога Златавуста» (Златавуст — візантыйскі пісьменнік УІ ст, з якім параўноўвалі Тураўскага), неабходна мець уяўленне пра зямлю, што яго нарадзіла. Увогуле разуменне таго, як арганізаваны тэкст, у чым яго прырода як твора слоўнага мастацтва, у значнай ступені залежыць ад шэрагу папярэдніх звестак пра тэкст і яго аўтара.

Назва горада (паводле падання, заснаванага легендарным князем Турам) сведчыць пра глыбокую яго старажытнасць (безадносна да таго, што сцвярджаюць археолагі), бо мае адпаведнасці ў назвах, раскіданых па ўсёй тэрыторыі Еўразіі: Турцыя, Туркестан, Турэнь (вобласць у Францыі), Тур (горад у Францыі), Турын (горад у Італіі), рака Тура ў Расіі, у самой Беларусі — пяць рэчак з назвай Тур, таксама рэчкі Тур’я, Тураўлянка, Турчанка, азёры Туроўе, Турасы, Тураўля, Турэцкае. А ў легендзе пра заснаванне вёскі Турэц на Гродзеншчыне згадваецца пра вельмі старажытныя часы і пра племя волатаў-паляўнічых, што некалі жылі тут. Мы звязваем усе гэтыя шматлікія назвы (іх, безумоўна, намнога больш) з рассяленнем індаеўрапейцаў, свяшчэннай жывёлай якіх (яшчэ да з’яўлення каня) быў бык-тур. Тур, а таксама, магчыма, і зубр — татэмная жывёла праіндаеўрапейцаў, хоць яшчэ ў палеаліце, мяркуючы па шэдэўрах першабытнага жывапісу, бык увасабляў мужчынскую апладняючую сілу, увогуле творчы пачатак Космасу, Неба. Арэал ушанавання быка-Неба ўражвае: уся Азія ды Еўропа, амаль уся Афрыка. У старажытных германцаў вярхоўны бог Тор азначаў «бык» і прадстаўляўся з рагамі (адсюль рагатыя шлемы германцаў-тэўтонаў). Другая назва быка — вол (ужо свойскай жывёлы) — увайшла ў імя надзвычай старажытнага бога ВОЛАСА-ВЯЛЕСА.

Усе гэтыя і многія іншыя факты ўказваюць на тое, што паселішча на месцы Турава было старажытным сакральным цэнтрам ушанавання бога Неба, які канкрэтна ўвасабляўся (у сваёй зямной іпастасі) у вобразе быка-тура. «Тураў — самы старажытны горад на тэрыторыі рассялення дрыгавічоў». Геаграфічна Тураў размешчаны на сутыку рэчак Язда і Струмень, прытоку Прыпяці, сярод самага старажытнага на тэрыторыі Усходняй Еўропы масіву дуброў, якія захаваліся нават да сёння (мы лічым, што гэта было месца, свабоднае ад апошняга ледавіка, таму яно захавала вельмі своеасаблівыя рысы даледавіковай прыроды). Рэчкі, што абцякалі горад, таксама вызначалі яго воблік. Яшчэ ў У ст. да н. э. рачная сетка нашай радзімы ўразіла грэчаскага гісторыка Герадота, хоць ён да таго пабываў ужо ў многіх землях. Сапраўды, ніякая іншая асаблівасць нашай краіны «не аказала такога разнастайнага, глыбокага і прыкметнага ўздзеяння на жыццё нашага народа, як гэтая рачная сетка» [М. Ключэўскі]. У міфалагічным аспекце рэчкі — адзін з найбольш шануемых прыродных аб’ектаў, месца выканання многіх абрадаў. Рака звязана з ідэяй лёсу.

Гады жыцця Кірылы Тураўскага дакладна невядомыя. Сёння прапаноўваюцца такія даты: 1130–1190. Вызначаная дата смерці — 1190 г. (раней лічыўся 1172 г) дазваляе лічыць Кірылу Тураўскага магчымым аўтарам «Слова пра паход Ігаравы». Дакладна ж яго аўтарству належыць восем «словаў»-казанняў, некалькі павучальных аповесцей і прыпавесцяў, два каноны, каля трыццаці вершаў. «Словы» Кірыла складаў з нагоды розных хрысціянскіх святаў: «Слова на Вербніцу», «Слова на Вялікдзень», «Слова на Ушэсце». Вершы-малітвы складаліся на кожны дзень тыдня і чыталіся пасля набажэнстваў уранні, удзень і ўвечары.

Асноўныя мастацкія прынцыпы тураўскіх «слоў» — рытарычная ампліфікацыя: нагнятанне сінонімаў, параўнанняў, метафар, цытат. Гэтым дасягаецца выключная экспрэсіўнасць аўтарскай думкі. Каб наблізіць слухачоў да евангельскай падзеі, ён ужывае дзеясловы ў цяперашнім часе, словы «ныне» і «днесь». Гэта адзін з першых у нашай літаратуры прыём абыгрывання часу.

Яшчэ адной характэрнай асаблівасцю твораў Тураўскага з’яўляецца частае згадванне ў іх з’яў прыроды. Так, у «Слове на Фаміну нядзелю» (першую пасля Вялікадня) Стары Запавет аўтар параўноўвае з зімою, а Новы — з вясною. Як прырода абнаўляецца пасля зімы, так і вера ў Хрыста абнаўляе чалавека. «Днесь весна красуется оживляючи земное естьство, и бурьнии ветры тихо повевающе плоды гобьзують, и земле семена питающи зеленую траву рожаеть». Заўважым, што зусім па-язычніцку зямля ў Тураўскага «нараджае». Вясна ж як сімвал нараджэння таксама ўзыходзіць да вельмі архаічных часоў, да міфаў пра паміраючага і ўваскрасаючага бога прыроды. У Кірылы Тураўскага вясна нагадвае пра аднаўленне чалавецтва верай у Хрыста. Тураўскаму характэрна цэласнае адчуванне навакольнага свету, усіх касмічных рытмаў. Старажытнае міфалагічнае абагаўленне святла заканамерна перайшло ў яго творчасці да паняцця «божаскае святло», якое якраз утвараюць разам узятыя яго вобразы вясны. Такім чынам, Кірыла Тураўскі-пісьменнік разумее хрысціянства як касмічную літургію, для яго характэрна містычнае яднанне з касмічнымі рытмамі, асветленымі ўжо містэрыяй Хрыста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x