• Пожаловаться

Міхась Чарняўскі: Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі: Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1998, ISBN: 985-6234-17-4, издательство: Тэхналогія, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Чарняўскі Правадыр крылатых вершнікаў

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Міхась Чарняўскі: другие книги автора


Кто написал Правадыр крылатых вершнікаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Соф'я прынесла з сабой i пасаг — Цімкавічы i навакольныя землі на Капыльшчыне. Мястэчка стала ўлюбёнай мясцінай для Яна Хадкевіча, дзе ён стараўся праводзіць вольны ад вайсковых клопатаў час.

Неўзабаве сталася нагода маладому арлу паспрабаваць свае крылы на полі бітвы. Праўда, праціўнік быў не чужаземны, а свой, "паспольскі".

У 1594 годзе на Украіне бяднейшае казацтва, сярод якога было шматуцёклых ад панскага прыгнёту беларускіх сялян, падняло паўстанне. Узначаліў яго Севярын Налівайка. Паўстанцы пад націскам каралеўскіх сілаў i верных Рэчы Паспалітай казакоў адышлі на беларускае Падняпроўе. Тут, абапіраючыся на падтрымку прыгоннага сялянства i гарадской беднаты, яны атрымалі пэўныя поспехі, захапілі Магілеў i шэраг іншых гарадоў. Беларуска-ўкраінскае магнацтва i шляхта дружна сталі на абарону сваіх уладанняў. Да ix далучыўся i Ян Хадкевіч, тым больш што паўстанне ахапіла таксама землі, што належалі ўкраінскім князям Вішнявецкім, з якімі ён быў спароднены праз стрыечнага брата i сястру. Кіруючы ротай вершнікаў (каля 100 шабляў), малады Хадкевіч атрымаў першае баявое хрышчэнне ў баях з выпрабаванымі ваякамі — казакамі. Свае здольнасці i адвагу ён праявіў i пры ўзяцці Канева i пры аблозе табару Налівайкі пад Лубнамі. Мабыць, ва ўзнагароду за ўдзел у задушэнні казацкага паўстання Ян Хадкевіч атрымаў пасаду падчашага Вялікага Княства, a ў 1599 годзе ён быў прызначаны i старастам Жамойці, што раўнялася пасадзе ваяводы i давала месца ў найвышэйшым кіраўнічым органе Рэчы Паспалітай — Сенаце.

У 1599 годзе Хадкевіч з уласным загонам вершнікаў накіраваўся ў Сяміграддзе [5] Сяміграддзе, або Трансільванія, — гістарычны абшар на паўночным захадзе сучаснай Румыніі. . Праз год з братам Аляксандрам ён зноў апынуўся на поўдні, на гэты раз у Малдавіі i Валахіі [6] Валахія — гістарычная вобласць на поўдні сучаснай Румыніі, паміж Карпатамі i Дунаем. . Гэта былі землі, дзе сутыкаліся інтарэсы Аўстрыі, Турэччыны i польска-ўкраінскіх феадалаў. Сюды, на гора мясцоваму жыхарству, ішлі ix войскі, каб падтрымаць чарговага прыхільнага сабе князя. Як сведчаць сучаснікі, Хадкевіч у паходзе вы значыўся вялікай мужнасцю i адвагай. Праўда, поспех быў часовы, бо неўзабаве туркі выгналі стаўленіка Рэчы Паспалітай. Аднак Яну Каролю быў пажытак нетолькі ў тым, што гартаваўся ваярскі вопыт. За кампанію ў Валахіі ён стаў палявым (польным) гетманам — кіраўніком войска i атрымаў адпаведную булаву. Менавіта з гэтага часу ён стаў прафесійным вайскоўцам. Вайна зрабілася часткай ягонага жыцця, адпускаючы толькі ў рэдкія часы зацішша. Нават апошні яго зямны дзень прайшоў пад гарматную кананаду. Але гэта настане праз доўгія два дзесяцігоддзі. Цяпер жа беларускага ваяра клікала на свае палі Прыбалтыка, дзе ўжо чулася гарачае дыханне старадаўняга бога грому i вайны Пяруна.

НА IНФЛЯНЦКАЙ ВАЙНЕ

Пачатак ваенных дзеянняў * Супярэчкі з Радзвілам Пяруном * Палітычныя захады Яна Хадкевіча * Першыя перамогі * Хто такія гетманы? * Крылатыя вершнікі * Узбраенне i вайсковая тактыка

У 1594 годзе пасля смерці бацькі Жыгімонт Ваза стаў i шведскім каралём. Такім чынам узнікала персанальная вунія паміж Швецыяй i Рэчай Паспалітай, што магло рэальна аб'яднаць сілы дзвюх прыморскіх дзяржаваў у супрацьстаянні Маскоўшчыне, якая вельмі ж энергічна, асабліва ранейшымі гадамі Івана Жахлівага, "прасякала акно" ў Эўропу кірункам на Прыбалтыку. Аднак каталік Жыгімонт, абапіраючыся ўсё на тых жа езуітаў, актыўна пачаў фаварызаваць сваю веру i ў пратэстанцкай бацькавай вотчыне. Гэта выклікала супраціў амаль усяго мясцовага грамадства — феадалаў, месцічаў i сялянства. Малады Ваза быў адхілены ад улады, якая перайшла да яго дзядзькі пратэстанта Карла Судэрманскага.

Цяпер Жыгімонт Ваза мог вярнуцца ў Стакгольм толькі сілай зброі. Аднак ні магнацтва, ні шляхта Рэчы Паспалітай не хацела ваяваць з заморскай суседкай, справядліва мяркуючы, што спрэчкі за шведскую карону — сямейная справа роду Вазаў.

I тут Жыгімонт, якога Бог не абдзяліў хітрасцю, пайшоў на правакацыю. У 1600 годзе ён абвясціў перадачу ва ўладанне Рэчы Паспалітай Эстоніі, якая фактычна яму не належала, i загадаў нешматлікаму вялікакняскаму войску атакаваць шведаў у тамтэйшых гарадах. Тыя зараз жа перайшлі ў контрнаступ, адкінулі беларускія загоны i неўзабаве, маючы лепшую армію, прасунуліся да Дзвіны. Увосень войскі Карла Судэрманскага ўжо стаялі пад сценамі самой Рыгі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі: ДзесяцЬ Бітвау
ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Мікола Багадзяж: Сыны зямлі беларускай
Сыны зямлі беларускай
Мікола Багадзяж
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Міхась Чарняўскі: Страла Расамахі
Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі
Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.