Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Тэхналогія, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб войска бачыла, дзе знаходзіцца гетман, каля яго трымалі адпаведны знак. IM было крыло арла або жураўля на доўгай жэрдцы з шарам, на які надзявалася гетманская шапка. Часам каля крыла прывязвалі бунчук з конскага хваста i бела-чырвоныя стужкі пад колер сцяга.

Пры палкаводцы быў i гетманскі сцяг з гербам. Тут жа знаходзіўся ахоўнік — шчытаносец. Аднак асноўнай аховай гетмана была прыбочная гвардыя з найлепшых ваяроў. У сама адказны момант, каб пераламаць ход бітвы, гвардыю кідалі i ў сечу.

Войска Рэчы Паспалітай было грунтоўна рэфармаванае Сцяпанам Батурам. Кароль паходзіў з Вугоршчыны, якая вяла частыя войны з Асманскай імперыяй. Прыходзілі на яго бацькаўшчыну i войскі з цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, найболей з Аўстрыі. Такім чынам, вугорцы былі добра знаёмыя як з усходняй турэцкай, так i з эўрапейскай вайсковай справай.

Традыцыйна, яшчэ з ранняга Сярэднявечча, войска складалася пераважна з феадальнай конніцы. На шляхоцкай конніцы (паспалітым рушанні) грунтавалася збройная моц дзяржавы i пазнейшым часам. Гэтага вымагалі частыя войны з татарамі i масквой, якія мелі шмат дасканалых вершнікаў. Існавалі таксама i пяхотныя фармацыі, але яны найбольш ужываліся пры абароне або пры захопе чужых гарадоў. Такое дамінаванне конніцы вяло да перамог "у чыстым полі", у кароткачасовых сечах. У зацяжных жа войнах, асабліва пры аблогах i штурмах умацаванняў, адчувалася нястача пяхоты. Так, можна ўспомніць перамогі яшчэ Альгерда i яго няўдачы пры спробе ўзяць Маскву, пазнейшыя цяжкасці пры аблогах Смаленска, Пскова. Дый вызваленне Полацка таму ж Батуру каштавала значных намаганняў.

Яшчэ апошні Ягайлавіч — Жыгімонт Аўгуст спрабаваў стварыць сталае платнае войска, так званае кварцянае [11] На яго ўтрыманне ішла чацвертая частка (кварта) прыбыткаў з каралеўскіх уладанняў. . Сцяпан Батура не толькі прадоўжыў справу папярэдніка, але i значна павялічыў колькасць войска, зрабіў яго больш сучасным. Аснову пяхоты пачалі складаць найманыя i выбранецкія фармацыі.

Выбранецкая пяхота набіралася з сялян каралеўскіх уладанняў. Наўзамен збройнай службы выбранцы вызваляліся ад усіх павіннасцяў, а найбольш храбрыя з ix, што асабліва вызначыліся ў бітвах, маглі нават спадзявацца на атрыманне шляхоцтва. Наймітамі маглі быць як народзінцы Беларусі, так i жыхары іншых краёў. Асабліва цаніліся ваяры з Нямеччыны i Вугоршчыны. Многія з ix былі сапраўднымі прафесіяналамі вайсковай справы, загартаванымі "выжламі вайны". Яны ішлі ў кожны куток Эўрогіы, дзе пахла порахам i спажывай.

Выбранцы i найміты былі ўзброеныя шаблямі, баявымі сякерамі i стрэльбамі — рушніцамі або мушкетам). Яны ўтваралі роты прыкладна па сто ваяроў, падзеленыя на дзесяткі. У часе бою пяхотнікі шыкаваліся ў шэрагі i ўтваралі прастакутнікі, прыкрытыя на перыметры пікінёрамі i шчытаносцамі. Такім чынам фармацыі ператвараліся ў рухомыя цытадэлі, ашчаціненыя доўгімі вострымі пікамі, абстаўленыя сцяной шчытоў. Варожай конніцы было нялёгка зламаць шыхты вопытных жаўнераў, тым больш калі тыя вялі густы агонь з рушніц i мушкетаў.

Кавалерыя дзялілася на два галоўныя віды — лёгкую i цяжкую. Да першай адносіліся вершнікі казацкага строю ("казакі"), якіх не трэба блытаць з казакам i запарожскімі, i так званыя ў Беларусі пяцігорцы. Лёгкія вершнікі ахоўвалі сваё цела кальчугай i мелі на ўзбраенні дзіды, шаблі, лукі i стрэльбы. Найлягчэйшымі лічыліся загоны беларускіх татараў, аселых у нас яшчэ пры Вітаўце, з шаблямі i лукамі.

Найгалоўнейшай часткай цяжкой кавалерыі з часоў Батуры сталі гусарскія фармацыі [12] Гусары (ад вугорек, huszar) упершышо з'явіліся ў Вугоршчыне ў XV стагоддзі. Гусарскі баявы парадак у Цэнтральную Эўропу прынеслі сербскія вершнікі, якія пасля захопу ix бацькаўшчыны Турэччынай перабраліся ў суседнія краіны, што змагаліся з мусульманскай навалай. З'явіліся яны i ў Вялікім Княстве. Напачатку гусары былі лёгкай кавалерыяй, добра прыстасаванай да сечы з рухавым татарска-турэцкім праціўнікам. Пазней яны пачалі прыкрываць галаву i цела шышакамі i панцырамі-кірасамі, a ў бітвах карьісталіся доўгімі дзідамі. шаблямі, канчарамі. Для паражэння праціўніка на адлегласці ўсё больш эфектыўнаю станавілася агняпальная зброя — пісталеты, хаця многія гусары заставаліся майстрамі лучнога бою, асабліва пры пераследзе ўцекачоў. .

Характэрнай зброяй былі дзіды. Яны рабіліся з лёгкага дрэва i дасягалі 5-метровай даўжыні. Да ix жалезных вастрыёў мацаваліся сцяжкі. Прызначэнне гусарскіх дзідаў было спецыфічнае. Яны служылі для знішчэння шчыльных чатырохкутнікаў пяхотнікаў-пікінёраў або закаваных у жалеза турэцкіх вершнікаў. У атацы галопам дзіды крышыліся аб панцыры. Але справа зроблена — першыя шэрагі праціўніка парушаліся. Далей наставала чарга пісталетам, шаблям, рапірам, у валоданні якімі гусары былі непараўнаныя. Калі ж вопытная пяхота вытрымлівала першы ўдар, гусарскія шыхты з новымі дзідамі паўтаралі атаку. Часам шматкроць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x