Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе гэтыя апэратыўныя, інстытуцыянальныя і філязофскія фактары разам абумовілі палітычную лінію, якая ў рэшце рэшт мусіць прывесьці ня толькі да крызысу камунізму, але і павялічыць няпэўнасьць што да ягонае будучыні.

Разьдзел 23. Пэрспэктывы на будучыню

У 2017 годзе, калі мінула сто гадоў пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі, рыштаваньні пакрываюць маўзалей Леніна на ранейшай Краснай плошчы, перайменаванай цяпер у Плошчу свабоды. Гэтыя рыштаваньні прыхоўваюць перабудову маўзалею ўва ўезд у падземную стаянку, прызначаную для турысцкіх натоўпаў, што наведваюць стала дзейную выстаўку ў Крамлі «Сто змарнаваных гадоў — пяцьдзясят мільёнаў змарнаваных жыцьцяў» .

Гэты тэкст не настолькі неймаверны, як гэта падаецца на першы погляд. У сутнасьці прыдуманая навіна з Масквы 2017 году праўдападобная амаль у такой жа ступені, як і погляд, што цяперашняя сыстэма датрывае да гэтага часу бяз значных пераменаў і што ў стагодзьдзе бальшавіцкай рэвалюцыі яшчэ адзін кіраўнік будзе зычыць савецкім народам посьпехаў, адначасна звальваючы віну на сваіх папярэднікаў — у ліку якіх апыніцца і Гарбачоў, а таксама Брэжнеў і Сталін — за так і не пераадоленыя цяжкасьці.

Гарбачоў даў выхад сілам, дзеля якіх разрыў гістарычнай кантынуальнасьці стаецца больш праўдападобным, чымся кантынуальнасьць. Усе разважаньні наконт будучыні камунізму ў Савецкім Саюзе залежаць таму ад адказу на адно пытаньне: палітыка Гарбачова ёсьць сьведчаньнем аднаўленьня або разбурэньня камунізму? Нягледзячы на ўсю рыторыку Гарбачова на тэмы жыцьцёвасьці камунізму адказ на гэтае пытаньне хінецца хутчэй на карысьць разбурэньня, чымся аднаўленьня. Калі яго перестройка і выклікала дагэтуль якія-небудзь яўныя зьмены, то яны палягаюць у адыходзе ад догматаў марксізму-ленінізму як у тэорыі, так і на практыцы. Ува ўсходняй Эўропе і ў Кітаі, дзе, безумоўна, рэформы больш пасьлядоўныя і больш прагматычныя, гэтая тэндэнцыя яшчэ больш яўная.

Агульная тэндэнцыя ў лягеры сучаснага камунізму, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе, выяўляецца ў адыходзе ад усяго, што некалі лічылася істотным. У абсягу эканомікі ідэя дзяржаўнай уласнасьці ці калектыўнай у сельскай гаспадарцы, у сэктары паслугаў і нават прамысловасьці адкідаецца як лішні баляст або ў большай ці меншай ступені асуджаецца. Аб’ектам атакаў ёсьць таксама цэнтральнае плянаваньне і вызначэньне цэнаў, прычым адбываецца нясьмелы зрух у кірунку рынкавых мэханізмаў. У абсягу палітыкі слабне поўны камуністычны кантроль за сродкамі інфармацыі. Ідэалягічная індактрынацыя саступае месца ідэалягічнаму адмежаваньню ад «чужых» уплываў. Дамінаваньне адзінай партыі ў палітычным дыялёгу з грамадзтвам усё больш атакуецца ў некалькіх камуністычных дзяржавах. Недатыкальным у прынцыпе застаецца толькі манаполія камуністаў на вяршэнства палітычнай улады.

Больш за тое, камуністычную ідэалёгію дыскрэдытуе ня толькі практыка, але й самі камуністычныя кіраўнікі. Займаючыся нечым накшалт гістарычнага strip-tease’у, яны адрываюць — зьдзіраюць зь сябе, калі так можна выразіцца — чарговыя слаі сваёй уласнай дактрынальнай мінуўшчыны. Верныя ленінцы пачынаюць, безумоўна, задумвацца, што засталося з усёй спадчыны, калі чуюць, што дваццаць гадоў брэжнявізму былі эрай стагнацыі і карупцыі; калі даведваюцца, што Хрушчоў, раней абвінавачаны за сваё дзесяцігодзьдзе «недарэчных праектаў» , у сапраўднасьці быў прадвесьнікам перестройки; калі яны зьяўляюцца сьведкамі выкрываньня дваццаціпяцігодзьдзя сталінізму як часу «яўных злачынстваў» і калі некаторыя зь іх шэптам гавораць, што рэвізіянізм Гарбачова азначае пачатак фактычнай адмовы ад ленінізму. Аналягічна ў Кітаі мааізм, некалі незачэпная сьвятыня, стаецца цяпер аб’ектам крытычнай рэвізіі, тым часам як ува Ўсходняй Эўропе да бальшыні былых камуністычных кіраўнікоў пасьмяротна высунута абвінавачаньне ў сталінізьме. Усё гэта зьдзірае зь цела марксізм-ленінізм-сталінізм да голых касьцей марксізму улучна — марксізм XIX стагодзьдзя ня можа, відавочна, даць патрэбных парадаў для пераадоленьня праблемаў сьвету на парозе дваццаць першага стагодзьдзя.

Такім чынам, камунізм знаходзіцца ў гістарычнай трансфармацыі. Ці гэтая трансфармацыя прынясе больш эфэктыўны ў эканамічным сэнсе і больш плюралістычны ў палітычным сэнсе лад? Адказ на гэта гучыць іначай у залежнасьці ад краіны. Калі гаворка йдзе пра Савецкі Саюз, то скептыцызм тут будзе вельмі дарэчы. Дужа няпэўнымі выглядаюць магчымасьці таго, што пачынаньні Гарбачова прывядуць у выніку да заснаванай на канкурэнцыі і інтэграванай у сусьветны рынак эканомікі і палітычнага ладу, пры якім людзі будуць кіраваць сабой самі пры ненавязьлівай апецы абыякавай да ўсяго камуністычнай партыі. Антыдэмакратычная ленінская спадчына, шматнацыянальны характар дзяржавы і глыбока засвоеныя цэнтралізацыйныя тэндэнцыі — усё гэта разам аслабляе падаўкосьць грамадзтва да эфэктыўнага перайманьня палітычнай і адміністрацыйнай адказнасьці і тым самым робіць немагчымым гэткага роду хаду падзеяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x