Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У старажытнарускай мове існавала яшчэ адна назва агню — «крэс». Корань захаваўся ў беларускіх словах «крэсіва», «краса», «краска» (кветка). «уваскрасаць» (ажываць). «Ігорев а храброго полку не кресіті», — трагічна заключае аўтар «Слова пра паход Ігаравы». Значыць, важнейшае паняцце хрысціянскай рэлігіі — Уваскрэсенне — мае старажытнае дахрысціянскае паходжанне і звязана з культам агню. На нашу думку, пад словам «агонь» (бярэ пачатак ад санскр. Agni) продкі разумелі натуральны агонь, які можна было захаваць у вуголлях, а паняцце «крэс», хутчэй за ўсё, азначала штучны агонь, атрыманы шляхам высякання з каменя, ахвярны агонь. Са словам «крэс», відаць, звязана і слова КРЫЖ. Увогуле лічылася, што агонь перамагае смерць, як ён перамагаў цемру, змрок. У першабытным светаадчуванні паняцці смерці і змроку (ночы) практычна супадалі. Адсюль аднакарэнныя словы «мор» (смерць) і «змрок».

Паколькі агонь высякаўся з каменя, значыць і камень звязаны з культам святла і агню. Узнікае яшчэ адзін загадкавы вобраз — Бел-гаруч камень АЛАТЫР, што сустракаецца літаральна ў тысячах замоў. Але вогненна-светавой прыродай не абмяжоўвалася функцыя дзіўнага каменя. Ён яшчэ і ўбірае ў сябе ўсе сілы нябесныя, з’яўляецца як бы ўсяленскім вытокам жыцця, таму і вылечвае ад усіх хвароб, дае моц, дужасць. Яш чэ ў ХІХ ст. акадэмік А. Весялоўскізвязваў словы «алатыр» і «алтар». Я ж бачу ў слове і корань «лат» — тое ж, што і «лад» — як бы зыходнае касмічнае паняцце.

З нябесным агнём-маланкай быў звязаны і ПЯРУН — трэці брат (Сонца і Агню), сын Сварога. Яму адпавядае Пірва ў хетаў, Тор у скандынаваў і германцаў, Перкунас у балтаў. Пярун — галоўны ў пантэоне князя Уладзіміра 980 г. Гэта княжацкі бог, бог дружыны, ваенных паходаў, ваеннага саслоўя — кшатрыяў-вояў (Дажбог, на нашу думку, — божышча брахманаў-жрацоў, Агонь — вайшаў-рамеснікаў і земляробаў). Апісанні Перуна сустракаюцца ў розных крыніцах: сівавалосы волат, які трымае ў адной руцэ лук-вясёлку, у другой — стрэлы-маланкі. Ён звязаны з дубам і каменем. Яго жывёла — конь, ахвярная жывёла — вол, які сімвалізаваў жыццёвую магутнасць. Пярун — страшны бог, які меў вялікую ўладу, але час яго — з першых да апошніх навальніц. Перуноў дзень — чацвер.

Падчас хрышчэння Русі ў Кіеве Перуна кінулі ў Дняпро, і гэта быў сімвалічны жэст — канец язычніцкай эры. Але ў апошні час выказва юцца іншыя думкі, на наш погляд, правільныя. Летапісец не зразумеў або свядома перайначыў старажытны абрад праводзін бога, язычніцкае свята паміраючага і ўваскрасаючага бога. Яшчэ ў ХІХ ст. тых, каго абвінавачвалі ў чараўніцтве, кідалі ў ваду. Калі выплывалі, значыць — ведзьмы ці ведзьмакі, калі танулі, абвінавачванні з іх здымаліся. Абсалютна такі ж абрад, з той жа семантыкай апісвае М. Гусоўскіў «Песні пра зубра». Па сутнасці Перуна маглі таксама выпрабоўваць. Або, у сувязі з культам вады, такім чынам выклікалі дождж. Увогуле знешне Хрышчэнне Русі можна лічыць працягам рэлігійных рэформаў Х ст. Але калі ў межах язычніцтва да старых багоў дабаўляліся новыя, і пантэон павялічваўся, то з прыняццем хрысціянства 988 г. пантэон паменшыўся — ранейшыя багі былі знішчаны. Хоць, магчыма, хрысціянская рэлігія прынімалася як бы ў язычніцкай абалонцы, язычніцтвам былі працяты дзеянні Уладзіміра.

А з другога боку, выбар веры князем Уладзімірам не быў, можна меркаваць, выпадковым, ён вызначаўся асаблівасцямі народнага характару. Душа славяніна найбольш падыходзіла для вучэння Хрыста.

Найбольш старажытны бог у групе язычніцкіх багоў — ВЯЛЕС. Першапачатковая форма ВОЛАС, магчыма, ад «вол» (асноўнага віду свойскай жывёлы да прыручэння каня; буйны рагаты скот паходзіў ад тураў). Некаторыя даследчыкі ( Б. Рыбакоў) выводзяць культ Вялеса з палеаліту, ад мядзведзя. У людзей таго часу ён быў богам татэмаў, апекуном паляўнічых, апранутых у звярыныя скуры. Ад вала меў рогі і капыты. Быў сынам нябеснай каровы Зямун і бога Рода. Этымалагічна з ім звязаны волаты, пахаваныя ў курганах-валатоўках. Ад яго імені паходзяць многія другія словы: ВОЎК, ВОЛАК (сыходжанне дзвюх рэчак), ВОЛАС, тапанімічныя назвы на Беларусі: ВОЛАС, ВОЛАСНА, ВОЛМА, ВОТЧАС, ВОЛЬНА, ВІЛЕЙКА і пад.

Вялес-бог у назвах сустракаецца ад Брытанскіх астравоў да Урала (Волга) і характэрны ў асноўным для Паўночнай Еўропы (ВОЛС, ВЕЛС, УЭЛС), але суадносіцца, відаць, з антычным богам Панам. Вялес даваў людзям Веды, Нябесны Закон, вучыў Веры, мудрасці, быў апекуном музыкаў, спевакоў, творчых людзей. Таму ў «Слове» слынны славянскі бард Баян названы «унукам Вялеса». Гэта гаворыць пра напалову божаскае паходжанне Баяна або аб атрыманні паэтычнага дару непасрэдна ад Вялеса. Звычайна навукоўцы называюць яго богам свойскай жывёлы. На самай справе яго функцыі намнога шырэйшыя. Ён яднаў чалавека і жывёлу ў роднаснай лучнасці, вучыў любіць жывёл. Сучасныя даследчыкі лі чаць яго ўвогуле богам яднаючым. Можна меркаваць, што гэта быў бог найбольш, так бы мовіць, народны, бог сялянскай абшчыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x