Хадкевіч прыпыніўся на 8 дзён у Кесі [13] Цяпер Цэсіс.
, на паўночны ўсход ад Рыгі, збіраючы ў адзін кулак войска, гуртуючы яго да бітвы. Гетман не хаваў ад жаўнераў сур'ёзнасці сітуацыі — трэба было сустрэцца з утрая перасяжнымі сіламі праціўніка. Аднак іншага выйсця не было — Рыгу мусілі ўтрымаць любымі сродкамі. Гарачыя намовы Яна Кароля дапаўняліся шматгадзіннымі малітвамі. Асабліва шчыра маліўся сам Хадкевіч як чалавек глыбокае веры.
Самым ранкам 25 верасня войска рушыла з Кесі да Дзвіны i ўжо вечарам наступнага дня пачало займаць пазіцыі на яе ўзбярэжжы каля вёскі Кірхгольм [14] Цяпер Саласпілс.
. Да Рыгі заставалася паўтара дзесятка кіламетраў i, напэўна, ужо чуліся стрэлы асадных гарматаў. Такім чынам, нашае войска за два дні па бездаражы прайшло блізу 80 кіламетраў. A ў ім жа была не толькі конніца, a i пэўная лічба пяхоты, артылерыя, цяжкі абоз.
Карл IX своечасова даведаўся i пра падыход беларусаў, i пра ix мізэрную колькасць — да чатырох тысяч. Таму памкнуўся выправіць пад Кірхгольм толькі частку сваіх сілаў. Аднак вышэйшыя шведскія афіцэры, што ўжо паспыталі моц гусарскіх атак, настойвалі на ўсеагульным выступлений "Інакш, — тлумачылі, — хутчэй Дзвіна паверне назад, чым каралеўская міласць убачыць уцёкі ліцьвіноў".
Цёмнай хмарнай ноччу вырушылі шведы. Спяшаліся, каб на раніцу нечакана заспець змучаныя доўгім пераходам войскі Хадкевіча. І хоць імпэт збіў раптоўны праліўны дождж, на самым світанку 27 верасня яны ўжо набліжаліся да пагоркаў Кірхгольма.
Як толькі пярэдняя старожа прыкмеціла надыход праціўніка, Хадкевіч загадаў будзіць войска. Адбылі багаслужбу. Хутка паснедалі. Затым палкаводзец узняўся на пагорак, каб ацаніць шведскія пазіцыі.
Карл IX паставіў свае сілы ў чатыры лініі. Першую займалі шчыльныя шыхты шматтысячнай пяхоты, бальшыню якой складалі мушкецёры, падтрыманыя пікінёрамі. Другую лінію ўтварылі фінскія райтары [15] Райтары (ад ням. Reiter — вершнік) — найманая цяжкая конніца ў Заходняй Эўропе XVI—XVII стагоддзяў.
на левым крыле i шведскія — на правым. Пры гэтым аддзелы другой лініі стаялі насупраць прагалаў у першай, чым утваралася звыклая для тагачаснай эўрапейскай тактыкі шахоўніца (шахматная дошка). Трэцюю лінію зноў жа заняла пяхота, у тым ліку i частка каралеўскай гвардыі. На тыле пазіцый уладкаваліся рэшткі райтарыі. Ix задачай было не дапусціць спробы абкружэння, а таксама пры неабходнасці i самым зайсці ў фланг войска Хадкевіча.
Такім чынам, галоўную сілу шведскага войска складала пяхота, падмацаваная артылерыяй. Праўда, гэта яшчэ не была славутая пяхота наступных шведскіх каралёў — Густава Адольфа або Карла XII, a ў асноўным навабранцы. Былі, аднак, i дасканала вымуштраваныя фармацыі нямецкіх наймітаў. Кавалерыю ўтваралі райтары — вершнікі на цяжкіх конях, узброеныя пісталетамі i рапірамі.
Хадкевіч разумеў, што асноўнае спадзяванне Карла IX было на моц агняпальнай зброі, на чатырохкутнікі мушкецёраў, на пісталетную стральбу райтараў. Ім трэба было проціставіць імпэтную атаку конніцы з дзідамі i шаблямі. Тым больш у прапорцыі адзін супрацьтрох...
Беларускае войска ўшыкавалася трыма палкамі па тры лініі ў кожным. Цэнтр яго занялі 700 гусараў пад агульным камандаваннем Вінцэнта Войны. Тутнаперадзе было 300 гусараў самога Войны, у другой лініі — дзве харугвы Тодара Ляцкага, апошнюю лінію ўтваралі таксама дзве харугвы. Войну павінна была дапамагаць i пяхота з некалькімі гарматамі. Справа ад цэнтра размясціўся гусарскі полк Яна Петры Сапегі — блізу 650 вершнікаў. З ix прыкладна палова на чале з Аляксандрам Хадкевічам i Невяроўскім стала ў першую лінію. Пры боку, па некаторых звестках, знаходзілася i лёгкая конніца — пяцігорцы. Каля 200 гусараў самога Сапегі i Віляноўскага ўтваралі сярэднюю лінію. У тыле ix былі цяжкія вершнікі Змітра Барухоўскага i Марціна Гедройца.
Ударную групу сваіх сілаў Хадкевіч сканцэнтраваў на левым крыле. Яго склаў полк Тамаша Дубровы на 900 гусарскіх шабляў, дапоўнены загонамі лёгкай кавалерыі.
Тылы войска падтрымоўвалі вершнікі Яна Кішкі, Адама Тальвоша i Белазора, узброеная чэлядзь. У нашых баявых шыхтах знайшлося месца i інфлянцкай шляхце з аркебузамі i тром сотням райтараў герцага Курляндыі, якія пераправіліся праз Дзвіну перад самым пачаткам бітвы [16].
Метраў за 200 ад пазіцыі палкаводзец паставіў табарам абоз, умацаваўшы яго пасам счэпленых вазоў. Перад абозам вызначылася месца чатыром татарскім харугвам. Беларускія татары-вершнікі асабліва прыдаваліся ў імклівым i нечаканым нападзе або ў пагоні, калі праціўнік уцякаў. Бою з цяжкаўзброенымі жаўнерамі, ды яшчэ пры агняпальнай зброі, татары звычайна не вытрымлівалі. Таму i пакінуў ix Хадкевіч у рэзерве, каб у выпадку цяжкой сітуацыі маглі захінуцца за вазы.
Читать дальше