Бог-стваральнік Жыцця, Святы Дух у арыйцаў — ДЫЙ (дзень). У літоўцаў, латышоў імя захавалася ў такім выглядзе: Dzievas, Dzievs. Слова «deiuos», ад якога паходзяць назвы гэтых багоў, даследчыкі трактуюць па-рознаму, але нязменна этымалогія ўказвае на праіндаеўрапейскае яго паходжанне, а з другога боку, сведчыць пра лакалізацыю старажытных этнасаў (напрыклад, балцкага і іранскага).
Ад балцкага Dzievs паходзіць імя грэчаскага вярхоўнага бога Зеўса. На востраве Крыт яго называлі ДЫЙ. Сын яго — ДЫЯНІС. Як вядома, у «Слове пра паход Ігаравы» згадваецца таямнічая міфічная істота ДЗІЎ. Звычайна даследчыкі лічаць Дзіва персанажам цюркскай міфалогіі. Але назва гэтая вельмі старажытная і сустракаецца ў розных варыянтах не толькі ў цюркскіх, а практычна ва ўсіх народаў Еўропы і Азіі. Жонка Дыя ў арыйцаў — ДЗІВА (ДЗІЎЯ) — сонечная, нябесная багіня, цудоўна народжаная. У крывічоў яна ж — ЖЫВА, як бы жаночая інкарнацыя таго, хто ўдыхаў жыццё ў рэчы і з’явы.
Трэці ўзровень багоў — зямныя багі. У Ведах гэта ІНДРА («інд» — звышгерой, «ра» — сонца), ВАРУНА — бог нябеснай і зямной вады, які суадносіцца са славянскім Перуном, грэчаскім Уранам, АДЗІТА — яго жонка — Зямля (корань «ад» — адзін, сапраўды, Зямля — адна). Надзвычай важны бог, які захоўвае с ваё значэнне ў Індыі і сёння, — АГНІ (агонь). Істотнае значэнне ў ведыйскай рэлігіі меў і бог вятроў — ВАЮ (ВЕЮ), які захаваўся ў беларусаў як Падвей.
Нашу язычніцкую культуру таксама лепш было б называць ведычнай, бо Веды — гэта таксама і свяшчэнныя кнігі праславян. Як бачым, імёны многіх арыйскіх багоў так ці інакш сустракаюцца і ў беларусаў.
Міфалогія старажытных славян зводзіцца, на нашу думку, да некалькіх прынцыпаў:
Вера ў адзінства Сутнасці і Існавання (інакш — Духа і Матэрыі): прычына свету — Бог — не аддзелены ад свету. Свет і ёсць Бог.
Вера ў трыадзінства (ТРЫГЛАЎ) на ўсіх узроўнях быцця. Не дуалізм у аснове свету, як адзначаюць многія вучоныя (хаця ён, безумоўна, існуе), а трыадзінства: заўсёды і ўсюды, у кожнай частцы прыроды ідзе стварэнне з двух — трэцяга. Інакш кажучы, не плюс і мінус, а іх узаемадзеянне для трэцяга, што і ёсць гармонія.
Акрамя свету матэрыяльнага, існуе нематэряльны свет, у які часцей і ідуць, з якім кантактуюць героі міфаў і казак, дзе жывуць душы памерлых і духі.
Вышэйшы бог славян — СВАРОГ. Сварога можна разглядаць як язычніцкага Усявышняга, Абсалют. У Іпац’еўскім летапісе, дзе міфалагічная гісторыя падзяляецца на эру Сварога і эру Дажбога. Сварог, можна думаць, стваральнік Космасу, бог Духоўнага Свету [svar — неба (санскрыт)]. Той жа корань мы назіраем у словах «вар», «зварка», «варыць». Корань сведчыць пра наяўнасць энергіі. Значыць, Сварог — «ззяючае неба».
У народных вераваннях неба ўвогуле адзін з сінонімаў Космасу. У слоўніку У. Даля: неба — бясконцая прастора, «уся шырыня і глыбіня Сусвету». У беларускіх замовах неба згадваецца надзвычай часта. Беларус не проста заклікаў на дапамогу нябесныя сілы, але імкнуўся як бы сам растварыцца ва ўсяленскай стыхіі, прыпадобніцца да нябесных з’яваў і набыць іх патэнцыі: «Устану раненька, памыюць бяленька, солнышкам агаражусь, месяцам падперажусь, пайду ў горад Русалім». Жыватворнае святло не толькі ўвасабляла светлы касмічны пачатак, але і звязвала ў адно ўвесь пантэон язычніцкіх багоў. І не толькі язычніцкіх. Важнейшае паняцце ўсіх рэлігійных сістэм «святы» утворана ад слова «светлы» і ўвабрала ў сябе яго семантыку. У славян было паняцце СВАРГА — нябеснае царства багоў, Сусвет. Сварга знаходзілася ў пастаянным руху, і гэты рух называўся КОЛАМ СВАРГІ, замацаваным каля Палярнай Зоркі.
Жыццё на Зямлі даў РОД (у арыйцаў РУДРА). Ушанаванне яго было надзвычай шырокім. Словы з гэтым коранем утвараюць багатае семантычна гня здо слоў: ПРЫРОДА — РАДЗІМА — НАРОД — УРАДЖАЙ — РОДЗІЧЫ — РАДОВІШЧА і пад. Род — бог апладняючы. Ён жа перадаваў з пакалення ў пакаленне кроў-руду як носьбіт жыцця. Род аб’ядноўваў людзей ў адзіную сям’ю. Ёсць меркаванні, што Род — якраз першапачатковае праяўленне Абсалюта, другая назва Сварога, і быў ён, хутчэй за ўсё, двуполы, спалучаў мужчынскі і жаночы пачаткі. Можа быць, мужчынскі пачатак называўся Родам, а жаночы — Ладай? На нашу думку, калі нараджаецца чалавек, яго прызначэнне запісваецца ў кнігу Рода. Гэта кніга не знаходзіцца ў адным месцы, яна размеркавана, запісана ў самім чалавеку, у кожнай яго клетцы, у выглядзе генетычнага набору — тэксту ДНК (інакш кажучы, геному чалавека). Калі Род для зноў народжанага чалавека піша яго кнігу, то палову генаў бярэ ад маці, палову ад бацькі, а часам дабаўляе ад сябе. Таму калі ў чалавека з’яўляюцца выдатныя якасці, звычайна гавораць: «Гэта ад Бога».
Читать дальше