Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У розных міфалагічных і рэлігійных сістэмах узнікаюць шматлікія аналагі Прадрэва. Гэта, напрыклад, свяшчэннае дрэва будыстаў Бо, пад якім БУДА дасягнуў вышэйшай мудрасці. У Бібліі — Дрэва Жыцця і Дрэва Пазнання растуць з аднаго кораня. У казках аналаг Прадрэва — гарох, па якому герой узбіраецца на неба і знаходзіць там чароўныя рэчы.

Паколькі Прадрэва звязвае тры асноўныя вертыкальныя сферы Свету, на ім жыве пасрэднік паміж імі. У славянскай міфалогіі — ВАВЁРКА, якая раней называлася «мысь», у грэкаў — бог ГЕРМЕС, у індусаў — АГНІ, бог агня, ледзь не самы старажытны і пры гэтым адзін з важнейшых сярод багоў. Ён разумеўся і вельмі канкрэтна — вогнішча, і абстрактна, як святло ў душы чалавека — святло дабрыні, святло кахання, святло творчасці.

Прадрэва як Вось Свету ўсё фарміруе, усё арганізоўвае вакол сябе. Гэта дамінанта: па вертыкалі яна мае тры часткі, па гарызанталі — чатыры, бо, знаходзячыся ў цэнтры, мае па баках чатыры асноўныя напрамкі свету. Чатырохбаковая схема ляжыць у аснове многіх культавых збудаванняў: пірамідаў, зікуратаў, пагадаў, ступаў, хрысціянскіх храмаў, нават шаманскіх чумаў. Усе яны арыентаваны па баках свету. Ідэя Дрэва была настолькі магутная, жыццядзейная ў нас, славянаў, што першыя хрысціянскія храмы будаваліся як імітацыя дрэва-ялінкі — з шатровымі стрэхамі. Толькі пасля рэлігійнай рэформы патрыярха Ніканаў ХVІІ ст. у праваслаўных храмах Русі пачалі пераважаць купалы-лукаўкі. Але ў драўлянай архітэктуры Беларусі (Палесся) так і застаўся шацёр.

Наогул Дрэва аддзяляе Космас ад Хаосу, гэта як бы сімвал Культуры. Адсюль і значэнне пэўных лічбаў: прасочым, які важны сэнс і ў колькіх галінах ведаў маюць так званыя сакральныя лічбы, аб’яднаныя ідэяй Прадрэва:

Тры: а) Бог — Прырода — Чалавек; б) Неба — Зямля — Падземье; в) тры вымярэнні нашай прасторы; г) Цела — Дух — Душа; д) Бог-Бацька — Бог-Дух Святы — Бог-Сын; е) Жыццё — Святло — Слова (Логас); ё) тэзіс — антытэзіс — сінтэз; ж) мінулае — сучаснае — будучае; з) ён — яна — яно (дзіця); і) тры героі, тры дзеянні ў казках; к) рашэнне канфлікту, пастаўленага дуалізмам. Тройнасць свету графічна ўвасоблена ў трохкутніку.

Чатыры: а) напрамкі свету; б) пары года; в) часткі сутак; г) натурфіласофскія стыхіі — агонь, вада, зямля, паветра; д) чалавечыя тэмпераменты — халерык, сангвінік, меланхолік, флегматык; е) у хрысціянстве Святая Тройца і Маці Божая; ё) бакі крыжа; ж) колькасць ног у жывёл; з) рацыянальная арганізацыя. Графічна 4 абазначаецца квадратам, у беларускай вышыўцы часта — ромбам.

Сем як сума трох і чатырох: а) міфалагічныя нябёсы («Адчуваць сябе на сёмым небе»); б) колеры вясёлкі; в) асноўныя ноты ў актаве; г) дні ў тыдні; д) семерычная сутнасць чалавека (фізічны ўзровень, астральны, ментальны, інтуітыўны, нірванічны, манадычны, Божаскі); е) сярэдняя лічба ўспрыняцця інфармацыі чалавекам за адно імгненне; ё) аптымальная колькасць членаў любога калектыву; ж) грахі чалавечыя. Графічна сем увасабляецца сямесвечнікам, які адначасова сімвалізуе Касмічнае Дрэва (у іудаізме сямісвечнік называецца менорай).

Дванаццаць як вынік памнажэння 3х4, лічба вышэйшай паўнаты і дасканаласці, бо з простых лічбаў дзеліцца на максімальную іх колькасць: 1, 2, 3, 4, 6, 12: а) знакі задыяку; б) месяцы года; в) 12 скандынаўскіх багоў-асаў; г) 12 алімпійскіх багоў; д) 12 апосталаў Хрыста; е) 12 кален Ізраілевых; ё) 12-гадовы цыкл кітайскага календара; ж) 12 подзвігаў ГЕРАКЛА; з) падзел юрты на зоны. Графічна 12 увасабляецца ў крузе як самай дасканалай з геаметрычных фігур, падзеленым на 12 сектараў.

Такім чынам, Свет і ў лічбах мае дзіўныя супадзенні і адзінства. Усё гэта не што іншае, як праяўленне Сусветнай Гармоніі, Божаскай Прыгажосці. Вобраз Дрэва аб’ядноўвае гэтыя лічбавыя мадэлі. Ён дае цэласны погляд на існае. Гэта захавалася ў мове, паэзіі, жывапісе, архітэктуры, у рытуалах, гульнях, псіхалогіі (так, у малюнках дзяцей пэўнага ўзросту дамінуе дрэва). У навуцы — сродак ілюстрацыі цэлага.

У фальклоры аналагам Прадрэва часцей з’яўляецца дуб. Акрамя шматлікіх замоў, загадак, прыказак і прымавак, дуб сустракаецца ў казках (на ім хаваецца смерць КАШЧЭЯ), а ў песеннай творчасці ён набывае дадатковую сімволіку. Напрыклад, выступае як памяркоўны бацька, старэйшы брат, вельмі часта — жаніх. Дзяўчына спявае: «Ах, прыхіну я галовачку ка зялёнаму дубочку». У песнях гусляроў і лірнікаў упамінанне аб магутных дубах акрэслівала вобразы народных герояў: Вашчылы, Карпача, Ветра і інш. Часта дуб выступае як сімвал чалавечай дабрыні, моцы, сілы, маладосці, кіпучага жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x