Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, салярная сімволіка можа быць насычана як мужчынскім, так і жаночым зместам. Лепшы прыклад — Купала. У старажытных літоўцаў і ў ранняй міфалогіі славян Сонца — дзяўчына — жонка Перуна. Жаночая прырода Сонца лёгка прасочваецца па беларускіх казках (вобраз Цар-дзявіцы і іншыя жаночыя персанажы).

Самая значная частка жыцця Сонечнага бога (а такія былі ва ўсіх цывілізаваных народаў) заключана ў межах першых шасці месяцаў: ад зімовага сонцапавароту да летняга. Астатнія шэсць месяцаў — патуханне, перыяд захавання, зберажэння. Сонечны бог заўсёды нараджаецца ў час зімовага сонцапавароту (25 снежня), пасля самых кароткіх дзён, калі сузор’е Дзевы ўзнімаецца над небасхілам. Ён заўсёды нараджаецца ад Дзевы. Напачатку Сонца слабое і кволае, яго дзяцінства поўніцца небяспекамі, бо царства цемры пакуль пераважае над царствам святла (ноч даўжэй за дзень). Але дні павялічваюцца. Нарэшце настае момант перасячэння, вагання сіл цемры і святла (калі дзень роўны ночы) — дзень веснавога раўнадзенства. Бог, народжаны ў дзень зімовага сонцапавароту, абавязкова раскрыжоўваецца ў дзень веснавога раўнадзенства, памірае, затым уваскрасае, узносіцца на неба, сваёй сілаю налівае каласы, аддаючы моц, энергію для выспявання раслін, гадавання жывых істот.

Сонечны пантэон у беларусаў не быў нязменны. У розныя эпохі, на розных этапах раздзялення славянскіх народаў колькасць вярхоўных існасцей, што ўвасаблялі сонца, мянялася (Ярыла, напрыклад, дажыў да ХІХ ст.). Не менялася, аднак, салярнае светаадчуванне нашых продкаў.

Бліжэйшая сты хія, роднасная святлу, сонцу, — агонь. Другі Сварожыч — бог АГОНЬ (у Ведах — АГНІ). Асваенне агню — самае вялікае праяўленне чалавечага генія. Каб здабыць і працяглы час падтрымліваць агонь, неабходны даволі вялікі інтэлект. Культ агню і сонца прыводзіў да паступовага, вельмі павольнага, але няўхільнага, выспявання перадумоў астранамічных, хімічных, арыфметычных, геаметрычных і біялагічных ведаў. Як і ад сонца, ад агню людзі перш за ўсё чакалі цяпла і святла, але з цягам часу паняцці набылі больш багаты сэнс.

Сонца — нябесны агонь: такі у ніверсальны і зыходны матыў індаеўрапейскай міфалогіі. Аналогіі паміж сонцам і агнём падказвалі першабытнаму чалавеку сувязі паміж зямнымі і нябеснымі з’явамі. У скандынаўскай міфалогіі менавіта з зямнога агню багі ствараюць Сонца.

Вячэрняе сонца каля далягляда і полымя патухаючага вогнішча былі чырвонымі (дзень жа, безумоўна, успрымаўся як белы). А пасля надыходзіў змрок, поўны небяспекі і невядомых пагроз. Чырвонае і чорнае — антыподы: чырвонае — цяпло, жыццё, дабрабыт; чорнае — х олад, цемра, смерць. Трыкалор (белы, чырвоны, чорны) — універсальны код чалавечай культуры.

Некаторыя вучоныя мяркуюць, што першыя імкненні збудаваць нешта накшталт сценак жытла ў людзей ўзніклі не для сябе, а для агню, каб зберагчы яго ад ветру, снегу, дажджу: тыповая канструкцыя ў выглядзе конуса найлепш адпавядала канфігурацыі прасторы, у якім «жыло» полымя. З такога жылля для вогнішча, магчыма, узнік чум, будан з вецця нашых продкаў — славян, егіпецкія піраміды — самыя таямнічыя збудаванні чалавецтва, а таксама язычніцкі храм, бо найстаражытная яго форма — канічная. У беларусаў страха-конус і ў хрысціянскіх храмах захавалася нават тады, калі ў рускіх яны замянілася шатром.

Двуадзінства — агонь і жыллё, — магчыма, садзейнічала і ўзнікненню жывапісу. Леанарда да Вінчылічыў, што першыя малюнкі былі падказаны менавіта агнём, які адкідваў цень на сцены пячор: абводзячы цень-сілуэт, чалавек атрымаў контур асвечанага прадмета. У арнаменце выява агню — трохкутнік.

Вогненна-сонечныя вытокі жывапісу і архітэктуры родняць іх з усім, што сілаю ведаў с тваралася ў далейшым на зямлі, — ад вытворчасці керамікі і металаў да тэрмаядзернай рэакцыі і лазера.

У народным побыце культ агню застаўся да сёння. У нашых продкаў кожная сям’я запальвала ачаг вуголлямі, што брала з агульнага вогнішча племені, рода — ЗНІЧА (назва літоўская). У грэкаў «патухлы агонь» і «загінуўшы род» — тоесныя паняцці. Можна меркаваць, так было і ў беларусаў. У еўрапейскіх казках шмат герояў з імёнамі ад кораня «попел»: Іван Папялоў, Запечны, Мацюша Попельны, Папялушка. Яны адлюстроўвалі ідэю агню сямейнага ачага і па сутнасці адыгрывалі светаносную ролю. Агонь у ачагу — сімвал і таго агню, які ў чалавечых сэрцах, агню, што мацней за смерць, — любові. Выява агню, сонца, а таксама сям’і — круг (адсюль пярсцёнкі жаніха і нявесты, вянцы падчас вянчання). Круг — генатып сям’і ў індаеўрапейскіх народаў. Круг, які ад сонца, — знак культуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x