Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.
* Сакрат Яновіч— пісьменьнік, эсэіст, буйны культурны дзеяч Польшчы, рэдактар альманаху «Annus Albaruthenicus/Год Беларускі» , кіраўнік мастацкага асяродку «Villa Sokrates» у памежным мястэчку Крынкі, чалец Згуртаваньня беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы «Белавежа» , з 1970 году — чалец «Саюзу польскіх літаратараў» . У 1996 годзе за літаратурныя заслугі рашэньнем польскага ўраду быў узнагароджаны «Krzyżem Kawalerskim Orderu Odrodzenia Polski» . Піша па-польску і па-беларуску.
У 1999 годзе Сакрат Яновіч разам з мастаком Лёнікам Тарасэвічам выступіў супраць заснаваньня і функцыяваньня новага беларускамоўнага радыё «Рацыя» , якое перадае з Варшавы. «Я ніколі ня быў энтузіястам заснаваньня такой радыёстанцыі. У гэтым сэнсе я згаджаюся з аргумэнтамі спадара Еж’я Гедройца» , — пісаў у лісьце «Gazecie Wyborczej» спадар Сакрат. У сваю чаргу, яшчэ за год да гэтага ліста Ежы Гедройц назваў саму ідэю такога радыё «шкоднай для польскіх нацыянальных інтарэсаў» .
23–26 кастрычніка 1999 году Яновіч узяў удзел у арганізаванай у Кракаве польска-нямецка-францускай літаратурнай канфэрэнцыі «Трыялёг» (іншыя выступоўцы — Ганс Энцэнзбэргер, Тадэвуш Канвіцкі).
У тым жа 1999 годзе Сакрат Яновіч «за шматлікія публікацыі, накіраваныя на ліквідацыю ўсіх гістарычных непаразуменьняў і ўсіх крыўдаў, нанесеных беларускаму жыхарству пры польскім панаваньні» быў узнагароджаны прэміяй «Tęczowe Laury-99» .
У 2000 годзе на базе асяродку «Villa Sokrates» была праведзеная літаратурная імпрэза «Беларускі трыялёг» — сустрэча пісьменьнікаў з Польшчы, Беларусі і Заходняй Эўропы.
Паводле аўтарскай задумы, альманах «Annus Albaruthenicus/Год Беларускі» павінен стаць першым у гісторыі беларускім часопісам, прызначаным не для беларусаў, а для Эўропы. Беларусы — гэта новая нацыя Эўропы, якая родзіцца на нашых вачох. Падтрымка нацыянальных і культурных традыцыяў ёсьць абавязкам беларусаў у Польшчы.
Пераклады зьдзейсьненыя з ласкавай згоды аўтара.
Я выкарыстоўваю магчымасьць, каб прыгадаць: цьверджаньне ня ёсьць тым самым, што і сьцьвярджэньне. Зьмяшэньне гэтых двух паняцьцяў характэрна, на жаль, для барбарызаванай мовы нашай краіны.
У польскай літаратуры дасканалая — на маю думку — распрацоўка гэтага пытаньня зьмешчана ў кнізе праф. Гэнрыка Скалімоўскага «Zmierzch światopoglądu naukowego». «Odnowa», Londyn, 1974.
Закранаючы цесна з гэтым зьвязанае пытаньне існаваньня інтэлекту па-за нашай зямлёй, можна парэкамэндаваць яго ўсебаковы разгляд у кнізе, выданай Э. Рэйджыс: Extraterrestrians, Cambridge, 1985.
Гл. Stefan Korboński: Polskie Państwo Podziemne, Instytut Literacki, Paryż, 1975. Разьдзел XXVI : «Апошнія месяцы Польскай Падпольнай дзяржавы».
Падрыхтоўка да такой акцыі была, як вядома, распачата стварэньнем арганізацыі «NIE», а пазьней «WIN» (Stefan Korboński, op. cit., разьдзел XXVII, Эпілёг). «WIN»’у у былі падпарадкаваныя яшчэ існыя лясныя аддзелы, але шырокай дзейнасьці так і не ўдалося разгарнуць. «WIN» быў зьнішчаны UB напрыканцы 1945 году.
Тэкст адозвы: S.Korboński, W Imieniu Rzeczypospolitej, Londyn, 1964, str. 410–411.
Трэба зразумець, што пачуцьцё ў Польшчы тады было такім: «Мы засталіся сам-насам зь лютым і хітрым захопнікам. Нам зусім не дапамаглі ні магутная Амэрыка, ні пераможная Англія, ні наша войска, ні ўрад і дыпляматы, што мелі доступ да ўсіх вялікіх гэтага сьвету. Яны пакінулі нас адных. Адзін Мікалайчык хоча разьдзяліць наш лёс і нам дапамагчы — можа нават атрымае для нас нейкую падтрымку Амэрыкі і Англіі». Нічога дзіўнага, што прыезд Мікалайчыка выклікаў выбух энтузіязму, што на ім засяродзіліся ўсе надзеі.
На гэтую тэму напісана вельмі мала. Я б вельмі хацеў, каб мая спроба палітычнай інтэрпрэтацыі гэтага істотнага пытаньня стала пачаткам дыскусій і зацікаўленьня гісторыкаў гэтым пэрыядам.
Не падаю тут генэзы гэтых партый, мяркуючы, што гэта ў прынцыпе вядомыя рэчы.
Безумоўна, вельмі цяжка зрабіць ацэнку для індывідуальных выпадкаў, ці нехта ўступаў у нейкую партыю ў апартуністычных мэтах, ці для таго, каб зьдзейсьніць нешта карыснае. Але ў гістарычных умовах гэнага пэрыяду ў Польшчы існуе беспамылковы мэтад зыдэнтыфікаваць тых, хто ўступіў у партыю, кіруючыся добрымі інтэнцыямі. Той, хто сапраўды хацеў нешта зрабіць, г.зн. дзейнічаць не па інструкцыі ПРП, той быў хутка выключаны з партыі ўжо на самым пачатку сталінізму.
Читать дальше