Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё развіццё цывілізацыі ішло да хрысціянства. Шматлікія міфалагічныя, рэлігійныя сістэмы — падрыхтоўка чалавечых мазгоў да прышэсця Хрыста. Момант нараджэння Хрыста і яго шлях на Зямлі — вызначальны момант гісторыі. Гэта самае галоўнае, што было ўвогуле ў жыцці чалавецтва. І да таго з’яўляліся вялікія прарокі — Зараастр, Маісей, Канфуцый, Буда, Лао Цзы, Ілья, але ўсе яны былі людзьмі, хоць іх вуснамі і гаварыў Бог. А Хрыстос — сам Бог (Логас), які сышоў на Зямлю. Хрыстос з’явіўся, каб даць новы штуршок духоўнаму развіццю чалавецтва. Яго Другі прыход у будучым будзе азначаць кардынальнае змяненне чалавечай эвалюцыі.

Такім чынам, першай мадэллю свету была жывёльная. Яна і сёння захавалася ў многіх сібірскіх народаў. Але ў індаеўрапейцаў была заменена расліннай (часта разам з гарою) як больш прагрэсіўнай. У некаторых народаў Прадрэва было і Дрэвам Лёсу, на кожным лісціку якога запісваўся лёс усіх людзей планеты. Усе багі і героі арыйцаў імкнуліся да Касмічнага Дрэва, бо на яго лістах у выглядзе рун запісана ўся мудрасць свету. Але на шляху светлых, сонечных багоў заўсёды ляжыць ЗМЕЙ (ЦМОК), які сцеражэ Мудрасць рун. Багі індаеўрапейцаў — ОДЗІН, АПАЛОН, ІНДРА, ПЯРУН, ГЕОРГІЙ ПЕРАМОЖЦА — змагаюцца з пачварамі і перамагаюць. Толькі ў Бібліі перамог САТАНА, і людзей прагналі з Раю, пазбавілі Боскай мудрасці. У гэтай міфалагеме заключаны глыбокі сэнс: людзі на нейкім этапе сваёй гісторыі згубілі адчуванне сваёй адзінасутнасці з Сусветам — гэта і ёсць Божаская мудрасць, а накіравалі прагу пазнання на іншае — на драбязу, знешняе, нязначнае. Для іх выратавання праз даволі працяглы час і быў накіраваны Сын Божы — Хрыстос. Ён быў раскрыжаваны на крыжы — Дрэве Жыцця. Крыж пасля таго стаў сімвалам як смерці, так і Уваскрасення. Гэта адзін з самых багатых па змесце сімвалаў чалавецтва.

Пытанні для замацавання і самакантролю:

Паняцце мадэлі свету.

Якія вы ведаеце свяшчэнныя горы чалавецтва або горы, што згадваюцца ў міфах?

Чым абумоўлена багацце сімволікі Сусветнага Дрэва?

Варыянты Сусветнага Дрэва ў міфах, казках і іншых жанрах фальклору.

Крыж як аналаг Сусветнага Дрэва і багацце яго сэнсу.

Пантэон славянскіх багоў

У язычніцкім пантэоне мы адрозніваем некалькі пластоў, узроўняў, этапаў, звязаных з гістарычным развіццём міфалогіі:

палеалітычны;

барэальны (насельніцтва Усходняй Еўропы пасля сыходжання на гэтай тэрыторыі апошняга ледавіка).

праіндаеўрапейскі (прыкладна У—ІІІ тыс. да н. э.);

уласна арыйскі (вышэйшыя касты народаў Індыі і Ірана) (ІІ-І тыс. да н. э.);

агульнаіндаеўрапейскі (еўрапейскіх народаў) (ІІ-І тыс. да н. э.);

агульнаславянскі (І тыс.н. э.);

усходнеславянскі (Х-ХІІ стст.);

беларускі (ад ХІІІ ст.).

Для рэканструкцыі першых пяці з гэтых этапаў вялікае значэнне маюць старажытныя рэлігійныя тэксты арыйцаў (тых індаеўрапейцаў, якія прыйшлі ў ІІ тыс. да н. э. у Індыю і Іран) — Веды (Індыя), асабліва першая з чатырох кніг Ведаў — Рыгведа (Кніга гімнаў), напісаная на санскрыце, а таксама Авеста, запісаная ў эпоху Сярэднявечча на фарсі, а да таго існаваўшая ў вуснай традыцыі.

Але перш чым гаварыць пра індаеўрапейскіх першабагоў і багоў славянскіх, адзначым агульны прынцып у фарміраванні пантэонаў розных рэлігійных сістэм, распрацаваны яшчэ грэчаскім філосафам эпохі элінізму Проклам(ІІ ст.). Ён адзначае наяўнасць ва ўсіх развітых міфалогіях наступнае трыадзінства багоў:

Бог ці багі — стваральнікі Космасу.

Бог ці багі — стваральнікі Жыцця (Святы Дух).

Бог ці багі — утваральнікі жыцця на Зямлі, розных прыродных стыхіяў і формаў.

У праіндаеўрапейцаў і арыйцаў стваральнік Космасу, адзінасутны Абсалют — КРЫШАНЬ (на санскрыце «крыш» — вышыня, «на» — асалода). Крышаню як мужчынскай сутнасці адпавядае жаночая — МАЙЯ — маці ўсіх багоў. Яна ўвасабляе сабою матэрыю — у той час як Крышань, ясна, дух. Дарэчы, у нашых продкаў крывічоў таксама была багіня Майя, як і ў лацінаў (ад яе імя — назва месяца «май»). Знаходзіцца пад уладай Майі (цела, матэрыі) — «маяцца» (пакутаваць). Крышань распаўсюджвае сваю боскую энергію, блогасць на матэрыю Майю, апладняе яе. Гэтая энергія называецца РАДА (варыянты — РАТА-РЫТА).

«Арыі ве рылі ў касмічны прынцып — Рыту». Рыта ў Ведах называецца Вялікімі Шляхам. Можна меркаваць, што Рыта — кругазварот Сусвету і Сонца, магчыма, гэта Задыяк. Бясспрэчнае касмаганічнае значэнне захавалі і паданні пра паходжанне беларускіх тапанамічных назваў: горада Маларыта і вёскі Велікарыта, варыянты якіх захоўваюцца ў архіве НДЛ беларускага фальклору БДУ. Рыта ў гэтых паданнях з’яўляецца кашмарным змеем. На нашу думку, гэта, бясспрэчна, арыйская назва Ураборуса (змея, які сам сябе кусае за хвост), што ўвасабляе ўсеагульна-касмічны цыклізм, рух па крузе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x