Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

« Апакаліпсіс », або « Адкрыццё Іаана Багаслова » Іаан запісаў са слоў Хрыста ў 67–68 гг. Гэты твор — люстраны да «Кнігі Быцця», ён лагічна закрывае Біблію, бо распавядае пра канец свету (а «Кніга Быцця» — пра яго пачатак).

Апакаліпсіс — твор выключны, незвычайны, ён перанасычаны грандыёзнымі, фантастычнымі, сімвалічнымі вобразамі, прароцтвамі і прадказаннямі. Ён малюе ўнушальную карціну Страшнага Суда, пакут людзей у іх целах у апошнія дні, страшныя прыродныя катаклізмы, будучае ўладкаванне свету пасля выратавання і ўваскрэсення.

Усе гэтыя фенаменальныя карціны малюе перад Іаанам сам Хрыстос. Ён жа і тлумачыць алегорыі, вобразы, якія прадстаўляе Іаану.

Лёс свету заключаны ў Кнізе з сямю пячаткамі, якую трымае Бог у правай сваёй руцэ. І толькі Ён сам можа зняць пячаткі і гэтым прадказаць будучыя падзеі.

За раскрытаю першай пячаткай з’явіцца вершнік на белым кані, за другой на рыжым, за трэцяй на вараным, за чацвёртай на бледным, якому будзе дадзена ўлада над чацвёртаю часткаю зямлі — гвалціць і забіваць. Пасля пятай пячаткі ўбачылі душы забітых за Бога, пасля шостай адбыўся землятрус і падзенне зорак на зямлю. І толькі пасля сёмай — страшная касмічная катастрофа — «вялікі дзень гневу».

У месцы, якое называецца Армагедон у Палесціне, будзе апошні бой сіл Дабра з сіламі Зла. Галоўная роля тут належыць Хрысту, які з’явіцца ў белым адзенні на белым кані і пераможа ўсіх сваіх ворагаў, заключыць Сатану ў кайданы і кіне ў бездань. Затым ажывуць толькі святыя людзі і будуць цараваць разам з Хрыстом тысячу гадоў. І толькі пасля гэтага адбудзецца Сусветны Суд на чале з Хрыстом. Запісаныя ў Кнігу Жыцця ўваскрэснуць, а астатнія будуць кінуты ў вогненнае возера разам са смерцю. Гэтым смерць перастане існаваць наогул. Новае жыццё пачнецца ў Новым Ерусаліме, які апусціцца з Неба і фактычна будзе раем для людзей.

Апакаліпсіс гаварыў пра неабходнасць удасканалення чалавека, даваў своеасаблівы імператыў быцця. Прычым у адрозненне ад змрочных прадказанняў прарокаў Старога Запавету, якія клапаціліся толькі пра будучае свайго народа, Апакаліпсіс выходзіў на ўзровень універсальных абагульненняў, мінуючы расавыя, нацыянальныя, класавыя прыярытэты.

Цэнтральны вобраз у Новым Запавеце, безумоўна, вобраз Хрыста. Людзям дадзены сімвал Бога менавіта ў вобразе Ісуса.

Божаская ідэя неабходна была чалавеку. Але людзі здольныя зразумець, адчуць толькі канкрэтна асязальную, увасобленую ў матэрыю ідэю. Такая прырода чалавека, такая яго свядомасць. Менавіта таму Дух аказваецца ўвасобленым у цялеснай абалонцы, звышпачуццёвая рэальнасць — у пачуццёвай форме.

З дваістаю прыродай Хрыста звязана яго дваістае паходжанне. Але нават у чалавечай яго існасці заключана Сафія — Божаская Мудрасць. І ўсе хрысціяне нараджаюцца двойчы: адзін раз — целам, а другі раз — духам, падчас хрышчэння.

Хрыстос прыйшоў выканаць запаветы Маісея, але так, каб злучыць знешняе і ўнутранае, паглыбіць іх ад знешняга ўчынку да душы. «Не забі», «Не ўкрадзі» — запаветы, што былі законамі, якія чалавек выконваў, зыходзячы часта ад розуму (ад разумення, што непазбежна пакаранне, і г. д.). Хрыстос жа вучыў кіравацца сумленнем, каб нават думкі не ўзнікла ўкрасці, забіць, каб унутраныя перакананні чалавека, а не знешні закон не дазвалялі гэтага. Хрыстос — унутраны шлях выратавання. Корань граху знішчаецца, калі Бог (шляхам хрышчэння) уваходзіць у душу чалавека. Бог у душы і ёсць сумленне. А яшчэ — любоў, бо Хрыстос заклікаў любіць не толькі блізкіх сваіх, але нават ворагаў. Гэта цяжка, але гэта — той ідэал, да якога пастаянна неабходна імкнуцца.

Бог ёсць і ў кветцы, і ў камені, і ў матыльку, толькі яны гэтага не ведаюць. А чалавек ведае, наколькі блізкі да яго Бог. Больш вялікага, больш высокага сімвалу, чым Хрыстос, не створаны ў чалавечай культуры. І для літаратуры Ён — ідэал Чалавека: усе станоўчыя героі сусветнай літаратуры ў той ці іншай ступені набліжаюцца да Яго.

Біблія — вышэйшая духоўная каштоўнасць чалавецтва, эталон мудрасці, прыгажосці і высакародства. Пра яе пісаў вядомы рускі філосаф С. Булгакаў: «Біблія ўвогуле ёсць цэлы свет, яна — таямнічы арганізм, жыць у якім нам удаецца толькі часткова. Невычарпальнасць Бібліі — і ў божаскім яе змесце, і ў яе перадачы шматграннасці свету. Біблія — вечныя сузор’і, што гараць для нас у нябёсах, у той час як мы рухаемся у свеце будзенным, сузіраючы іх як быццам у нязменнасці, але ва ўсё новым становішчы да нас». Вядомы каталіцкі сучасны аўтар Даніэль Роптак гаворыць пра Біблію: «Гэта адзіная кніга, абсалютна невычарпальная, кніга Бога і Чалавека». І калі мы збіраемся вывучаць яе з навуковага пункту гледжання, мы ніколі не павінны забываць: «перш за ўсё гэта твор Бога».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x