Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У прыгожым пісьменстве дуб як аналаг Касмічнага Дрэва найбольш поўна прадстаўлены ў Якуба Коласа, Янкі Купалыі Алеся Разанава. Я.Колас у «Казках жыцця» піша: «У Дрэва павінна быць дзве дарогі — адна ў зямлю [у сваё нацыянальнае быццё — Т.Ш.], другая ўгару, да сонца» [агульначалавечае — Т.Ш.]. Дуб у раслінным эпасе класіка — самы мудры. Ён, напрыклад, гаворыць: «Чым цікава жыццё, дык гэта тым, што яно, хоць і ідзе па пэўных законах, але вечна змяняецца і разгортвае новыя старонкі».

У Я.Купалы:

Распусціўшы сучча

У глухім прыволлі,

Сам адзін расце ён

На далёкім поле.

Як цар, у кароне,

Аб нічым не дбае,

Ці то стогне бура,

Ці віхор гуляе.

На адным ён месцы

Днюе і начуе:

Многа казак знае,

Многа песень чуе.

Беларускі даследчык Іван Чароталічыць нацыянальным дрэвам беларусаў усё ж не дуб, а вярбу, якая найчасцей сустракаецца ў творах фальклору (дуб хутчэй — міфалагічны персанаж). Для канчатковага высвятлення прыярытэтаў неабходны больш шырокія доследы.

Крыж як варыянт Прадрэва

Біблейскімі варыянтамі Прадрэва з’яўляюцца Дрэва Жыцця і Дрэва Пазнання, якія, як было сказана, растуць з аднаго кораня. Цікава, што ў некаторых рэлігійных тэкстах Крыж Хрыста называюць Дрэвам Жыцця. У адным з апокрыфаў (свяшчэнных тэкстаў, што не ўвайшлі ў Біблію) гаворыцца, што Хрыстос быў раскрыжаваны менавіта на Дрэве Жыцця. Адбылося гэта такім чынам. Бязгрэшнаму сыну АДАМА і ЕВЫ СІФУ было дазволена наведаць Рай, з якога ён вынес галінку Прадрэва і пасадзіў яе на магіле свайго бацькі. З дрэва, што вырасла на магіле АДАМА, цар Саламонзрабіў калоны ля ўвахода ў свой знакаміты храм. Калі вавілонскі цар Навухаданосарразбурыў храм, калоны кінулі ў ваду ракі Кедрон. Там яны і знаходзіліся, пакуль рымскія ваяры не ўзялі адну з іх для таго, каб зрабіць Крыж для Хрыста.

Крыж — сімвал надзвычай шматзначны. Усе промні і касмічныя палі перакрыжоўваюцца ў Космасе, як і паралелі, мерыдыяны на паверхні Зямлі. Перакрыжоўваецца мінулае, сучаснае і будучае; прастора і час; прырода і гісторыя; культура і цывілізацыя; перакрыжоўваюцца лёсы народаў і асобных людзей. Сам чалавек, стаўшы з разнятымі рукамі, падобны да крыжа. Крыж з’яўляецца і мадыфікацыяй дрэва.

Існуе два напрамкі чалавечых імкненняў: гарызантальны — у «свет дольні» (напрыклад, да падарожжаў), і вертыкальны — у «свет горні». Сімвалам «дольняга» шляху (ад старажытнаславянскага слова «дол» — поле) з’яўляецца дарога і рака як дарога, сімвалам «горняга» — дрэва і храм. Іх перасячэнне — крыж.

Нацыянальны пейзаж беларусаў — разнастайны краявід, скрыжаванне гарызанталяў і вертыкаляў: поле, луг, рэчка, дарога — і курган, дрэва, лес, храм.

Многія народы свету неаднаразова перажывалі пачуццё дарогі. Падарожнічалі і нашы неалітычныя продкі — ішлі за жывёламі, але часцей — ратаваліся ад ворагаў, паўднёвых народаў, якія, як з нейкага генератара, праз кожныя 300–500 год, нібы вывяргаліся з Цэнтральнай Азіі. З цягам часу гарызантальны рух пачаў замяняцца вертыкальным — назапашваннем культурных дасягненняў у выніку прыняцця хрысціянства.

Праўда, крыж (ламаны, які як бы імкнецца ўпісацца ў круг) і да хрысціянізацыі існаваў у арыйскай культуры ў выглядзе свастыкі, што сімвалізавала рух сонца па небе, чатыры бакі свету з цэнтрам пасярэдзіне і шмат што іншае. У нашых еўрапейскіх продкаў крыж азначаў агонь, яднанне мужчынскага і жаночага пачаткаў, яднанне зямлі і неба, увогуле быў знакам жыцця і любові, вечнага кругазвароту існага.

Відаў крыжа шмат. У першыя стагоддзі нашай эры крыж спалучаўся з манаграмай Хрыста. Чатырохканцовы крыж прыйшоў да нас разам з прыняццем хрысціянства. Шасціканцовы замацаваўся ў Вялікім княстве Літоўскім, які і адлюстравана на гербу княства — «Пагоні». Шасціканцовая форма крыжа (крыж Еўфрасінні Полацкай) — самы дасканалы першавобраз Сусвету, сімвал прасторы і часу, шэсць промняў якога — шэсць дзён Тварэння. На Х-падобным крыжы раскрыжавалі Святога апостала Андрэя,пад апякунствам якога знаходзяцца ўсходнеславянскія землі. Існуюць і васьміканцовыя крыжы — папскі (каталіцкі) і патрыяршы (праваслаўны). Верхняя скарочаная перакладзіна ў васьміканцавым крыжы азначае дошку з першымі літарамі надпісу, зробленага рымскімі ваярамі: «Іісус Назаранін Цар Іудзейскі» (ІНЦІ або ІNRI). Ніжняя перакладзіна — месца апірышча ног Хрыста. У каталікоў яна прамая. У праваслаўных скошана: верхні канец — шлях у рай, ніжні — у пекла. Крыж — сімвал ахвяры Хрыста, сімвал Новага Запавету, сімвал перамогі над смерцю. Крыж любой формы (акрамя Т-падобнага) прызнаецца Царквою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x