Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Рода была дачка і ўнучка — РАЖАНІЦЫ (магчыма, дзве дачкі). Уведзены нашымі беларускімі даследчыкамі ( А. Хатэнка) тэрмін «парадзіхі» не зусім правільны. Ражаніцы адказвалі не столькі за нараджэнне дзяцей, колькі былі багінямі расліннасці, усяго жывога, апекавалі ўсё, што нараджалася і расло (у тым ліку, безумоўна, і чалавечых дзяцей). У грэкаў і рымлян ім адпавядалі ЛЕТА (ЛАТОНА) і яе дачка АРТЭМІДА (ДЫЯНА). У славян жа, хутчэй за ўсё, Ражаніцы насілі імёны ЛАДЫ і яе дачкі ЛЕЛІ (ЛЁЛІ, ЛЯЛІ). Яны вельмі часта прадстаўлены ў вышыўках: дзве жаночыя постаці, якія стаяць па два бакі ад Сусветнага Дрэва.

Захаваліся словы і выразы: «лад» (гармонія), «жыць у ладзе», «л адкаваць» (іграць вяселле). ЛАДА — багіня прыгажосці і кахання. Беларускі космас у старажытнасці праз вярхоўную багіню Ладу разумеўся як адзінства парадку, любові і прыгажосці. Пра сонечную ж прыроду Лады ўскосна гаворыць той факт, што песні ў яе гонар спявалі з вясны да Купалля, калі сонца расце.

ЛЯЛЯ — увасабленне чысціні і дзявоцкасці, прыроднага прызначэння песціць, люляць, яна персаніфікавала вясну. Прадстаўлялася Ляля-Леля ў выглядзе маладой прыгожай дзяўчыны ў белай кашулі, упрыгожаная зелянінай. Беларускімі этнографамі зафіксавана народнае свята Ляльнік, што адбывалася напярэдадні Юр’я. Часам Лада і Леля атаясамліваліся, што ўвогуле характэрна для міфалогіі (напрыклад, у грэкаў Еўропа, ад якой нарадзіўся Мінас, атаясамлівалася па сутнасці з Геей).

У арыйцаў, што прыйшлі ў Індыю, таксама была ЛАТА — нябесная прыгажуня. А словам «ліла» абазначаліся карагодныя гульні дзяўчат — жрыц Крышны (фальклорны персанаж, але мае, безумоўна, адносіны да міфалагічнага Крышаня), «лал» — гуляць, танцаваць, «лалана» — рада сны, любімы, «леля» — абдымаць. У рускіх Лель — хлопец-пастушок.

Імёны багоў-формаўтваральнікаў усходніх славян у найбольшай ступені захаваліся ў пісьмовых і фальклорных крыніцах. З іх галоўныя багі Сонца (пад рознымі імёнамі), Пярун, Агонь, Вялес, Стрыбог, Мара і інш.

Сонца-цар у больша сці тэкстаў называецца ДАЖБОГ — бог, што дае даруе (крывіцкая форма — ДАЛІБОГ).

Упершыню імя Дажбога сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», пасля ў Хроніцы Іаана Малалы (устаўка ў Іпацьеўскі летапіс пад 1144 г.). Тут ён называецца сынам Сварога. Згадваецца і ў «Слове пр а паход Ігаравы», дзе русічы — «дажбожыя ўнукі». Чаму ўнукі, а не сыны? Прынцып рода меў не ўвазе як мінімум тры пакаленні. Значыць, Дажбог быў першапродак рускіх плямёнаў. У Старажытным Егіпце Сонца малявалі з ручкамі, і у слове «Дажбог» выразна прасочваецца этымалогія ад слова «даць». Сонца дае ўсё: святло, цяпло, жыццё, багацце. На старажытных стодах Дажбог выцягвае рукі наперад, растапырвае іх, што сімвалізуе мноства формаў жыцця, або замыкае іх на жываце, што азначае кругазварот. Яго колер — белы. Ён дараваў чалавеку несмяротную душу, падказваў ёй шлях па бясконцым коле пераўтварэнняў. Дажбог — крыніца дабрабыту, багацця, чалавечнасці.

Магчыма, Дажбог прадстаўляўся і канкрэтна (сонечны дыск), і абстрактна (як дабро, стваральная функцыя прыроды). Дажбог у канкрэтным вобліку — малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго — сноп жыта, у адной руцэ — сонечная птушка, у другой — яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта Дажбог, на нашу думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў, а не Пярун. Ва ўсякім разе, іх палажэнне роўнае — абодва Сварожычы, сыны бога Сварога. У старажытных тэкстах нават узаемазамяняюцца. Так, пра Перуна гаворыцца: «Яко Дажьбо вразі разящ».

Славяне лічылі Со нца усебачным вокам, якое пільна сочыць за мараллю людзей, за справядлівым выкананнем законаў. Ранішняя і Вячэрняя зоркі лічыліся сястрой і братам, прычым Ранішняя Зорка была Сонцу жонкаю. Кожны год, падчас вялікага свята летняга сонцапавароту (на Купалле), урачыста святкаваўся іх шлюб.

У індусаў — нашчадкаў ведыйскай традыцыі — налічваецца 108 сакральных імёнаў Сонца. Сонца розных пораў года і ў беларусаў мела розныя назвы: веснавое сонца — ЯРЫЛА, летняе — КУПАЛА, асенняя — (магчыма) БЯЛУН, зімняе — КАЛЯДА. Прычым, на нашу думку, Купала і Каляда — двухтварныя, бо знаходзіліся на мяжы сязонаў, рознага палажэння сонца: на яго пад’ёме і апусканні. Акрамя таго, Купала увасабляў сабою жаночы і мужчынскі пачаткі (вада + агонь), росквіт прыроды, культ расліннасці, эротыку, сонца ў зеніце, пік жыцця. У Каляды — твар старэчы і дзіцячы. Купала — усё ў сувязі, Каляда — падзяленне, мяжа, але і злучэнне, бо — кола. Летні перыяд — Зялёнае Кола, зімні перыяд — Белае Кола. Гэта дзве палавіны года. Вось чаму Мі-Кола (святы Мікалай) стаў Санта Клаусам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x