Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старажытныя хрысціянскія пісьменнікі параўноўвалі чатыры Дабравесці з Ракою, што, выходзячы з Эдэма, раздзяляецца на чатыры вялікія рэчышчы, якія нясуць ваду-жыццё на чатыры бакі свету. Больш папулярны сімвал для Евангелляў — таямнічая калясніца, якую бачыў яшчэ прарок Іезекііль і якая складаецца з чатырох Істот: чалавека, льва, цяльца і арла. Гэтыя істоты паасобку зрабіліся ў эпоху Сярэднявечча эмблемамі евангелістаў: Мацвея звычайна прадстаўляюць чалавекам або анёлам, Марка — львом, Луку — цяльцом, Іаана — арлом. Сапраўды, Мацвей у сваім Евангеллі падкрэслівае чалавечы і месіянскі характар Хрыста, Марк паказвае яго ўсёмагутнасць як Цара свету, Лука гаворыць пра Хрыста як пра Першасвятара (гэта традыцыйна звязвалася з ахвярапрынашэннем цяльцоў), а Іаан звяртае галоўную ўвагу на Божаскую, нябесную сутнасць Збавіцеля.

Самым раннім прызнаецца Евангелле паводле Мацвея,хоць раней лічылася — паводле Марка. Мацвей — былы мытар, дзяржаўны чыноўнік, даволі заможны чалавек. Аднойчы ён пачуў казань Хрыста і быў настолькі ўражаны, што вырашыў запісваць усе словы Ісуса. Менавіта ён — адукаваны чалавек — падрабязна запісаў Нагорную пропаведзь — маральна-этычнае вучэнне Хрыста. Апошні заўважыў Мацвея і сказаў: «Ідзі за мной». І Мацвей з таго часу больш не пакідаў Настаўніка.

Лёгка заўважыць, што Евангелле паводле Мацвея нарадзілася з першапачатковых дзённікавых запісаў. Тут падрабязна фіксуецца, каго і дзе вылечвае Хрыстос, іншыя яго цуды. запісваюцца казанні, прыпавесці, размовы з вучнямі.

Менавіта Мацвей паведамляе, што Юда быў настолькі ўражаны сваёй здрадай, што кінуў 30 срэбранікаў у твар першасвятарам Ерусалімскага храма і павесіўся на асіне.

Мацвей пастаянна адзначае, што Хрыстос і ёсць той Месія (Збавіцель), якога так доўга чакалі, ён дае спасылкі на прароцтвы Старога Запавету, дзе гаворыцца пра Месію. Усяго такіх спасылак 65.

Евангелле паводле Мацвея складаецца з 28 глаў, пачынаецца з радавода Хрыста (ад Аўрама) і заканчваецца апошняй размовай Збавіцеля з апосталамі перад Узнясеннем.

Вучэнне, выкладзенае ў незабыўных для кожнага хрысціяніна радках Нагорнай казані, дае самы цудоўны і поўны вобраз Хрыста. Французскі пісьменнік Э. Рэнанназваў Евангелле паводле Мацвея самай значнай кнігай у свеце.

Святы Маркпаходзіў з заможнай ерусалімскай сям’і, быў чалавекам адукаваным, добра валодаў грэчаскай і лацінскай мовамі. У доме маці Марка спыняўся ў Ерусаліме Хрыстос з вучнямі. Дом стаяў па суседству з Гефсіманскім садам, таму Марк-юнак аказаўся сведкам драматычных падзей, што адбыліся там (апошняя ноч перад судом, маленне Хрыста Бацьку, пацалунак Юды, арышт Хрыста). Марк пайшоў за рымскімі ваярамі, якія павялі Хрыста да першасвятароў Ерусаліма.

Некаторы час Марк падарожнічаў з Паўлам, прапаведаваў на Кіпры, у Анціахіі, Вавілоне, Егіпце. Але яшчэ ў палесцінскі перыяд найбольш блізка Марк стаяў да Святога Пятра, які часта гасцяваў у іх доме. У далейшым, ужо ў Рыме, Марк быў асабістым сакратаром Пятра і ў многім выклаў у сваім Евангеллі тое, што чуў непасрэдна ад першага з вучняў Хрыста. Сваё Дабравесце Марк прызначаў для язычнікаў, таму ў ім рэдкія спасылкі на Стары Запавет. Евангелле пісалася ў Рыме і складаецца з 16 глаў. Марк падкрэслівае, што Хрыстос пасланы Богам. Ён добраахвотна прыняў пакуты і смерць, каб выкупіць грахі людзей. Марк нічога не гаворыць пра нараджэнне Хрыста, але падрабязна распавядае пра Яго цуды (апісвае 20 цудаў), бо цуды падкрэсліваюць Божаскае паходжанне Хрыста.

Ледзь не трэцяя частка Евангелля прысвечана падзеям, што адбыліся ў апошні тыдзень перад раскрыжаваннем. Жыццё Хрыста ад хрышчэння да смерці паказана як бы з вялікімі скарачэннямі і рухаецца да драматычнай развязкі ў надзвычай імклівым тэмпе. У такім рытме ёсць нешта нерэальнае, але, з другога боку, ён надзіва падкрэслівае драматызм падзей, іх усёабдымную сімволіку.

Пра аўтара трэцяга Евангелля — Луку— звестак намнога больш. Ён быў грэк, грамадзянін Анціахіі, сталіцы Сірыі, на той час трэцяга па велічыні і значэнні культурнага цэнтра эліністычнага свету. У гэтым агромністым багатым горадзе ўзнікла адна з першых буйнейшых абшчын хрысціян, якая адыграла важную ролю ў фарміраванні хрысціянства. У Анціахію часта прыязджаў апостал Павел. Лука ўдзельнічаў у многіх місіянерскіх падарожжах Паўла. Лука — урач, вучоны і яшчэ да Евангелля напісаў некалькі навуковых прац па гісторыі Грэцыі, Рыма і Усходу. Як гавораць навукоўцы-нетэолагі, Евангелле паводле Лукі найбольш кампетэнтнае з навуковага пункту гледжання. Ён уносіў у кнігу чарговы эпізод толькі ў тым выпадку, калі пра яго расказвала не менш за два чалавекі-сведкі. Сама маці Хрыста Марыя паведаміла яму пра дзяцінства Хрыста. Лука, які быў таксама і цудоўным мастаком, стварыў некалькі партрэтаў Божай Маці — яны сёння лічацца найбольш шануемымі святымі абразамі. Лука з’яўляецца таксама і аўтарам яшчэ адной кнігі Новага Запавету — «Справы апосталаў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x