• Пожаловаться

Міхась Чарняўскі: Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі: Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1998, ISBN: 985-6234-17-4, издательство: Тэхналогія, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Чарняўскі Правадыр крылатых вершнікаў

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Міхась Чарняўскі: другие книги автора


Кто написал Правадыр крылатых вершнікаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антыкаралеўскае паўстанне — рокаш узначаліў кракаўскі ваявода Зебжыдоўскі, a ўплывовым кіраўніком сабранага шляхоцкага войска стаў вядомы беларускі магнат Януш Радзівіл. Кароль у сваю чаргу энергічна гуртаваў верныя сабе сілы. З Інфлянтаў паклікаў ён на дапамогу i Яна Хадкевіча.

Няслаўная гэта справа — ваяваць супраць сваіх, удзельнічаць у братазабойчай вайне. Таму невядома, на чыім баку пры іншых абставінах апынуўся б гетман. Ён шчыра прызнаваўся ў адным з лістоў да жонкі, што каралю "не верыў, не веру i верыць не буду". Аднак сярод ракашанаў быў зацяты праціўнік Хадкевічаў Радзівіл. Асабістыя антыпатыі пераважылі палітычны сэнс. I Ян Кароль, паспешліва падпісаўшы замірэнне са шведскім камандаваннем, 1 чэрвеня 1607 года на чале 600 вершнікаў быў ужо ў Варшаве, дзе тады знаходзіўся Жыгімонт. А 6 ліпеня пад Гузавам (на поўдзень ад Варшавы) дайшло да генеральнага паквітання з ракашанамі.

Бітва пачыналася вяла. Шмат хто з праціўнікаў быў між сабою добра знаёмы, спароднены, калісьці сябраваў. Таму наважыцца першаму ўзняць шаблю было нялёгка. Але ўрэшце дайшло да страляніны i сечы. Па некаторых звестках, менавіта Хадкевіч, перад якім стаялі сілы Януша Радзівіла, пачаў атаку. Паводле іншых — першым праліў кроў Януш. Доўгі час ні адзін з бакоў не меў перавагі. Вершнікі ракашанаў напачатку нават перамагалі. Але ўрэшце справу вырашыла рэгулярная пяхота i праціўнікі караля былі разбітыя. Радзівіл з беларускай шляхтай адступіў за Буг i Жыгімонт загадаў пераследваць ix. Але гетман адмовіўся. Тут развага яму не здрадзіла — поўны разгром Януша аслабляў бы пазіцыі Вялікага Княства перад Польшчай.

Праз пэўны час кароль, не маючы дастатковых сілаў на поўны разгром бунтаўнікоў, дараваў ім. Пры яго ж пасярэдніцтве адбылося замірэнне i ў Беларусі паміж Хадкевічамі i Радзівіламі, хоць супярэчнасці паміж гэтымі двума родамі засталіся. У перспектыве Гузаў стаў перамогай не караля, a менавіта магнацтва, якое яшчэ больш умацоўвала свае пазіцыі.

З цяжкім сэрцам увосень 1608 года Ян Хадкевіч вяртаўся ў Інфлянты. За яго доўгую адсутнасць сітуацыя тут шмат пагоршала, быццам i не было ранейшых перамогаў, быццам не пралілося столькі крыві i жаўнерскага поту. Шведы зноў, высадзіўшыся на безабаронным узбярэжжы Латвіі, пачалі паступова прасоўвацца ўглыб мацерыка. Пачалося гэта увесну 1607 года. Тады былі занятыя біскупства Вендэнскае i Белы Камень. 27 ліпеня наступнага года Карл IX авалодаў Дыямантам [17]у вусці Дзвіны, 2 жніўня — Кокенгаўзэнам (Кукенойсам), 20 жніўня — Фелінам [18]. Такім чынам усе ранейшыя намаганні i Радзівіла Пяруна i асабліва Яна Хадкевіча пайшлі з ветрам. Шведскі пяхотнік зноў стаяў на беразе Дзвіны.

Хадкевіч не дачакаўся дапамогі караля, які ўжо цалкам захапіўся маскоўскімі планамі i амбіцыямі. Пры падтрымцы некаторых нашых магнатаў, трацячы на войска не толькі ўласныя грошы, але i жончыны, палкаводзец узяўся адваёўваць страчанае. Шведскай упартасці супрацьпаставілася беларуская, 12 тысячам Карлавых жаўнераў — 2 тысячы гетманскіх. Лютаўскімі снягамі i маразамі 1609 года нашае войска зрабіла марш пад Парнаву [19]Штурм гарадскіх сценаў пад агнём сто чатырох шведскіх гарматаў скончыўся капітуляцыяй гарнізона. 4 сакавіка, пасля кароткага адпачынку, Хадкевіч кінуўся да Рыгі, абложанай праціўнікам. Але беларускае войска рухалася не толькі сушай. Даведаўшыся, што ў порце Саліс [20]спыніўся шведскі флот, гетман пасадзіў на трафейныя караблі, захопленыя ў Парнаве, i вялікія лодкі частку пяхоты i загадаў атакаваць ворага.

Спешаныя вершнікі, многія з якіх нават не бачылі зблізку мора, адважна рушыліся на бітву. Уначы, знянацку наблізіўшыся да шведаў у вусці ракі Салацы, яны накіравалі ў іхны бок некалькі падпаленых брандэраў [21], ад якіх загарэліся два вялікія варожыя караблі. Пры святле пажару па шведскай эскадры быў адкрыты моцны агонь з гарматаў. He вытрымаўшы імклівага націску нашых ваяроў, астатнія шведскія караблі мусілі шукаць ратунку ў адкрытым моры. Гэта была, бадай, першая ў беларускай ваеннай гісторыі марская бітва. I яе нашыя продкі бліскуча выйгралі.

Пад Рыгай Хадкевіч сустрэў гэтакае вялікае шведскае войска, што распачынаць генеральную бітву было самагубствам. Нават крылатыя вершнікі былі бяссільныя перад масаю добра вымуштраванай пяхоты, навербаванай з многіх краінаў Эўропы. Аднак беларускі драпежны воўк пры неабходнасці станавіўся хітрай лісіцай. Перад шведскімі пазіцыямі Хадкевіч крута павярнуў да Дзвіны i пачаў дэманстраваць баязлівае адступленне на левабярэжжа. У шведскага военачальніка Мансфэльда, што яшчэ пад Кірхгольмам кіраваў часткай войскаў Карла IX, мабыць, радасна выбухнула сэрца — вось час расплаты за колішнюю паразу! Ён загадаў хутка збудаваць мост,пераправіў цераз раку частку сілаў і, не чакаючы падыходу рэшты, кінуў ix на "баязлівых ліцьвіноў". А гетману толькі гэта было i трэба. "Уцекачы" імгненна павярнуліся, кароткай контратакай захапілі мост i высеклі "ў пень" усіх, хто трапіў пад шаблю. Зараз, калі шведаў істотна паменела, можна было зноў ісці да Рыгі. Аднак Мансфэльд не стаў трэцім разам выпрабоўваць лёс i паспешліва адступіў ад горада. Ды ўсё ж зноў давялося яму спаткацца з Хадкевічам больш як праз год. Непаводдаль той жа Рыгі гетман завабіў ягонае войска пад свой лагер, а затым атакаваў з засады з тылу i разбіў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі: ДзесяцЬ Бітвау
ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Мікола Багадзяж: Сыны зямлі беларускай
Сыны зямлі беларускай
Мікола Багадзяж
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Міхась Чарняўскі: Страла Расамахі
Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.