Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Тэхналогія, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак гэты поспех не натхніў войска на далейшы наступ, бо грошай па-ранейшаму амаль не было. У каралеўскіх адказах на роспачныя лісты Хадкевіча перасылаліся адны абяцанкі. Хіба што толькі крыху, i то зрэдку, харчаваннем i зброяй дапамагалі землякі. Пераважна з Беларусі ішло i папаўненне войска.

Каля года на працяг ваеннай актыўнасці не хапала сілаў. Неаплочанае войска бурчэла, утварала канфедэрацыі пратэсту, разыходзілася, i перадусім — іншаземныя найміты. Заставаліся найбольш вытрымлівыя, дысцыплінаваныя, верныя абавязку i самому Хадкевічу.

Улетку 1604 года Хадкевіч з войскам, папоўненым новымі харугвамі, аплочанымі пад заклад уласных маёнткаў у Летуве, ад Рыгі зноў вырушыў на поўнач. Трэба было спяшацца ўмацаваць залогу [8] Залога — вайсковы аддзел, прызначаны для ўтрымлівання места або замка, гарнізон. Белага Каменя [9] Цяпер горад Пайдэ. — горада ў самым цэнтры Эстоніі. Пад тым Каменем на пачатку верасня Ян Кароль разграміў толькі што прысланы з-за мора шведскі корпус. Такі ж лёс затым напаткаў i іншую фармацыю праціўніка. Пасля апошняй бітвы палкаводзец паведамляў каралю: "25 верасня пачалася бітва. Лягло шведаў на пляцы больш як 3000, рэшта i шмат параненых у балотах згінулі; гарматак палявых 6, сцягоў 21 мне аддадзена, 5 рыцарствам параздзірана... Нашых забіта 81, параненых блізу 100". Пэўна, як такое звыкла здаралася ў падобных рэляцыях, страты праціўніка маглі быць завышаныя. Аднак перамога была несумненна значная.

Ды зноў жа адсутнасць сродкаў прыпыніла далейшыя дзеянні. А пры канцы года, калі надышлі асабліва халодныя i галодныя часы, некалькі гусарскіх харугваў адмовіліся падпарадкавацца военачальніку. Узбунтаваныя часціны, узначаленыя Аляксандрам Лісоўскім, пайшлі пад сцягі Змітра Самазванца паспытаць шчасця на маскоўскай зямлі. Раз'юшаны Хадкевіч запатрабаваў у канцлера Вялікага Княства Лева Сапегі суровага пакарання бунтаўніка. I, напэўна ж, не думаў, што шмат пазней давядзецца яму зноў сустрэцца з Лісоўскім на палях Маскоўшчыны.

Пры ўсім катастрафічным стане войска ў Інфлянтах дапамогі з Рэчы Паспалітай так i не было. Адзінае суцяшэнне — Сойм перадаў Хадкевічу булаву вялікага гетмана (1605 год), што засталася пасля нядаўна памерлага Крыштопа Радзівіла.

Што гэта за пасада была такая ў нашай дзяржаве — гетман?

У раннім Сярэднявеччы ў часе войнаў i бітваў войскам кіраваў сам князь або прызначаны ім ваявода — той, хто "вояў вядзе". Пры канцы XV стагоддзя пад уплывам польскай традыцыі ваяводаў усё часцей пачалі называць гетманамі [10] Гэтае слова было запазычанае ад чэхаў, а да тых трапіла з Нямеччыны: Hauptmann літаральна — галоўны чалавек, г.зн. начальнік. . Спачатку вялікі князь прызначаў гетмана часова — для арганізацыі абароны пэўнай часткі краю або кіравання вайсковымі аперацыямі на канкрэтным кірунку. Канчаткова пасада гетмана ў нашай дзяржаве была зацверджаная Аляксандрам Ягайлавічам на пераломе XV i XVI стагоддзяў пад час зацятых войнаў з Масквой. Пры гэтым напачатку існавала толькі пасада найвышэйшага (вялікага) гетмана, які, паводле сучасных уяўленняў, быў міністрам вайсковых справаў. Пазней пачаў прызначацца палявы гетман, які быў непасрэдным военачальнікам на пабаявішчы. Пры гэтым, як правіла, па сканчэнні вайны i "дэмабілізацыі" войска канчалася i гетманства. Пазней жа яно стала пажыццёвым.

Адным з першых беларускіх гетманаў быў Канстанцін Астрожскі, які пакрыў сябе несмяротнай славай на аршанскіх палях у 1514 годзе, калі яго войска пад бел-чырвона-белымі штандарамі разбіла амаль утрая люднейшыя маскоўскія сілы. Былі сярод гетманаў Вялікага Княства славутыя асобы i з іншых магнацкіх родаў — Радзівілаў (сямёра), Сапегаў (шасцёра), Агінскіх (трое) ды інш.

Гетман як галоўны камандзір павінны быў вылучацца вопраткай i ўзбраеннем. У часы Яна Хадкевіча папулярны быў вугорска-гусарскі строй. Гетману яго шылі з найлепшых матэрыялаў i багата аздаблялі — жупан з нагрудным панцырам, шапка або шышак. Даўняя традыцыя вымагала ад военачальніка мець адкрыты твар, каб моцным голасам падаваць каманды i каб падначаленыя бачылі мужнае i поўнае рашучасці аблічча правадыра. А найлепш было ў часе бою не мець шалома i панцыра ўвогуле. Гэта падкрэслівала бясстрашнасць гетмана, яго пагардуда небяспекі i ўпэўненасць у перамозе. Абавязковай зброяй палкаводца была шабля ў багата аздобленай похве.

Найгалоўнейшы знак гетманскай улады — булава, на доўгім дзяржальне, разьбяная, упрыгожаная каштоўнымі металамі i камянямі. Кожная такая рэч была выдатным творам мастацтва. Булавой даваўся знак на пачатак бітвы, паказваўся кірунак атакі. У крытычны момант яна ўжывалася як зброя. Вядомы выпадак, як пад час маскоўскай кампаніі Ян Хадкевіч ударам булавы суцішыў шляхоцкую пыху аднаго з фаварытаў польскага каралевіча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x