Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Тэхналогія, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страта нядаўна набытых у Прыбалтыцы зямельных уладанняў вымусіла феадалаў Рэчы Паспалітай прыхінуцца на бок свайго караля. У студзені 1601 года яе парламент — Сой м абвясціў Швецы i вайну. Але, пакуль збіралася кароннае(польска-ўкраінскае) войска на далёкі паход, асноўны цяжар супраціву лёг на даволі сціплыя ўзброеныя сілы Вялікага Княства, кіраваныя вялікім літоўскім гетманам Крыштопам Радзівілам, празваным за свае перамогі Пяруном.

Вось у такой сітуацыі вясною 1601 года кароль i накіраваў Яна Хадкевіча ў Інфлянты як намесніка вялікага гетмана.

Цяжкое, не на карысць справе было супрацоўніцтва гэтых прадстаўнікоў двух сама ўплывовых у Беларусі, але пасвараных між сабою родаў. Да таго ж Пярун быў пратэстантам, а гэта не выклікала да яго прыхільнасці i Жыгімонта. Хоць вялікі гетман i атрымаў шэраг перамогаў над шведамі, але нескаардынаванасць дзеянняў ягонага войска i сілаў Хадкевіча не дазволіла развіць поспех. "Радзівіл, ваявода віленскі, з панам Каролем Хадкевічам, старастам жамойцкім, на той час, як два каты" — трапна ахарактарызаваў сітуацыю адзін з удзельнікаў той вайны. З'яўленне ў Інфлянтах летам 1601 года каронных сілаў, да якіх далучыўся сам Жыгімонт Ваза, мала дапамагло справе. Тым больш што амбіцыйны Хадкевіч не хацеў падначальвацца i польскаму вялікаму гетману. Справа скончылася адыходам пры канцы года ў Польшчу бальшыні войска, якое не вытрымала зімовых нягодаў. Жыгімонт жа пакінуў Прыбалтыку яшчэ раней. А перад гэтым вярнуўся ў Беларусь састарэлы i хворы Радзівіл, дзе праз год i памёр.

Такім чынам, адзіным гаспадаром ваеннага лесу ў Інфлянтах застаўся Ян Кароль Хадкевіч, якому манарх даручыў кіраванне рэшткамі войска.

Цяжкасці перад Хадкевічам паўсталі, здавалася, непераадольныя — змалелае войска, на аплату якога да таго ж не ставала сродкаў; нізкая дысцыпліна жаўнераў, якія нярэдка па-сапраўднаму галадалі ды ішлі ў навакольныя паселішчы зброяй здабываць харчаванне або нават збягалі зусім. Нашым невялікім сілам у Прыбалтыцы супрацьстаяла здысцыплінаванае войска параўнальна багатай краіны, якая дынамічна развівала сваю гаспадарку — рамесную i мануфактурную вытворчасць, гандаль, земляробства, разбудоўвала флот. Аснову войска ўсё больш пачынала складаць набраная з маладых сялян пяхота з агняпальнай зброяй, якая выкарыстоўвала найноўшыя дасягненні эўрапейскай стратэгіі і тактыкі, а таксама найміты з розных эўрапейскіх краін.

Становішча ўскладнялася i сітуацыяй у самым краі. Мясцовая арыстакратыя была незадаволеная парушэннямі Вільняй i Варшавай аўтаноміі Інфлянтаў, раздачай земляў феадалам Беларусі i Польшчы, насаджэннем чужой адміністрацыі. Латышскія ж ды эстонскія сяляне i месцічы часта глядзелі на ваяроў Хадкевіча як на звычайных рабаўнікоў. Акрамя таго, жыхары паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі ўжо былі пераважна пратэстантамі, а ix пачалі спрабаваць вярнуць ва ўлонне каталіцкага касцёла. Асабліва шчыравалі ў гэтым езуіты. Усё гэта вяло да таго, што тутэйшыя гарады нярэдка адчынялі брамы перад шведамі, сустракаючы ix амаль як вызвольнікаў.

Ян Хадкевіч мусіў быць не толькі палкаводцам, але i арганізатарам i палітыкам. Найперш ён пачаў наводзіць суровую дысцыпліну ў войску, не спыняючыся нават перад караю смерцю. Аднак, вымагаючы ад жаўнераў паслухмяпасці i прыкладнай вайсковай службы, заўсёды клапаціўся, каб яны былі накормленыя i апранутыя, мелі добрых коней i спраўную зброю. А дзеля таго, што з каралеўскай скарбніцы грошы паступалі рэдка i скупа, не шкадаваў i ўласных сродкаў.

Каб атрымаць прыхільнасць мясцовага насельніцтва, Хадкевіч строга забараняў сваім ваярам самавольствы, зніжаў падаткі, пацвярджаў даўнія прывілеі гарадам i даваў новыя. Не давяраючы палякам, ставіў на кіраўнічыя пасады ў краі сваіх суайчыннікаў.

У канцы 1602 года Ян Хадкевіч, прывёўшы з Вялікага Княства блізу дзвюх тысяч войска, распачаў актыўныя дзеянні. Маючы гусарскія i казацкія харугвы, а таксама пяхоту, вырушыў пад Дэрпт [7] Цяпер Тарту. у паўднёва-ўсходняй Эстоніі. Пачалася аблога шведскага гарнізона, у якой спадзяваліся больш не на штурмы i абстрэлы, а на звычайны голад, які з часам мог зламаць супраціў абаронцаў. Аднак праз месяц i ў самой аблозе засталася палова жаўнераў; астатнія, не атрымаўшы платы за службу, разышліся. Праўда, нават рэштай сілаў удалося не толькі заблакаваць горад, але i разбіць шведскі аддзел, што спяшаўся на падмогу. А затым здарыўся амаль цуд — выгаладнелыя пасля многіх месяцаў сядзення за гарадскімі мурамі шведы ў красавіку 1603 года сапраўды капітулявалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x